ГАСПАДАРЫ ВЯСНОВАГА ПОЛЯ
Сёлетняя вясна запомніцца земляробам не толькі раннімі эрмінамі яе прыходу, але і сваёй непрадказальнасцю на будучае. Чакаць стабілізацыі надвор’я тым не менш асабліва не даводзіцца. Рашылі сеяць і сеем, бо глеба падсыхае даволі хутка.

Механізатары ў сельгаспрадпрыемствах у большасці сваёй у нас даволі адказныя і прафесійна вопытныя.
Каманда “на старт” у пачатку гэтага тыдня прайшла без усялякіх замінак.У СВК “Іскра” абавязкі галоўнага сейбіта выконвае Святаслаў Міцькоў . Нездарма ж за ім замацавана
і самая высокапрадукцыйная тэхніка з усёй наяўнай у сельгаскааператыве — трактар Atles з пасяўным агрэгатам таксама замежнай вытворчасці Rabe.Колькі ведаю Святаслава
Мікалаевіча, ён заўсёды ў перадавіках.Сёлетняя пасяўная —
не выключэнне. На рахунку стараннага механізатара толькі за першыя тры дні звыш 150 засеяных гектараў.У гаспадарцы працуе з 1982 года. За добрасумленную работу двойчы адзначаны Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама.