Будзе вёска жыць і працаваць

Бухматым снегам пакрыты ў студзені ваколіцы вёскі Шапялевічы. Сама вёска здаецца надзвычай прыгожай і казачнай у такі вось зімовы час. Дахі дамоў, дрэвы, платы — усё ў белым інеі.

Бухматым снегам пакрыты ў студзені ваколіцы вёскі Шапялевічы. Сама вёска здаецца надзвычай прыгожай і казачнай у такі вось зімовы час. Дахі дамоў, дрэвы, платы — усё ў белым інеі. Мароз і сонца, як у вядомым пушкінскім вершы, адымалі зрок у гэты дзень, у які да жыхароў Шапялевіч наведаўся агітпоезд “Забота”. Вяскоўцы, нягледзячы на халоднае надвор’е, не сядзелі дома. У прызначаны для сустрэчы з прадстаўнікамі раённых улад час, яны дружна сабраліся ў сельскім клубе.У памяшканні было цёпла і ўтульна, і ўсё спрыяла шчырай размове.
Вёска Шапялевічы па цяперашніх мерках не малая, пражывае ў гэтым населеным пункце каля трохсот жыхароў. Яна аддаленая ад райцэнтра, але ніяк не паварочваецца язык, каб назваць яе неперспектыўнай. У Шапялевічах працуюць магазіны, ёсць школа. Тут размешчана бальніца сястрынскага догляду. Кантора ДЛГУ «Цяцерынскае» таксама знаходзіцца ў Шапялевічах. Большая частка працаздольнага насельніцтва працуе ў лясгасе і ў ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”.
Самая безабаронная частка насельніцтва — пенсіянеры. У іх часцей узнікаюць праблемы, якія не пад сілу вырашыць самім. Вось і спяшаюцца ўлады на сустрэчу з людзьмі, каб даведацца, якія клопаты іх турбуюць, чым жыве вёска ў зімовы час.
Аўтару гэтых радкоў пашчасціла пазнаёміцца і пагутарыць з вяскоўцамі, у якіх цікавыя лёсы, якія доўгае жыццё пражылі ў Шапялевічах, ведаюць і зберагаюць багатую гісторыю свайго куточка.
Лідзія Ягораўна Грэцкая з вёскі Касцюковічы ў Шапялевічы замуж пайшла. Разам з мужам, Міхаілам Іванавічам, якога ўжо няма ў жывых, вырасцілі дваіх дзяцей. Жанчына працавала на малочнатаварнай ферме, мае нямалы стаж у жывёлагадоўлі.
–Дзеці нікуды не паехалі з роднай вёскі,– расказала яна, — сын і дачка жывуць у Шапялевічах.
А ў Ніны Васільеўны Станкевіч пяцёра дзяцей. Яны абралі месцам жыхарства Брэсцкую вобласць. Ніна Васільеўна таксама ўсё жыццё працавала даяркай на мясцовай ферме.
— Я нарадзілася ў Шапялевічах, — казала яна,– тут пражыла ўсё жыццё, мужа пахавала. Цяпер трэба працягваць жыць. І добра, што нашы праблемы не застаюцца па-за ўвагай улад. У нас вельмі адказная старшыня сельскага Савета Н.І. Яроміна, да яе можна звярнуцца за дапамогай у любы час.
Першым перад вяскоўцамі выступіў начальнік аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С.А. Лазоўскі. Сяргей Аляксандравіч гаварыў аб тым, чым жыве наш раён зараз, пра тое, што зімой поўным ходам ідзе падрыхтоўка да веснавой сяўбы. З радасцю ўспрымалі вяскоўцы і навіну аб тым, што г.п. Круглае набыў статус горада раённага падпарадкавання. І, вядома, асабліва засяродзіў Сяргей Аляксандравіч увагу на праблеме, якая моцна хвалявала вяскоўцаў. Яшчэ крыху раней у Шапялевічах праходзіў абласны маніторынг работы перасоўных паштовых аддзяленняў сувязі,у якім прымалі ўдзел спецыялісты галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. На маніторынгу ўздымаліся сур’ёзныя пытанні і адно з іх — атрыманне жыхарамі вёскі грошаў у аддзяленні сувязі. Часовая праблема з наяўнымі узнікла тады, калі гандаль перайшоў пад ведамства Бялыніцкага райпа. Начальнік раённага вузла паштовай сувязі А.І.Велігура прапанавала тым, каму патрэбна атрымаць грошы, званіць па спецыяльнаму нумару тэлефона і загадзя заказаць патрэбную суму.
Падымалася пытанне і аб наяўнасці ў магазінах райпа тавараў са сцёкшым тэрмінам рэалізацыі.
Наогул гандаль працуе нядрэнна і ўсім неабходным вяскоўцы забяспечаны. Завозіцца ў сельскі магазін і смачны свежы хлеб, які выпякаюць у хлебапякарні Круглянскай ПМК-266. Прасілі людзі, каб паболей завозілі ў магазін і прамысловых тавараў.
Яшчэ адну сур’ёзную праблему ўздымалі вяскоўцы на сустрэчы з прадстаўнікамі раённых улад у гэты дзень. Дарога па цэнтральнай вуліцы насупраць магазіна ў вельмі дрэнным стане — яма на яме. Задавалася пытанне, калі яе адрамантуюць. Яго ўзялі на кантроль.
Выступіла перад вяскоўцамі і начальнік Круглянскага філіяла РУП “Магілёўаблгаз” Г.А.Ласянкова. Яна напомніла аб правілах бяспекі пры карыстанні газавым абсталяваннем. Паведаміла Ганна Адамаўна і аб тым, што пры дастаўцы газавых балонаў вяскоўцы могуць набыць і грунт для пасадкі расады (хутка ўжо вясна).
Лічбы аператыўнай зводкі аб надзвычайных здарэннях у вобласці і раёне агучыла інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС А.М.Кароўкіна. Яна напомніла аб тым, што кожны павінен сам паклапаціцца аб сваёй пажарнай бяспецы. На вуліцы зіма. А выдалася яна сёлета снежнай і марознай. І людзі, каб быць у цяпле, стараюцца чым пабольш напаліць печ. Гэта нярэдка і прыводзіць да бяды.
–Лепш прапаліць грубку некалькі разоў, чым перанакаліць яе,– казала Алеся Міхайлаўна. — І вельмі часта бяду прыносіць спіртное і незатушаная цыгарэта. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея К.У. Спірыдонава паведаміла, што ў іх адкрыта новая экспазіцыя, прысвечаная падкове шчасця. І ў выставачнай зале ўжо ёсць некалькі такіх экспанатаў.
— Просьба да людзей, калі ў каго захоўваюцца дома падковы — падараваць іх музею. З радасцю прыме музей і паданні, казкі пра гэтую рэч, — казала Кацярына Уладзіміраўна.
Напрыканцы размовы жыхароў вёскі Шапялевічы парадавалі сваімі канцэртнымі нумарамі самадзейныя артысты РДК. Людзі былі радасныя, слухаючы песні, якія ведалі, якія палюбілі яшчэ ў маладыя гады. Яны і самі падпявалі артыстам. А развітваючыся, прасілі прыязжаць часцей.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Актуально

Дожди и до +24°С будет сегодня в Беларуси

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх