БЫЦЬ СЯРОД ЛЕПШЫХ

Непадалёку ад МТФ Радча СВК “Друць” — поле. На вуліцы ўжо з раніцы чэрвеньская гарачыня і адтуль, з сенажаці, прыносіць вецер мядовы пах перанасычаных водарам траў.

Непадалёку ад МТФ Радча СВК “Друць” — поле. На вуліцы ўжо з раніцы чэрвеньская гарачыня і адтуль, з сенажаці, прыносіць вецер мядовы пах перанасычаных водарам траў. На МТФ цішыня: каровы знаходзяцца ў полі на кругласутачным выпасе. На ферме – меншыя ў памяшканні, а большыя ў загоне на вуліцы – утрымліваюцца цяляты. Яшчэ здалёк было відаць, як да цялятніка пад’язджаюць конскія калёсы, нагружаныя мяхамі з мукой. Конь спакойна, не спяшаючыся, зайшоў у праход памяшкання і спыніўся.
— Гэта наша кабыла Машка, — патлумачыў аператар па догляду маладняку БРЖ Уладзімір Галкоўскі, які рыхтаваўся раздаваць кармы, — служыць яна нам спраўна на падвозе, без яе, як без рук. Ён спецыяльнай меркай узяўся засыпаць у кармушкі ячменную муку. Побач працавала і яго жонка Зінаіда Раманаўна. Сустркалася я з гэтымі даглядчыкамі не ўпершыню. Яны працуюць добрасумленна і шчыра і іх імёны ўжо траплялі на старонкі газеты. А па падвядзенню вынікаў за мінулы зімова-стойлавы перыяд сярод аператараў па вырошчванню маладняку БРЖ Зінаіда Раманаўна выйшла пераможцам раённага спаборніцтва, а Уладзімір іванавіч па выніках працоўнага спаборніцтва за 2010 год у гэтай жа намінацыі, стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва.
Уладзімір Іванавіч прывычнымі рухамі раздаваў кармы і размаўляў са мной: «Па 500 грамаў у суткі месячныя цяляты мукі ячменнай атрымліваюць», — тлумачыў ён. – Акрамя гэтага яны ўволю ядуць сена і п’юць сухое малако. Цяжка з імі, шмат клопату, пакуль добра акрэпнуць. Калі пераходзяць да нас у групу, то і змену рацыёна адчуваюць: пераход з цэльнага малака на сухое. Мы не адыходзімся ад іх, вучым піць. Галоўны ветурач гаспадаркі Алена Сімакова кожную раніцу быве на цялятніку. Калі ёсць патрэба, праводзіць ін’екцыю. Мы робім усё магчымае, каб цяляты хутчэй крэплі . І клопат дае аддачу. Аддача тая ў добрых прывагах – па 820 грамаў у сярэднім за суткі. – Большыя цяляты, шасцімесячныя, утрымліваюцца на вуліцы ў загонах. Яны ядуць удосталь сена, муку і п’юць звычайную ваду.
Поспех прыходзіць да тых, хто аддае працы ўсяго сябе. У Ула-дзіміра Галкоўскага стаж працы ў жывёлагадоўлі гаспадаркі, якая раней называлася “Шлях камунізму”, болей дваццаці пяці гадоў. Працаваў на Навапрудскай МТФ слесарам-наладчыкам, і пастухом-даглядчыкам быў. Калі яму, ужо з сям’ёй, выдзелілі жыллё ў Радчы, стаў працаваць на мясцовай МТФ. Непрыкметна прамільгнуў час, напоўнены штодзённымі клопатамі. А Уладзімір Іванавіч успамінае, як хацелася яму калісьці хутчэй стаць дарослым, быць падобным на бацьку. Сям’я пераехала ў Навапруддзе, на радзіму бацькі, калі Уладзіміру споўніўся толькі годзік. У гэтай вёсцы і прайшло маленства, юнацтва. Сын любіў цікавіцца справамі бацькі, які працаваў у жывёлагадоўлі. На жаль, Івана Маркіянавіча ўжо няма сярод жывых.
Закончыўшы школу-шасцігодку ў Навапруддзі, а дзесяцігодку ў Круглым, Уладзімір вучыўся ў Магілёўскім ГПТВ-4, атрымаў спецыяльнасць электрыка-мантажніка. Працаваў у СУ-2.
Была ў юнака служба ў арміі на Далёкім Усходзе, у Амурскай вобласці. Пасля службы вярнуўся ў роднае Навапруддзе і праз некалькі дзён сустрэў свой лёс – дзяўчыну Зіну з Боўсевіч. Праз месяц ажаніўся. Апошнія шэсць гадоў Зінаіда Раманаўна працуе побач з мужам. Разам яны цяпер даглядаюць 193 галавы маладняку БРЖ.
— Каб былі добрыя прывагі, — уступае ў размову і яна, падтрымліваючы мужа, — трэба добра дагледзець маленькіх цялятак. Яны ж, як дзеці. Вось глядзіце, гэта наша Зорачка, — паказала на бурую цялушку. – Яе нам такой маленечкай прывезлі з Казабродскай фермы, у месячным узросце ўсяго трыццаць кілаграмаў важыла. Не думалі, што выжыве. Адхадзілі, выпаілі двайной порцыяй малака. Яна нас любіць, ручная і ласкавая. Добрая з яе карова атрымаецца. Зорачка быццам разумела словы, ціха мыкала, краналася рук Зінаіды Раманаўны цёплай пысай.
Уладзімір Іванавіч і Зінаіда Раманаўна – даўно адно цэлае. Ды і як жа інакш. Яны ж – сям’я. І не проста сям’я, а дружная, працавітая, у якой усе падтрымліваюць адно аднаго. У ей выраслі дачка і два сыны. Алена, Уладзімір і Іван – дарослыя, паважаныя людзі. Маюць Галкоўскія дваіх унукаў. Дзеля іх жывуць, і каб дапамагчы, трымаюць вялікую ўласную гаспадарку, на прысядзібным участку шчыруюць. Жывуць з уласнага мазаля і іншага жыцця не жадаюць. Бо лічаць, што ў добрасумленнай штодзённай працы і ёсць вялікі жыццёвы сэнс.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-апреле вырос на 12,1%

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Дожди и до +24°С будет сегодня в Беларуси

17 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В Круглянском РОВД напомнили о мерах безопасности на воде

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх