Стаўка – на новыя тэхналогіі

Стаўка – на новыя тэхналогіі

Чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на пытанне “Аб дзейнасці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па забеспячэнні задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі на прыкладзе СМІ Магілёўскай вобласці” прайшло 30 мая ў горадзе Бабруйску. Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны і Бабруйскі гарадскі выканаўчыя камітэты.

Бабруйск – другі па колькасці насельніцтва горад у Магілёўскай вобласці і сёмы ў Беларусі. Тут, зразумела, знаходзіцца і вялікая колькасць прамысловых аб’ектаў. Словам, нашаму брату-журналісту ёсць дзе “развярнуцца” – шырокі выбар пра каго пісаць і пра што. Ды і самі мясцовыя журналісты ў пастаянным пошуку. Сёння калектыў рэдакцыі газеты “Бабруйскае жыццё” актыўна рэалізуе ідэю стварэння медыахолдынга, які аб’ядноўвае самую газету, тэлебачанне, партал і FM-радыё-станцыю.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, галоўныя рэдактары абласной, гарадскіх і раённых газет, рэгіянальных тэлерадыёвяшчальных арганізацый Магілёўскай вобласці.
Плянарнае пасяджэнне прайшло ў кінатэатры “Таварыш”. У яго фае была арганізавана медыя-прэзінтацыя сродкаў массавай інфармацыі г. Бабруйска.
Першым па абмяркоўваемай тэматыцы выступіў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. Размова з аналізам работы канкрэтных газет вялася не толькі аб тым, як жывуць сродкі массавай інфармацыі сёння, але і аб тым, як ім жыць далей. Бо сучасныя тэхналогіі абганяюць нас. Зноў ішла гаворка і аб сумленнасці і кампетэнтнасці журналістаў.
На 1 мая 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь выходзіць 137 дзяржаўных рэгіянальных друкаваных СМІ. У Магілёўскай вобласці іх 27 – 4 абласныя, 2 гарадскія і 21 раённая. “Інфармацыйная прастора Магілёўскай вобласці ў сучасных умовах медыярынка” – такую тэму агучыла начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
Слова было прадстаўлена і выконваючаму абавязкі галоўнага рэдактара газеты “Бабруйскае жыццё” Сяргею Кухто.
Практычная частка ўключала ў сябе наведванне рэдакцыі гарадской газеты, мясцовай узбуйненай друкарні імя А. Непагодзіна, акцыянернага таварыства “Чырвоны харчавік”.
Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024