Запрашалі фальклорныя пасядзелкі

Запрашалі фальклорныя пасядзелкі

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» на мінулым тыдні ў раённым Доме культуры прайшлі фальклорныя пасядзелкі «Вялікдзень». Мерапрыемства падрыхтавалі творчыя працаўнікі РДК, а таксама ўдзельнікі дзіцячага тэатральнага гуртка «Казка» і вакальнага ансамбля  «Гармонія».

У пачатку сустрэчы госці пазнаёміліся з гісторыяй і звычаямі святкавання Вялікадня, даведаліся пра яго значэнне ў народнай культуры і сямейных традыцыях.

Асаблівая ўвага надавалася традыцыйным велікодным гульням. Найбольш зацікавіла прысутных гульня ў біткі: удзельнікі па чарзе стукаліся між сабой фарбаванымі яйкамі, і той, чыё яйка заставалася цэлым, лічыўся пераможцам.

Не менш займальным аказалася катанне яек з горкі, паводле якога нашы продкі даведваліся аб працягласці свайго жыцця. Для гэтага будаваўся спецыяльны жолаб, па якім запускаліся размаляваныя яйкі. Чыё яйка пракацілася далей за ўсіх, той і лічыўся доўгажыхаром.

Адным з самых кранальных момантаў стаў старадаўні абрад мыцця дзяцей велікодным яйкам. Хросная беражліва праводзіла ім па шчоках малых, прыгаворваючы добрыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту. Гэты абрад сімвалізуе ачышчэнне і ахову ад нягод, а таксама перадае дзецям часцінку бацькоўскай любові і клопату.

На працягу праграмы гасцей радавалі валачобнікі-выканаўцы традыцыйных велікодных песень. Яны хадзілі па зале, віншавалі ўсіх са святам, спявалі святочныя песні і жадалі дабрабыту.

У праграме прадугледжваліся і народныя танцы, а напрыканцы мерапрыемства ўсе разам паспрабавалі святочную пасху, што, какнешне ж, памножыла па-сапраўднаму цёплую, душэўную і святочную атмасферу. Нашы пасядзелкі сталі яркім прыкладам захавання і папулярызацыі народных традыцый, аб’яднаўшы ўдзельнікаў усіх узростаў у адзіным творчым парыве.

Вольга КІВЕЛЬ, загадчык аддзела КДД Круглянскага РДК.

Последние новости

Актуально

В Круглом проходит открытый республиканский турнир по греко-римской борьбе

24 апреля 2026
Читать новость
Официально

Началась большая командировка Лукашенко в Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Минсельхозпрод установил предельные максимальные цены на овощи и яблоки для госнужд

24 апреля 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Сахарная свекла в Беларуси посеяна на 95% площадей

24 апреля 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

Ограничения на посещение лесов действуют во всех районах Беларуси

24 апреля 2026
Читать новость
Официально

Определены победители для занесения на Республиканскую доску Почета по итогам пятилетки и 2025 года

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем