ФЕРМЕР і ДЭПУТАТ

Віталь Крупскі – карэнны магіляўчанін. Чалавек асфальта, калі можна так сказаць. А на сельскагаспадарчую Кругляншчыну трапіў у 1985 годзе, амаль адразу пасля заканчэння Магілёўскага тэхналагічнага інстытута.

Віталь Крупскі – карэнны магіляўчанін. Чалавек асфальта, калі можна так сказаць. А на сельскагаспадарчую Кругляншчыну трапіў у 1985 годзе, амаль адразу пасля заканчэння Магілёўскага тэхналагічнага інстытута.
Малады чалавек ужо тады займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Пэўны час рабіў намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі райкама партыі.
Вопыт кіраўніка-гаспадарніка набываў на пасадах дырэктара хлебазавода і дырэктара раённай нарыхтоўчай канторы. На той час гэта былі даволі перспектыўныя для нашага рэгіёна прадпрыемствы.
З развалам Савецкага Саюза многія шукалі для сябе больш цёплыя і ўтульныя месцы. А Віталь Валер’евіч нечакана для ўсіх вырашыў падацца ў… фермеры. Скептыкі тады (а ішоў 1998 год) толькі ўсміхаліся: “Куды табе, гараджаніну? Тут і не кожнаму калгаснаму спецыялісту, з практыкай не аднаго года, з такім возам праблемаў не справіцца”.
Справіўся. Хаця падножак з боку мясцовых гаспадарнікаў хапіла. Калгаса “Кастрычнік”, а базай ён выбраў вёску Пасырава, даўно і ў паміне няма. Так, выжывае ўскраіна аднаго вялікага аб’яднанага селькаскааператыва. Выжывае не без дапамогі і ўсё таго ж Крупскага. Ёсць у яго і дабротная вытворчая база, і тэхніка, і 355 гектараў зямлі. Ёсць добры сад, агарод. Палі апрацоўваюцца і засяваюцца рознымі відамі зерневых культур, бульбай і т.д.
В.В. Крупскі – чалавек шчодрай душы. Таму звяртаюцца да яго за дапамогай не толькі тутэйшыя вяскоўцы, а і многія гараджане – асабліва прадстаўнікі дзіцячых і медыцынскіх устаноў.
Красамоўным сведчаннем яго павагі і аўтарытэту служыць той факт, што выбаршчыкі Дудаковіцкай акругі №21абралі яго дэпутатам Круглянскага раённага Савета дэпутатаў. З гэтымі грамадскімі абавязкамі ён спраўляецца дастойна. Дзень свайго 50-годдзя Віталь Валер’евіч адзначаў працай на родным палетку: ішла пасадка капусты. А пры такой спякоце зрабіць гэта не так і проста.
Ганаровую грамату раёнага Савета дэпутатаў, якой В.В. Крупскі узнагароджаны за вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, прывезлі прама на вытворчую базу. Там, у зацені яблыневага саду, яе і ўручылі.
Добраму чалавеку за добрыя справы сказалі і самыя добрыя словы старшыня райсавета дэпутатаў В.І. Ерковіч, іншыя адказныя работнікі раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама.
НА ЗДЫМКУ: Ганаровую грамату В.В. Крупскаму ўручае старшыня райсавета дэпутатаў В.І. Ерковіч.
Тэкст і фота А. Паўлава.

Последние новости

Калейдоскоп

Барбер рассказал, как мужчине отрастить длинные волосы

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Ученые рассказали, как на ощущение счастья влияет интеллект

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Как распознать “детский” инсульт, рассказала невролог

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Белстате подвели финансовые итоги работы организаций за I квартал 2024 года

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-апреле вырос на 12,1%

17 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко вышла в финал турнира WTA-1000 в Риме и сыграет со Свентек

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Дожди и до +24°С будет сегодня в Беларуси

17 мая 2024
Читать новость
Спорт

Чергейко завоевал два серебра в третий день Кубка России по пулевой стрельбе

17 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Рассказываем, как приготовить яблочный десерт со сливочным сыром

17 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх