ДА КАРАВАЯ ДАРОГА

Віктар Міхайлавіч Верхаводкін застаўся верным роднаму куточку на ўсё жыццё. Слабодка — месца, дзе ён нарадзіўся, цяпер ускраіна гарадскога пасёлка Круглае, а раней гэта была вёска. Ціхая, пакрытая зелянінай прысад.

Віктар Міхайлавіч Верхаводкін застаўся верным роднаму куточку на ўсё жыццё. Слабодка — месца, дзе ён нарадзіўся, цяпер ускраіна гарадскога пасёлка Круглае, а раней гэта была вёска. Ціхая, пакрытая зелянінай прысад. Вуліцы і зараз захавалі вясковы лад і цішыню. Зусім побач, за агародамі коціць хвалі Друць. Патанае мінулае ў цёмных вірах, нараджаецца новае. Людзі жывуць, працуюць, захоўваюць традыцыі продкаў, цэняць працавітасць і сумленнасць. Віктар Міхайлавіч рады, што жыве побач з людзьмі, многіх з якіх ведае з маленства. Па гэтай цёплай зямлі бегаў ён хлапчуком, а цяпер крочыць сталым паважаным чалавекам. Працуе Віктар Міхайлавіч аўтаэлектрыкам у аграпрамтэхснабе. А ў час ўборкі ўраджаю вось ужо каторы год узначальвае брыгаду аператараў КЗС у ЧСУП “Круглянскі-Агра”.
— Павага людская нікому не даецца проста так. Яе патрэбна заслужыць адносінамі да лю-дзей, паводзінамі, працай. – Так заўсёды казаў сваім дзецям Міхаіл Іванавіч, бацька Віктара. Дзяцей у сям’і гадавалася чацвёра: дачка і тры сыны. Маці, Ніна Яўціхаўна шмат гадоў адпрацавала ў аддзяленні сувязі, а бацька – загадчыкам нафтабазы.
Асабістым прыкладам яны ўкладвалі ў дзяцей усё лепшае: стараннасць, працавітасць, дабрыню.
У кожнага чалавека свой лёс, але часам яго можа крута павярнуць які-небудзь выпадак, або іншы чалавек, з якім зводзіць жыццёвая дарога. Так адбылося і з Віктарам. Да гэтай пары з болем успамінаецца яму страта блізкага чалавека. Віктар толькі-толькі закончыў школу, калі памёр бацька. Малодшы брат яшчэ вучыўся ў школе, яму патрабавалася падтрымка.
— Вучыцца не паеду, пайду працаваць, — паведаміў Віктар маці сваё добра абдуманае рашэнне. Маці хацела, каб сын вучыўся далей, хоць і цяжка ёй даводзілася без гаспадара. Віктар паступіў так, як падказвала сэрца, пашкадаваў маці.
На тэрыторыі саўгаса “Круглянскі” будавалася палівачная станцыя і юнак прыняў непасрэдны ўдзел у яе пабудове. Пасля ўводу станцыі ў эскплуатацыю, застаўся працаваць у МУААС. У саўгасе “Круглянскі” налічвалася 700 гектараў палівачных зямель. Вырошчвалі гародніну, травы палівалі, каб лепей раслі.
Інжынерам-электрыкам на станцыі працаваў Павел Мікалаевіч Белянсон — высокакласны спецыяліст і чалавек шчырай душы. Паўлу Мікалаевічу спадабалася тое, што Віктар вельмі цікавіцца электраабсталяваннем. Пачаў вучыць ён хлопца, паказваць і расказваць, як дзе што наладжваецца. У хуткасці Віктар усё асвоіў, здаў экзамен і атрымаў допуск да электраабсталявання. Віктар Міхайлавіч з цеплынёй успамінае старэйшага сябра, які дапамог яму калісьці вызначыць свой напрамак у жыцці.
Беглі гады. Час ва ўсё ўносіў значныя карэктывы. Пасля вядомай усім сумнай перабудовы МУААС перастала дзейнічаць, палівачную станцыю закрылі.
— Але якраз у 1992 – 1993 гадах, — расказвае далей Віктар Міхайлавіч, — дабудоўвалася КЗС у саўгасе “Круглянскі”. Я прымаў непасрэдны ўдзел у электраналадцы: быў спачатку слесарам, пазней – інжынерам-электрыкам. Калі перайшоў у сельгасхімію, дзе прапанавалі пасаду інжынера-электрыка (у 2003 годзе прадпрыемства аб’ядналі з сельгастэхнікай), працягваў і да гэтай пары працягваю на дагаворнай аснове абслугоўваць электраабсталяванне КЗС у ЧСУП “Круглянскі-Агра”. Дзяжурыць на КЗС і мой малодшы брат Сяргей, а таксама сын Міхаіл – пастаяннае месца працы якіх у ПМК-266, Сяргей Трыпуцін, які працуе ў вучэбным камбінаце, Аляксандр Халява, які ўжо на пенсіі. Такая вось сфарміравалася ў нас дружная каманда.
— Міхаіл – гэта мой малодшы сын, — патлумачыў Віктар Міхайлавіч. — Выгадавалі мы з жонкай Таццянай Пятроўнай дваіх дзяцей. Дачка Вольга жыве ў Магілёве, а сын тут, побач з намі. Жонка разумее, што я вельмі заняты на працы, і я ўдзячны ёй за гэтае разуменне.
А ў аграпрамтэхснабе цяпер мая справа, — працягваў, — рамонт электраабсталявання тэхнікі.
І трэба сказаць пра тое, што Віктар Міхайлавіч лічыцца на прадпрыемстве высокласным спецыялістам, добрасумленным і адказным працаўніком. Ён – чалавек на сваім месцы.
Кожны вечар стомленага, але шчаслівага, сустракае Віктара Міхайлавіча родная вуліца на ўскраіне пасёлка. І ён крочыць па ёй радасны, шчаслівы тым, што ў родным куточку знайшоў прызванне і павагу.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: грашовую прэмію Віктару Верхаводкіну ўручае на раённым свяце «Дажынкі-2011» старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх