Дорыць радасць тэатральная вясна

Я крочу аздобленай яркай зелянінай дрэў вуліцай. На душы хораша і светла, бо гэтая пара года заўсёды абуджае ў сэрцы надзею на шчасце, на новыя цікавыя сустрэчы, на радасць.

Я крочу аздобленай яркай зелянінай дрэў вуліцай. На душы хораша і светла, бо гэтая пара года заўсёды абуджае ў сэрцы надзею на шчасце, на новыя цікавыя сустрэчы, на радасць. А добра яшчэ і ад таго, што гэтую чыстую і ясную радасць мне прынеслі ўдзельнікі тэатральнага калектыву “Самародкі”, што працуе ў СШ №2.
Веснавыя месяцы — гэта час напружанай працы не толькі для сельскіх працаўнікоў, a і для настаўнікаў (заканчваецца чарговы навучальны год). Нягледзячы на гэта, тэатральны калектыў “Самародкі” СШ №2 падарыў прыхільні-кам тэатральнага мастацтва са-праўды веснавы настрой, нала- дзіўшы сустрэчу з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка Міхася Чарота, а дакладней з героямі яго камедыі ў двух дзеях “Мікітаў лапаць”.
Настаўнікі малодшых класаў А.У. Казлова, С.А. Гуркова, І.А. Каваленкава, Т.В. Гарцуева, С.Л. Ляўковіч і бібліятэкар А.М. Галянкевіч, нягледзячы на вялікую загружанасць, у вольныя хвілінкі збіраліся на рэпетыцыі. Рэжысёрскія функцыі на сябе ўзяла А.У. Казлова, чалавек, які захоплены тэатрам, творчы і неабыякавы. Значны ўклад у агульны поспех пастаноўкі ўнеслі таксама гукарэжысёр Т.Л. Трыбушэўская і суфлёр Г.У. Шрубянкова.
Прэм’ера спектакля адбылася ў актавай зале школы, і нават непагадзь не перашкодзіла сапраўдным аматарам тэатральнай дзеі прыйсці на спатканне з таленавітымі самадзейнымі акцёрамі. А яны ўжо не раз даказвалі, што дастойна працягваюць у гэтай справе традыцыі прадстаўнікоў старэйшага пакалення настаўніцтва раёна, якія ў свой час ажыццяўлялі пастаноўкі розных п’ес беларускіх і рускіх аўтараў.
Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас неяк прызнаўся: “…Беларус, як мне здаецца, мае вялікую здольнасць да тэатра”. I прадстаўленне паказала, што гэта сапраўды так, а звяртанне да творчасці Міхася Чарота не выпадковае, бо сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Гэта — своеасаблівая даніна павагі таленавітаму чалавеку, які не толькі пісаў вершы, паэмы, апавяданні і аповесці, але і цудоўныя п’есы.
На пачатку 20-х гадоў аўтар “Мікітавага лапця” іграў у тэатры Уладзіслава Галубка і шмат пісаў для тэатра. Напрыклад, паводле п’есы Міхася Чарота “На Купалле” кампазітар А.Туранкоў створыць оперу “Кветка шчасця” (паст. 1940), а па аповесці “Свінапас” М.Чарот сумесна з рэжысёрам Ю.Тарычам напіша сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (1926). Пісьменнік пакінуў прыкметны след у беларускай савецкай літаратуры, закладваў першыя цагліны ў яе падмурак.
— Любоў і павагу да Міхася Чарота — таленавітага і адданага Радзіме чалавека, засведчылі многія яго сучаснікі.
Так што сваім спектаклем “Самародкі” як бы аддаюць даніну павагі аўтару, можна нават сказаць, неўміручай п’есы, з нагоды яго юбілею.
Спектакль “Мікітаў лапаць” іскрыўся, імкліва ішоў ад сцэны да сцэны. А выкананне роляў нашымі энтузіястамі выклікала дружныя воплескі гледачоў у зале.Задзірыста і весела прадстаўляюцца гледачу суседкі Грыпіна (Т.В. Гарцуева) і Дар’я (І.А. Каваленкава), галоўны герой Мікіта (А.У. Казлова), селянін Яўмен (А.М. Галянкевіч), закаханыя Зоська (С.А. Гуркова) і Саўка (С.Л. Ляўковіч). I як ўзнагарода — дружныя воплескі і кветкі.
Наперадзе ў “Самародкаў” новыя сустрэчы не толькі з героямі Міхася Чарота (бо плануюцца выезды на раён), але і іншых беларускіх класікаў. Настрой у аматараў тэатра ўзнёслы. Што паробіш — у іх, ды і у нас, гледачоў, сапраўдны тэатральны сезон!
Святлана Лістапад.
НА ЗДЫМКУ: самадзейныя артысты СШ №2.

Последние новости

В мире

Землетрясение магнитудой 6,0 произошло у берегов Аляски

20 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Китай запустил четыре новых спутника

20 мая 2024
Читать новость
В мире

В КНДР заявили, что вынуждены повысить готовность к ядерному сдерживанию

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко подтвердил заинтересованность Беларуси в расширении взаимодействия с Камеруном

20 мая 2024
Читать новость
Актуально

Утром слабый туман, днем грозы обещают синоптики сегодня в Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Разбившийся вертолет президента Ирана был американским Bell 212

20 мая 2024
Читать новость
Общество

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Читать новость
Официально

«Прямая линия»

20 мая 2024
Читать новость
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх