Будзем з хлебам!

У гэтым упэўнены адзін з лепшых механізатараў СВК “Круглянскі Рассвет” Віталь Таланаў. І ў яго ёсць усе падставы для такога птымістычнага запэўнівання.

У гэтым упэўнены адзін з лепшых механізатараў СВК “Круглянскі Рассвет” Віталь Таланаў. І ў яго ёсць усе падставы для такога птымістычнага запэўнівання. Нягледзячы на малады ўзрост, Віталь запісаў ужо на свой рахунак не адну пасяўную.
–Такіх шчырых працаўнікоў трэба пашукаць, — кажа пра Таланава намеснік старшыні сельгаспрадпрыемства Валерый Махоркін. – Цягавіты, сапраўдны руплівец, працаўнік, які ўкладвае ў паўсядзённую работу не толькі прафесійнае майстэрства, але і нешта большае, так бы мовіць – часцінку душы. Гэта не ўсім дадзена.
У дзень нашага наведвання Віталь Васільевіч працаваў на палетку, што раскінуўся за вёскай Альшанікі, трактарам Беларус-3022 у агрэгаце з АКПМ-6 сеяў ячмень. Норму выпрацоўкі штодня перавыконвае. Але, як сам кажа, за гектарамі не гоніцца. Галоўнае для механізатара – каб быў ураджай, каб вырас добры хлеб. І ён абавязкова будзе.
— Абласныя “Дажынкі” ж сёлета раён прымае. Гасцей сустракаем, — разважае механізатар. – А гэта ўжо справа гонару.
— Пытанні веснавой пасяўной у на на асаблівым кантролі, — кажа галоўны эканаміст СВК “Круглянскі Рассвет” Валерый Жушма. – Мы стварылі для паспяховай працы механізатараў спрыяльныя ўмовы. Распрацавана і зацверджана даволі неблагая ўмова аплаты. Не шкадуем грошай на харчаванне нашых сейбітаў і аратых. Абеды ў поле прывозім двойчы на дзень. Смачная, каларыйная ежа. Плоцяць за яе ўсяго 10% ад сапраўднага кошту. Штодня на спецыяльным стэндзе, які размешчаны на ўваходзе ў рамонтную майстэрню гаспадаркі, вывешваецца бюлетэнь з інфармацыяй: хто колькі зрабіў і зарабіў за папярэдні дзень. Ведаеце, стымулюе.
Масавая пасяўная кампанія ў СВК “Круглянскі Рассвет” толькі набрала разгон. Але кожны веснавы дзень называе тых, хто вызначаецца ў рабоце высокімі паказчыкамі. У іх ліку — Анатоль Ружанцаў, які на трактары МТЗ-82 з прычэпам ПРТ-7 уносіць арганіку, Іван Сімчанка, задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы на энерганасычаным трактары Беларус-3522. Своечасовую падвозку насення ў поле забяспечвае вадзіцель Сяргей Шпілеўскі. Працэсам пратручвання насеннага зерня кіруе аграном-насенневод Сяргей Астроўскі. Засеяна 334 гектары. Усе яны – на рахунку Віталя Таланава. Пакласці зерне ў глебу яшчэ патрэбна не на адной сотні гектараў. Аднак тут цвёрда ўпэўнены ў тым, што адсеюцца ў найлепшыя тэрміны. Інакш ветэран аграрнай «гвардыі» Аркадзь Сімчанка і яго падначаленыя працаваць не могуць. Яны заўсёды нацэлены толькі на поспех.
Ход пасяўной тут, як і паўсюдна ў раёне, штодзённа кантралюецца і спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКУ: трактарыст Віталь Таланаў і першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Ласянкоў абмяркоўваюць надзённыя пытанні.
Фота В. Кубека.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024