А ІНАЧАЙ І ЖЫЦЬ НЕМАГЧЫМА

Кожнай раніцай выхаванцаў 1–й малодшай групы дзіцячага садка №3 з добрай усмешкай і ласкай сустракае выхавацель Людміла Лапо.

Кожнай раніцай выхаванцаў 1–й малодшай групы дзіцячага садка №3 з добрай усмешкай і ласкай сустракае выхавацель Людміла Лапо. Людміла Мікалаеўна – чалавек творчы і ініцыятыўны, з ёю побач цікава і дзецям, і дарослым, бо яна заўсёды ў пошуку нечага новага і незвычайнага.
Аб тым, што Людміла Мікалаеўна – педагог здольны, сведчыць многае. А ў прыватнасці тое, што ў 2012 годзе па выніках абласного конкурсу “Лепшы выхавацель”, які праходзіў сярод педагогаў дашкольнай адукацыі Магілёўшчыны, паспяхова прайшоўшы ўсе этапы адбору, заняла трэцяе прызавое месца, атрымала Ганаровую грамату, Падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак. А па выніках раённага працоўнага спаборніцтва за 2012 год Людміле Мікалаеўне прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”.
Сакрэт яе поспеху просты і зразумелы кожнаму. Ён у тым, што яна самааддана і шмат працуе, па-сапраўднаму любіць сваю справу, любіць дзяцей і ведае, што іначай і жыць немагчыма. А сама яна гаворыць тое, што ў іх у садку цудоўны, дружны калектыў педагогаў, і вопытны кіраўнік з вялікім педагагічным стажам – Наталля Андрэеўна Шчацінка. Сваю перамогу ў мінулым конкурсе лічыць заслугай усяго калектыву дашкольнай установы.
Нарадзілася і расла Людміла Мікалаеўна ў вёсцы Карманоўка суседняга Бялыніцкага раёна.
— Але карані мае пайшлі з Кругляншчыны, — паведала яна мне пры сустрэчы. – Бацька нарадзіўся ў Боўсевічах. Ды і продкі маці таксама жылі на Кругляншчыне. Бацькі мае пазней пераехалі жыць у вёску Арава Круглянскага раёна, і да гэтай пары там жывуць. Бацька працаваў механізатарам у калгасе “Свабода”, маці даяркай на мясцовай ферме. Пра іх і ў раённай газеце некалі пісалі. Цяпер ободва ўжо пенсіянеры. У Круглым жывуць мае брат і сястра. Тут яны знайшлі сабе справу па душы.
А ў Людмілы з дзяцінства была мара – стаць настаўніцай. Любімай забавай дзяўчынкі стала тады гульня ў школу. Людміла ўмела захапіць малодшых дзяцей, прыдумаць для іх нешта цікавае. Калі закончыла 8 класаў Эсьмонскай школы, цвёрда вырашыла: надалей паспрабуе паступаць у педагагічнае.
Мінулі гады. І цяпер Людміла Мікалаеўна з радасцю мовіць:
— Мара мая збылася, я стала педагогам. І ніколькі не шкадую, не лічу памылкай тое, што пайшла на спецыяльнасць “дашкольнае выхаванне”. Працаваць з маленькімі дзеткамі так захапляльна і цікава. Яны яшчэ толькі-толькі пачынаюць усведамляць сябе, а ты дапамагаеш адкрываць ім у колерах і гуках, гульнях найцудоўнейшы свет жыцця.
Закончыўшы Магілёўскае педагагічнае вучылішча (калі заканчвала, яно ўжо набыло статус каледжа), я прыехала працаваць піянерважатай у Філатаўскую школу. У той год і замуж выйшла за хлопца са сваёй роднай Карманоўкі. З Андрэем разам раслі, з маленства сябравалі. Калі дачушка Насця ў нас нарадзілася, я крыху ў бацькоў у Араве пажыла, а калі выйшла з водпуску па догляду дзіцяці, мы з мужам пачалі жыць у Круглым. Тады я прыйшла працаваць выхавацелем у дзіцячы сад №3. Разам са мной дзяцей малодшай групы даглядаюць выхавацель Клаўдзія Піткоўская (мы з ёй працуем пазменна) і памочнік выхавацеля Валянціна Шульганава. Яны даўно працуюць у садку, любяць дзяцей. Калісьці і мая дачушка разам са мной (працягвала Людміла аповед) прыйшла ў дзіцячы сад. Цяпер Насця ўжо вучыцца ў Мінску ў педуніверсітэце імя М. Танка. Сынок Ілля ходзіць у чацвёрты клас. Вось як хутка ляціць час. Тыя дзеткі, якіх я прыняла маленькімі шаснаццаць гадоў назад, ужо становяцца самастойнымі, выбіраюць свой шлях у жыцці. Час бяжыць і ўсё мяняецца, і выхаваўчыя метады таксама. Педагог заўсёды павінен быць у творчым пошуку, без гэтага немагчыма.
Гэтыя свае словы Людміла Мікалаеўна пацвярджае справай. Яна, найперш, таленавіты арганізатар. А на святах і ранішніках для дзетак вельмі артыстычна выконвае ролі казачных герояў. Дзяцей яна вучыць любіць і шкадаваць усё жывое. Распрацоўвае і друкуе ў навукова-метадычным часопісе “Пралеска” свае работы па выхаваўчай праектадзейнасці экалагічнага напрамку. Набывае завочна і вышэйшую адукацыю ў МДУ імя А. Куляшова.
— Цяжка, напэўна, ўсё паспець? — задала я пытанне Людміле Мікалаеўне.
— Справіцца лягчэй з усімі справамі тады, калі робіш усё з энтузіязмам і радасцю, — адказала яна мне. – А я без сваіх дзетак ужо жыцця не ўяўляю. Яны для мяне, — прызналася, — усе родныя, свае. Калі адлучаюся некуды, час сесіі, час водпуску — сумую без іх. – Вось, чуеце, закончыўся ўжо пасляабедзенны сон, загаманілі дзеці.
І Людміла Мікалаеўна заспяшалася ў сваю групу. Праз хвіліну яе ўжо акружылі хлопчыкі і дзяўчынкі.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: Людміла Лапо.
Фота А. Шэрашавай.

Последние новости

Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024
В мире

Президент Колумбии анонсировал разрыв дипломатических отношений с Израилем

2 мая 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления французского жюльена с грибами, курицей и сливочным соусом

2 мая 2024
В мире

На юге Китая обрушился участок скоростной дороги: погибли 36 человек

2 мая 2024
Калейдоскоп

Названы самые талантливые и творческие знаки зодиака

2 мая 2024
Калейдоскоп

Подкормите ежевику этими простыми средствами – ягоды будут огромными

2 мая 2024
Здоровье

До 3-й стадии лучше не доводить – узнали, как лечить плоскостопие во взрослом возрасте

2 мая 2024
Здоровье

Медик объяснил, что такое синдром беспокойных ног и из-за чего он появляется

2 мая 2024
В мире

Конгресс США принял законопроект о борьбе с антисемитизмом

2 мая 2024
Спорт

Белорусские гандболисты не сыграют в “Финале четырех” Лиги чемпионов

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024