18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Сёлета па ініцыятыве старшыні райвыканкама работа па рэканструкцыі і рамонце помнікаў будзе актывізавана.
Глава раённай “вертыкалі” Сцяпан Палоннікаў адзначае: 
– У нашай краіне вялікая ўвага надаецца памяці гераічнага мінулага і выхаванню грамадзяніна-патрыёта. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бягучы год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Непасрэдна ў Круглянскім раёне вядзецца планавая работа па ўшанаванню загінуўшых воінаў і мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны. На гэтыя мэты накіроўваюцца бюджэтныя сродкі, прыцягваюцца рэсурсы прадпрыемстваў, арганізацый, прыватнага бізнеса… 
Кругляншчына – цудоўны по свайму прыроднаму хараству край Прыдруччыны. А яшчэ мы ганарымся людзьмі, якія побач жывуць і добрасумленна працуюць, нашымі славутымі землякамі, якіх тут узгадавалі і адправілі ў вялікае жыццё.
Мы свята захоўваем і сваю гістарычную памяць. Нейкіх старажытных помнікаў культуры ў нас, на жаль, не захавалася – час і войны, якія не раз каціліся па нашай зямлі, зрабілі сваю сумную справу. А вось магілы некалькіх слынных сыноў вялікай Айчыны захоўваюцца ў належным стане. Да прыкладу, кожнаму круглянцу знаёмы імёны славутага расійскага генерала, нацыянальнага героя Сербіі Міхаіла Чарняева, выдатнага расійскага мастака Мікалая Неўрава. Яны навекі па ўласных завяшчаннях яшчэ ў ХІХ стагоддзі супакоіліся на Кругляншчыне, якую вельмі любілі.
З першых гадоў устанаўлення савецкай улады ў Круглянскім раёне ёсць у нас сваё знакавае месца – магіла мясцовых патрыётаў Ракушавых: Вавілы Іванавіча і яго сыноў Фёдара, актыўнага селькора абласнога і рэспубліканскага друку, і Рыгора. Імем Ракушавых названа таксама вёска, дзе яны некалі жылі, працавалі і загінулі ад рук бандытаў. На магіле мужных барацьбітаў за савецкую ўладу ўстаноўлены помнік.
Ну і, зразумела, самая вялікая колькасць помнікаў і абеліскаў у Круглянсім раёне звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва значымыя ў Круглым, каля якіх праходзяць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы, абуладкаваны ў гонар герояў патрыятычнага падполля “АБЗОР” і воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў час наступальнай аперацыі “Багратыён”. У цэнтральным парку культуры і адпачынку ёсць таксама алея Герояў Савецкага Саюза. Да бюстаў Сцяпана Лавянецкага, Аляксея Лукашэвіча, Сяргея Жуніна, Мамадалі Тапвалдыева, Рыгора Шыбанава, поўнага кавалера ордэна Славы Назара Юшкоўскага пастаянна кладуцца жывыя кветкі ўдзячнай памяці.
Двое з Герояў – юны партызанскі разведчык-падрыўнік Аляксей Лукашэвіч і капітан-артылерыст Рыгор Шыбанаў – і пахаваны на Кругляншчыне, дзе здзейснілі свае бессмяротныя подзвігі. Іх магілы знаходзяцца ў вёсцы Глыбокае і ў аграгарадку Комсенічы.
Помнік свайму гераічнаму земляку вадзіцелю самаходнай артылерыйскай устаноўкі сяржанту Сцяпану Лавянецкаму ўстанавілі ў цэнтры Філатава. Вызначыўся ён у баях за Венгрыю.
За вызваленне Круглага і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аддалі свае жыцці сотні савецкіх воінаў і партызан. Магілы іх паўсюдна. Яны дагледжаны. Ёсць там і помнікі з пералікам прозвішчаў абаронцаў Айчыны, у асобных выпадках значыцца і слова “Невядомы”.
Штогод сельскія Саветы па ўзгадненню з раённым кіраўніцтвам прымаюць меры па іх рамонце, а то і замене, калі ў тым ёсць патрэба і адпаведныя падставы. Па тэрытарыяльнаму прынцыпу, па колькасці былых калгасаў і саўгасаў, устаноўлены ў свой час помнікі воінам-землякам.
Вялізарную ініцыятыву ў гэтым плане праявіў у свой час наш зямляк, былы воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Трыпуцін. З дапамогай сваіх сяброў, а жыве ён у расійскім рэгіёне, ён выдаткаваў сродкі на ўзвядзенне яшчэ аднаго мемарыяла воінам-вызваліцелям у Круглым, а таксама замену помнікаў воінам-землякам у аг. Старае Радча і мірным ахвярам фашызму сям’і Зэлікавых у вёсцы Навапруддзе.
У апошнія гады ў раёне актывізавана і ініцыятыва па ўстаноўцы мемарыяльных дошак патрыётам нашай радзімы. Такія знакі ўдзячнай памяці, у прыватнасці, прысвечаны героям падпольнай арганізацыі АБЗОР, групе мясцовых медработнікаў на чале з Фёдарам Комлевым, настаўніку Аляксандру Дарашкову і першаму дэпутату Вярхоўнага Савета БССР ад Круглянскага раёна Вользе Ярковіч. Яны загінулі пасля допытаў і здзекаў у фашысцкіх засценках. Работа па ўшанаванню памяці нашых гераічных землякоў працягнецца і надалей.
Актыўна гучыць сёння і тэма генацыда супраць мірнага насельніцтва. Яшчэ некалькі гадоў назад капітальна рэканструяваны мемарыял памяці ў вёсцы Гоенка. У чарговую гадавіну хатынскай трагедыі прайшлі сёлета памятныя мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёна і шырокай грамадскасці ў колішняй круглянскай вёсцы Бярозка, спаленай гітлераўцамі разам з яе жыхарамі.
У раёне трагедыі раней быў насыпаны курган і пастаўлены абеліск. Сёлета плануецца ўсталяваць на месцы масавага пахавання яшчэ і новы праваслаўны крыж. Мы помнім!

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Вопрос решен в ходе приема у главы района Ивана Багеля

22 июля 2026
Читать новость
Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость