ДУМАЕМ ПРА ДЗЕНЬ ЗАЎТРАШНІ

Вытворчасць малака ў нашым раёне паступова пераводзіцца на новыя тэхналогіі. Ні на адной МТФ сёння не выкарыстоўваюцца даільныя вёдры, іх замянілі малакаправоды.

Вытворчасць малака ў нашым раёне паступова пераводзіцца на новыя тэхналогіі. Ні на адной МТФ сёння не выкарыстоўваюцца даільныя вёдры, іх замянілі малакаправоды. На сённяшні дзень у нас дзейнічаюць тры сучасныя комплексы па вытворчасці малака – у Прыганях (СВК “Комсенічы”), Глыбокім (ЧУП “АСБ Цяцерына”) і ў Ахімкавічах (СВК “Іскра”). Даенне кароў тут ажыццяўляецца ў даільных залах, якія аснашчаны камп’ютарным абсталяваннем. Але ж для таго, каб нарошчваць вытворчасць прадукцыі, мала мець нават самыя дасканалыя фермы і комплексы, прымяняць найноўшыя тэхналогіі. Патрэбны добрыя каровы. Значыць, трэба ў большай колькасці гадаваць высокапрадуктыўны маладняк і штогод уводзіць яго ў дойны статак.
Аб тым, як вядзецца работа ў даным накірунку ў гаспадарках раёна, карэспандэнту “СЖ” расказаў начальнік Круглянскага філіяла РУСП“Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Дзмітрый Гамза.

Дзмітрый Анатольевіч, малако для сельгаспрадпрыемстваў – гэта, што называецца, “жывыя” грошы. Малочнатаварная галіна прыносіць іх у касу штодня. Больш надаіў – больш атрымаў. Але ж розніца па прадуктыўнасці малочнага статка як па гаспадарках, так і па асобных фермах, даволі значная. Што рабіць?
— Адказ адназначны. У нашых умовах самае даступнае для ўсіх выйсце – гадаваць добрых цялушак і штогод уводзіць іх у асноўны статак. Для гэтага ёсць магчымасці ва ўсіх без выключэння сельгаспрадпрыемствах раёна. Галандскіх, ці, магчыма, яшчэ якіх-небудзь высокаўдойных “малочніц” будзем купляць тады, калі разбагацеем. А пакуль што трэба задзейнічаць уласныя рэзервы. Паверце, пры правільным падыходзе да вырошчвання цялушак рэзервы гэтыя немалыя.
А якія ж нарматывы павінны вытрымлівацца ў племянной справе?
— Давайце пачнем з таго, што цялушкі, прызначаныя для абнаўлення дойнага статка, увесь год павінны мець належны догляд, добры рацыён кармлення. Калі будучая карова прыбаўляе за суткі па 750 грамаў, то ўжо ва ўзросце 15 – 16 месяцаў яна важыць 350 – 360 кіла-грамаў, гэта значыць, дасягне, кажучы прафесіянальнай мовай, фізіялагічнай спеласці. Пры ўмове забеспячэння такіх сутачных прыбаўленняў цялушак у вазе нам неабходна мець іх для ўзнаўлення дойнага статка 77 галоў у разліку на 100 кароў. Калі ж прывагі складаюць 700 грамаў, то “у запасе” павінна быць ужо не менш 80 працэнтаў маладняку да асноўнага малочнага статка. А пры 500-грамовых прыбаўленнях у вазе трэба мець ужо 103 працэнты цялушак, больш, чым налічваецца сёння кароў на фермах.
І як выглядае зараз сітуацыя ў цэлым па раёне і ў разрэзе гаспадарак?
— Што тычыцца агульнараённага паказчыка, то мы выглядаем няблага.
Дойны статак нашых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў налічвае 7350 кароў. На змену ім мы маем 8418 галоў цялушак. Сярэднясутачныя прыбаўленні іх у вазе з пачатку сёлетняга года склалі 694 грамы. Да 750-грамовых прываг, як бачыце, не дацягваем. І адной з прычын таму з’яўляюцца праблемы з кармленнем. Летась, да прыкладу, за лік бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты было выдзелена звыш 100 тон камбікорму. У гэтым годзе гаспадаркі павінны набываць яго за ўласныя грошы. А іх у большасці сельгаспрадпрыемстваў няма. Таму трэба з максімальнай аддачай выкарыстоўваць магчымасці летне-пашавага перыяду ўтрымання жывёлы. Спецыялісты заа- тэхнічнай службы павінны клапа-ціцца аб тым, каб цялушкі пасвіліся па добрым травастоі, каб на полі ў летнюю спёку была вада. Што датычыцца гаспадарак, то лепш іншых працуюць на перспектыву малочнай галіны у ЧУП “АСБ Цяцерына”. У гэтым сельгаспрадпрыемстве гадуюцца сёння 1774 цялушкі, што амаль ўдвая перавышае патрэбнасць ва ўзнаўленні дойнага статка. 1156 галоў цялушак вырошчваюцца у СВК “Круглянскі Рассвет” – 137 працэнтаў да задання. Па 102 цялушкі прыпадае ў разліку на 100 галоў асноўнага дойнага статка ў ПСУП “Круглянскі-Агра”. Прыбаўляюць яны штосутачна ў вазе без малога па 700 грамаў. Самыя ж высокія прывагі цялушак у СВК “Комсенічы” – 735 грамаў. Гэта гаспадарка забяспечана маладняком для ўзнаўлення дойнага статка на 96 працэнтаў пры заданні 80 працэнтаў.
Горш абстаяць справы ў СВК “Друць”. У названай гаспадарцы, як і ў СВК “Круглянскі Рассвет” і ПСУП “Круглянскі-Агра”, узводзіцца сучасны малочнатаварны комплекс, разлічаны на адначасовае ўтрыманне 768 галоў дойнага статка. Яго камплектацыя плануецца на кастрычнік сёлетняга года. Канешне, сюды будуць пераведзены каровы з адной з малочнатаварных ферм. Але ж гэтага недастаткова, патрэбны будуць першацёлкі. Іх у “Друці” 535 галоў, шо складае 78 працэнтаў да агульнага пагалоўя дойнага статка. Гаспадарцы патрэбна з улікам камплектацыі комплексу яшчэ не менш 50 галоў цялушак. Ёсць тут над чым задумацца і старшыні сельгаскааператыва, і спецыялістам заатэхнічнай службы.
Дзмітрый Анатольевіч, з будаўніцтвам сучасных комплексаў, у якія ўкладваюцца вельмі значныя сродкі, галоўнай задачай усіх, хто працуе ў жывёлагадоўлі, з’яўляецца нарошчванне прадуктыўнасці дойнага статка. Напэўна тут не абыйсціся без заатэхнікаў-селекцыянераў, якія б адсочвалі “радаслоўную” будучых кароў…
— Канешне. Такія спецыялісты неабходны ў кожнай гаспадарцы. І мы будзем ісці да гэтага. Пакуль жа заатэхнікі–селекцыянеры ёсць у СВК “Друць”, “Круглянскі Рассвет” і “Комсенічы”. А вось тэхнікаў-асемянатараў у сельгаспрадпрыемствах дастаткова. Толькі сёлета закончылі курсы пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па нашым накіраванні тры чалавекі. Пасля навучання паспяхова працуюць на фермах у ДП “Някрасава-Агра”, ЧУП “АСБ Цяцерына”, ПСУП “Круглянскі-Агра”, СВК “Друць” Вікторыя Мазок, Ганна Аавекукк, Аляксандр Ласюкоў, Наталля Купіна.
Мы са свайго боку разам з кіраўніцтвам заатэхнічнай службы раёна зрабілі нямала, каб у тэхнікаў-асемянатараў былі добрыя ўмовы работы. Ва ўсіх гаспадарках, з улікам таго, што дойны статак і цялушкі знаходзяцца на кругласутачным выпасе, абсталяваны перасоўныя пункты для асемянення жывёлы, дзе ёсць усе неабходныя матэрыялы і інструменты. Выключэнне складае толькі “Круглянскі Рассвет”. Але там выпасы разме-шчаны побач з фермамі. Так што праблем у асемянатараў не ўзнікае.
Інтэрв’ю правёў М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024