«Я знаю!»

«Я знаю!»

12 студзеня ў эфіры “Беларусь 1” стартаваў другі сезон інтэлектуальнай шоу-віктарыны для ўсёй сям’і “Я знаю!”
Сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дае магчымасць школьнікам прадэманстраваць сваю эрудыцыю, знаходлівасць, ініцыятыўнасць, кемлівасць. І таму вельмі прыемна, што сярод удзельнікаў гэтай гульні былі і вучні нашай школы. Яшчэ ў снежні васьмікласнікі Марыя Бізунова і Павел Кудрэвіч разам са сваімі класнымі кіраўнікамі і бацькамі адправіліся на здымачную пляцоўку, якая размясцілася ў Палацы спорту ў Мінску.
Тэлевізійный клас уразіў не толькі вучняў, але і дарослых. Хітрыя канструкцыі, здольныя фіксаваць долі секунды, на якія можа адрознівацца хуткасць пошуку правільнага адказу.Толькі дзяцей здымалі шэсць камер у студыі.
На пляцоўцы адзін на адзін з вучнямі знаходзіўся Георгій Калдун – вядучы, які змог знайсці падыход да кожнага ўдзельніка. Размаўляючы з вучнямі, ён даў зразумець, што ўдзел і нават перамога ў шоу не дапаможа паступіць у ВНУ, але, дзякуючы гульні, вучні маюць шанс прадставіць сябе і свае веды на рэспубліканскім узроўні. Аўтары праекта падрыхтавалі займальныя і крэатыўныя заданні, для выканання якіх удзельнікам спатрэбіліся не толькі выдатныя веды школьнай праграмы, але і агульнае развіццё, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі, вытрымка і нават хуткасць.
Свае меркаванні аб удзеле ў гульні вучні выказвалі ў час інтэрвью з Дзмітрыем Новік – другім вядучым, які чакаў удзельнікаў пасля кожнага туру ў “настаўніцкай”. З яго рук вучні атрымлівалі дыпломы, салодкія прызы і падарункі.
Было шмат эмоцый: хваляванне, радасць, здзіўленне, сум. Затрачаны час, але ўсё на карысць. На карысць вучням, якія ўжо па дарозе дадому марылі зноў вярнуцца на здымачную пляцоўку.
Каб патрымаць у прыемным напружанні гледачоў і захаваць інтрыгу, пра вынікі прамаўчу, скажу толькі Марыі і Паўлу, што яны вялікія малайцы. А пераканацца ў гэтым можна будзе ўсім літаральна праз тыдзень, у час паказу перадачы з удзелам васьмі-класнікаў.
І ў працяг. Нічога не атрымалася б без бацькоў. Дзякуючы Аляксандру Уладзіміравічу Бізунову, мы своечасова і хутка пры-ехалі ў Мінск. А падрымка матулі кожнаму чалавеку патрэбна ў любой жыццёвай сітуацыі. За гэта, а таксама за ўзаемапаразуменне, тактоўнасць, магчымасць прыйсці на дапамогу, не лічачы ўласнага часу, словы падзякі Ірыне Аляксандраўне Бізуновай і Наталлі Рыгораўне Кудрэвіч.
Святлана Шакура, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Круглае”.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024