У русле прадвыбарчай кампаніі
У русле прадвыбарчай кампаніі. Пад такой назвай аформлена тэматычная выстава ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
У русле прадвыбарчай кампаніі. Пад такой назвай аформлена тэматычная выстава ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі змаглі данесці да чытача поўную і зразумелую інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбудуцца ў нядзелю, 18 лютага.
На паліцах стэлажа размешчаны матэрыялы з газет і часопісаў, якія асвячаюць гэтую значную падзею, біяграфічныя даведкі кандыдатаў у дэпутаты Круглянскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Выстава яшчэ раз напамінае наведвальнікам бібліятэкі, жыхарам нашага раёна: хто не паспеў адгаласаваць датэрмінова, павінны зрабіць свой выбар 18 лютага, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
На здымку: на выставе ў раённай бібліятэцы.