БУДЗЕ ЯШЧЭ «ШАСЦІДЗЕСЯТКА»
Поўным ходам ідзе будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вуліцы Гагарына ў Круглым. Да гэтага часу ўжо зроблен, як кажуць будаўнікі, нулявы цыкл, перакрыты плітамі падвальныя памяшканні і вядзецца цагляная кладка першага паверха пяціпавярховага дома.
Работамі на гэтым аб’екце кіруе вопытны прараб ПМК-266 Алег Кот. Цяпер тут працуе брыгада будаўнікоў на чале з Алегам Мацюшковым.

— Мы цалкам забяспечаны будаўнічымі матэрыяламі і людзі ў нас высокай кваліфікацыі, — кажа прараб А. Кот. Тут таксама працуе вежавы кран, своечасова аўтаміксерамі падвозіцца бетон і раствор. Пры гэтым на асобым кантролі ў нас якасць выконваемых работ і прадукцыйнасць працы.
Такім чынам плануем здаць у эксплуатацыю гэту “шасцідзесятку” ў чацвёртым квартале 2010 года.
Асаблівасцю дадзенага аб’екта, як і папярэдніх дамоў, пабудаваных па праектах гэтай жа серыі, з’яўляецца тое, што яны будуць цепла- і энергазберагаючымі, што вельмі актуальна ў наш час, калі энерганосьбіты каштуюць дорага. Тут будуць устаноўлены лічыльнікі цяпла, вады, газа і электрычнасці.
Зараз да здачы ў эксплуатацыю рыхтуецца таксама 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Пралетарскай Круглага. Такое ў нашым пасёлку здараецца нечаста, каб адначасова вялося будаўніцтва двух шматкватэрных дамоў. Будаўніцтва жылля ў Круглым сапраўды набывае інтэнсіўны характар. Так што па ўсяму відаць, што жыллёвая праблема ў нашым райцэнтры вырашаецца станоўча. За шэраг апошніх гадоў кожны год у невялікім гарпасёлку будуецца пяціпавярхоўка.
Заказчыкам будаўніцтва гэтага жылога дома з’яўляецца маладзёжны жыллёва-будаўнічы кааператыў “Алімп-2010”.
С. МАХАНЁК.