АД ЧЫСТЫХ ВЫТОКАЎ

Шэры асенні дзень, і зямля, каб абнавіцца, чакае бялюткага снегу. Эдуард Халецкі цяпер спяшаецца ў школу. Як-ніяк адзінаццаты клас выпускны, і адказнасць за вучобу вялікая. Вучыцца ён добра.

Шэры асенні дзень, і зямля, каб абнавіцца, чакае бялюткага снегу. Эдуард Халецкі цяпер спяшаецца ў школу. Як-ніяк адзінаццаты клас выпускны, і адказнасць за вучобу вялікая. Вучыцца ён добра. Удзельнічае ў раённых алімпіядах па інфарматыцы, у спартыўных спаборніцтвах, ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Адным словам – хлопец актыўны. Але з нейкім шчымлівым сумам кідае позірк на палеткі за роднай вёскай Загаранкі. Закончыліся там работы, тэхніка ўборачная даўно ўжо на машынным двары. А яшчэ ж зусім нядаўна па залацістым полі плылі волаты-камбайны. Жнівеньскае сонца апаляла твары, а вецер прыносіў асалоду і палёгку ад спёкі камбайнерам. Эдуарду па-шчаслівіла быць сярод іх, працаваць памочнікам у масцітага механізатара Анатоля Ставірскага. Анатоль Васільевіч добра ведае бацькоў Эдзіка, ды і самога хлопца, якога хваляць людзі. Ён не памыліўся, калі згадзіўся ўзяць юнака ў экіпаж. Сталы механізатар ведае, што хлеб убіраць — не у гулі гуляць. Эдуард з душой узяўся за справу і ўсё літаральна схватваў на ляту. Ён і за штурвалам падмяняў свайго настаўніка. Упэўнена вёў камбайн па полі. Намалаціў экіпаж Анатоля Ставірскага і Эдуарда Халецкага 1054 тоны збожжа. На раённым фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2011” побач з бываламі хлебаробамі заняў пачэснае месца і Эдуард. Атрымаў грамату і грашовую прэмію. А галоўнае, адчуў сябе прыналежным да вялікай агульнай справы.
Для Эдуарда гэта было другое працоўнае лета. У мінулым 2010 годзе, у час летніх канікулаў два месяцы адпрацаваў у ПМК-266. Работа на будоўлі, кожны ведае, не з лёгкіх, тым больш, што дужа гарачым выдалася тое лета. Многія школьнікі не вытрымалі, адпрацавалі ўсяго па некалькі тыдняў. Эдуард не прывык уцякаць ад цяжкасцяў, спраўна адпрацаваў належны тэрмін. Вельмі прыемна было атрымліваць першую ў жыцці зарплату. А мінуўшым летам Эдуард зноў выказаў жаданне папрацаваць. На гэты раз у роднай гаспадарцы.
— Хачу папрацаваць на жніве, — казаў ён бацькам, — паспрабаваць, як той хлеб дабываецца. Колькі разоў назіраў, як ідуць камбайны па палетках, жнуць збожжа і здавалася, што я ўжо таксама магу вадзіць магутную тэхніку. Хочацца павучыцца.
— Працоўны дзень у полі ад світання да змяркання, на час уборачнай без выхадных. Вытрымаеш? – пытаў бацька. – На полі пыл і спёка, — дадавала маці. Яна, вядома, шкадавала свайго малодшага. У сям’і Халецкіх — двое дзяцей. Старэйшая дачка Дыяна ўжо замужам, жыве ў Талачыне, мае сыночку Ягорку — маленькага іх унука.
Сын на словы маці нават крыху пакрыўдзіўся: “Не маленькі я ўжо”.
Эдуард сапраўдны памочнік і апора ў доме. Бацькі працуюць у райцэнтры ў раённым аддзеле адукацыі. Маці Ірына Эдуардаўна — тэхнолагам, а бацька Аляксандр Аляксеевіч — вадзіцелем. Жыве сям’я ў Загаранках, трымаюць вялікую ўласную гаспадарку.
Вернуцца бацькі вечарам дадому, а там поўны парадак. Усё да-гледжана.
Мінуў жнівень, адшумела свята раённых дажынак, на якім Эдуард адчуваў сябе сталым, дарослым. Праца на гэтым для яго ў гаспадарцы не закончылася. Пасля заняткаў у школе зноў спяшаўся на поле, працягваў дапамагаць Анатолю Ставірскаму весці абмалот кукурузы. Аднаго разу самастойна намалаціў 10 бункераў зерня. Гэта яго першая працоўная перамога. А напера-дзе ўсё жыццё.
Цяпер Эдуард вучыцца ў Круглянскім ВВК на вадзіцеля, марыць аб тым дні, калі атрымае правы на кіраванне тэхнікай. Хлопец меў намер звязаць далейшае жыццё з сельскай гаспадаркай. Але нядаўна знайшоў у паштовай скрынцы пісьмо-запрашэнне паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову МНС у Мінску.
Цяпер Эдуард у роздуме. Чаму аддаць перавагу?
— Такі ўсюды дарогу сабе праб’е, старанны ён, працаваіты і надзейны, — сказаў добрыя словы пра свайго памочніка Анатоль Ставірскі. – Буду рады і на наступным жніве бачыць яго сваім памочнікам.
Трэба сказаць пра тое, што Анатоль Васільевіч – механізатар са стажам, які заўсёды сярод правафланговых. Пабываў ён у свой час і на рэспубліканскіх дажынках, атрымаў у падарунак машыну. Такі чалавек не раскідваецца словамі. Ён добра бачыць, што з хлопца сапраўды выйдзе толк, якой бы справе сябе не прысвяціў.
Ужо зараз, калі ён толькі-толькі выбірае свой працоўны шлях, можна з упэўненасцю сказаць: Эдуард Халецкі славу сваю знойдзе. Бо з маленства закладзена ў яго характары працалюбства, выпрацавана павага да іншых, гатоўнасць узяць на сябе больш цяжкую ношу.Няхай жа ад такіх вось чыстых вытокаў і разальецца пасля буйная, паўнаводная жыццёвая рака.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: Эдуард Халецкі са сваім настаўнікам, вопытным кабайнерам Анатолем Ставірскім.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх