ДАРОГІ ПАЧАТАК НА КРУГЛЯНШЧЫНЕ

Ціхі зімовы поўдзень асыпаў іней з дрэў. Прабліснула скрозь бухматыя хмары сонца і асвятліла вуліцы аграгарадка Цяцерына. Заіскрыўся іней на дрэвах. Тут, у аграгарадку, па вуліцы Садовай атрымала жыллё ад сельгаспрадпрыемства
сям’я маладых спецыялістаў — Павел і Наталля Чарняевы.

Ціхі зімовы поўдзень асыпаў іней з дрэў. Прабліснула скрозь бухматыя хмары сонца і асвятліла вуліцы аграгарадка Цяцерына. Заіскрыўся іней на дрэвах. Тут, у аграгарадку, па вуліцы Садовай атрымала жыллё ад сельгаспрадпрыемства
сям’я маладых спецыялістаў — Павел і Наталля Чарняевы.

Зусім нядаўна звязалі яны свае лёсы. Цяпер разам будуюць планы на будучае. А планы гэтыя і надалей будуць звязаны з ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”. «Бо тут, — сказала Наталля, — ёсць перспектывы для працуючых, і маладым кадрам рады, ахвотна прымаюць іх у свой дружны калектыў».
– Сапраўды, — падтрымаў яе Павел, — тут створаны добрыя ўмовы для працы і жыцця. Вось і мы жыллё адразу атрымалі, такі цёплы ўтульны дом. Жыві, працуй старанна, што яшчэ патрэбна чалавеку.
І Павел, і Наталля Чарняевы добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Па словах галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Ніны Баландзінай, гэта вельмі адказныя маладыя людзі, у якіх словы ніколі не разыходзяцца са справамі. Павел уліўся ў калектыў каля трох гадоў назад, вярнуўся ў роднае Цяцерына пасля вучобы ў БРУ. Спачатку быў загадчыкам майстэрні, а пазней атрымаў пасаду галоўнага інжынера. Цяпер, па ўсім відаць, ужо добра абаснаваўся ў аграгарадку. І жонку маладую сюды прывёз. Наталля – бухгалтар. У яе работа — з лічбамі. Маладыя спецыялісты заўсёды з добрым настроем ідуць на працу і, калі трэба, не лічацца з уласным часам. Павел на гэты раз нават у абедзенны перапынак не мог затрымацца дома. «Вось, толькі што вярнуліся з Шапялевіч, — патлумачыў ён, — цяпер на мехдвор зазірнуць трэба, праверыць, як ідзе рамонт тэхнікі».
Сярод абавязкаў галоўнага інжынера — кантроль за работай механізатараў, ходам падрыхтоўкі тэхнікі да веснавой пасяўной. У сельскай гаспадарцы і зімой работы хапае.
Наталля таксама іншы раз дапазна заседжваецца за камп’ютарам, каб зрабіць справаздачы, якіх у яе большасць па раслінаводчай галіне.
–Мне вельмі падабаецца жыць тут, у аграгарадку, — кажа яна, — яшчэ паўгода не мінула, а адчуванне такое, быццам шмат гадоў жыву тут. Людзей ужо ведаю, калектыў у нас дружны. Я ж і расла таксама на круглянскай зямлі. Бацькі мае жывуць і працуюць у Круглым. Закончыўшы школу, паступіла ў Мсціслаўскі будаўнічы каледж, па размеркаванню паехала працаваць у СВК “Галавенчыцы” Чавускага раёна. А пасля адбылася знакавая сустрэча з Паўлам. Пазнаё-міліся, як і многія, на дыскатэцы. Вось так аграгарадок Цяцерына стаў маім лёсам. У нас тут ёсць перспектывы, бу-дзем старацца працаваць, дастойна ісці разам па жыцці, — кажа Наталля. Гэтак жа лічыць і Павел.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024