АПОШНІ ЗВАНОК ДЗЯЦІНСТВА

31 мая нічым адметным у календары не выдзялялася. Тым не менш, свята на Кругляншчыну прыйшло — свята «Апошняга званка». Асабліва яго чакалі 165 вучняў 11-х класаў. А яшчэ ж у статусе выпускнікоў і 200 вучняў 9-х класаў.

31 мая нічым адметным у календары не выдзялялася. Тым не менш, свята на Кругляншчыну прыйшло — свята «Апошняга званка». Асабліва яго чакалі 165 вучняў 11-х класаў. А яшчэ ж у статусе выпускнікоў і 200 вучняў 9-х класаў. Так, пакінуць у юным узросце школу адважацца не ўсе. Але ж такія абавязкова будуць. Іх таксама чакаюць розныя навучальныя ўстановы.
У аўторак журналісты сталі сведкамі ўнікальнага дзейства ў звычайнай сельскай школе — Рубежскай. Урачыстая лінейка прайшла па добра прадуманаму сцэнарыю і на высокім эмацыянальным узроўні. Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі настаўнікі, бацькі вучняў, аднавяскоўцы, іншыя школьнікі.
З прывітальным словам да рабят звярнулася дырэктар школы В.Л. Блінкова. Яна ўручыла таксама граматы, дыпломы і іншыя ўзнагароды лепшым вучням школы — пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх, абласных, раённых конкурсаў і алімпіяд. Сярод заўважаных і адзначаных і лепшыя вучаніцы школы выпускнога класа В. Лукманава і М. Мельнічонак.
К слову сказаць, сапраўднымі тэатраламі прадсталі ў той дзень непасрэдна самі адзінаццацікласнікі. Хаця, магчыма, ад тэатральнай наўмыснасці там якраз і мала што было — бо і вершаваныя радкі, і падзячныя словы са слязамі на вачах ішлі ў адрас любімых настаўнікаў і бацькоў ад сэрца і душы.
Завяршылася мерапрыемства апошнім званком і вальсам выпускнікоў. Выпушчаныя з іх рук у неба рознакаляровыя шары паляцелі ў блакітны сусвет. Куды ляцець шарам? — вырашыць вецер. Кім быць сённяшнім выпускнікам? — кожны павінен вырашыць сам.
Тэкст і фота А. ПАЎЛАВА.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх