Крымінальны факт
аператыўная інфармацыя РАУС
(11-18 снежня)
Трагедыя ў райцэнтры
аператыўная інфармацыя РАУС
(11-18 снежня)
Трагедыя ў райцэнтры
Такога роду трагедыі наш ціхі ўтульны гарадок даўно не помніць. 14 снежня ў РАУС паступіла паведамленне аб знаходжанні трупа жыхаркі Круглага С. У ходзе разбіральніцтва выяўлена, што С. была забіта жыхаром агр. Філатава М. Узбуджана крымінальная справа.
Любоў злая…
Сямейныя разборкі – справа не толькі дваіх. Супрацоўнікі РАУС праводзяць праверку па заяве жыхаркі в Шапялевічы Ш., дзе яна паскардзілася на тое, што на працягу 2017 года яе сістэматычна б’е муж.
10 і 16 снежня знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення муж жыхаркі Круглага Е. Яно б можа і нічога, ды ў такім стане… хапаў яе за горла, спрабуючы задушыць. Таксама без сур’ёзнай праверкі не абыйдзецца.
Дармавінка не коціць
Аматары штосьці сцібрыць знаходзяцца ў самых розных месцах. У магазіне в. Круча жыхар аднаго з суседніх населеных пунктаў Д. адкрыта ўкраў бутэльку гарэлкі. Відаць, нельга было стрымаць – так “гарэлі трубы”.
Паступіла заява ад жыхаркі в. Прыгані М. аб тым, што з яе хлева зляцелі ў невядомым кірунку 10 курыц. З чыёй дапамогай? – зараз высвятляе міліцыя.
Участковы інспектар міліцыі накіраваў для разбіральніцтва рапарт, што з тэрыторыі пладовага сада ААТ “Друць-Агра” украдзена 15 кубаметраў драўніны. Камусьці падкінуць жару. Абвінавачваецца жыхар в. Дудаковічы С.