БУДУЕЦЦА НОВЫ ПАЛІГОН
Дзейнічаючы палігон па ўтылізацыі цвёрдых батавых адыходаў быў пабудаваны паблізу г.п. Круглае ў 1999 годзе і ўжо вычарпаў свой рэсурс. Таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага.
Дзейнічаючы палігон па ўтылізацыі цвёрдых батавых адыходаў быў пабудаваны паблізу г.п. Круглае ў 1999 годзе і ўжо вычарпаў свой рэсурс. Таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага. Каштарысная вартасць гэтага аб’екта ў фактычных цэнах мінулага года складае 13 мільярдаў рублёў. Грошы выдзелены з абласнога бюджэту і абласнога фонду аховы прыроды.
Новы палігон цвёрдых бытавых адыходаў будуецца побач са старым. Работы вядзе калектыў ПМК-266. На плошчы 3 гектары ўжо спілаваны і выкарчаваны дрэвы, рыхтуецца катлаван, у якім з мэтай аховы навакольнага асяроддзя прадугледжана ўзмоцненая ізаляцыя. Палігон будзе абкружаны ахоўным валам вышынёй 3 метры, абнесены агароджай. Праектам прадугледжана будаўніцтва асфальтаваных пад’язных шляхоў. Тут будуць устаноўлены аўтамабільныя вагі, абсталяваны шлагбаўмы.
На сёлетні год на будаўніцтва гэтага экалагічнага аб’екта выдзелена 5,2 мільярды рублёў. І гэтыя сродкі паспяхова асвойваюцца.