Са шчодрай душой і круглянскай гасціннасцю

Са шчодрай душой і круглянскай гасціннасцю

Са шчодрай душой, адметным размахам і гасціннасцю рыхтуюць свае падворкі да розных урачыстасцяў і святкаванняў прадстаўнікі працоўных калектываў Кругляншчыны. І чарговым яскравым пацверджаннем гэтаму стала нядаўняе раённае мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і вытворчай прамысловасці АПК.

Руплівымі гаспадынямі падворкаў (дарэчы, на гэты раз у пераважнай большасці іх прадстаўлялі спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна) сапраўды робіцца ўсё, каб афармленне куточкаў не толькі адпавядала агульнай тэматыцы свята, але і памнажала прыўзняты настрой. Маляўнічыя стэнды, упрыгожаныя дзяржаўнай сімволікай і фотакарткамі перадавікоў, тканымі рушнікамі і іншымі каларытнымі вырабамі ручной работы… Усё гэта з неверагоднай сілай вабіць шматлікіх наведвальнікаў. Рысы сельскагаспадарчасці нібы ў люстэрцы неабсяжных палёў перадаюцца праз размешчаныя на міні-пляцоўках снапы і каласы, садавіну ды гародніну і, канешне ж, праз галоўны сімвал сабранага ўраджаю – духмяны каравай.

Яскравай панарамай з самаробнымі лялечкамі ў нацыянальных уборах, саматканымі паясамі, рушнікамі, вырабамі з саломы і іншых спадручных матэрыялаў разбавілі хараство свята аграрыяў майстры раённага Дома рамёстваў і іншых устаноў. Галерэю з прыкметных малюнкаў і іншых творчых работ падрыхтавалі да ўвагі прысутных педагогі і выхаванцы ЦТДіМ “Вясёлка”. Візітнай карткай урачыстасці стала выстава ўпрыгожанай сельскагаспадарчай тэхнікі, разгорнутая на плошчы каля РДК, дзе і адбывалася сёлетняе ўшанаванне перадавікоў Кругляншчыны.

Асобна трэба сказаць і пра пачастункі, прыгатаваныя для гасцей. Тут табе і сала, і мяса, і каўбасы, і разнастайная выпечка (хлеб, бліны, аладкі…) – усяго і не паспрабуеш, і не пералічыш.

Зразумела, што за ўсімі гэтымі прыгатаваннямі ды прысмакамі, за кожнай драбнічкай гармоніі і прыгажосці паўстае стараннасць і клопат працаўнікоў прадстаўленых гаспадарак і ўстаноў, адказных за абсталяванне падворкаў, іх хваляванні аб тым, каб усё выглядала годна і прывабна, каб прыемна ўразіла наведвальнікаў свята. Дзякуй ім за жаданне і ўменне рабіць атмасферу мерапрыемстваў больш радаснай і святочнай.

 

 

 

Тэкст і фота Марыны ПАДГАЕЦ.

Последние новости

В мире

Европейские супермаркеты подверглись кибератакам на системы охлаждения

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Во Франции старшеклассники возобновили блокаду лицеев

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Внешний госдолг Украины увеличился в 134 раза с сентября 2006 года

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Запасы дизельного топлива в мире упали до минимума за 35 лет

2 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Полезно ли делать массаж с помощью китайского скребка Гуаша

2 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Как думаете: способна ли триходерма справиться со слизнями?

2 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем