ХАЦЕЛАСЯ ПАЧУЦЬ СЛОВА: ПЕРАМОГА!

Пасля пыльнага шляху мы трапілі проста-такі ў райскі куточак. У вёсцы Міхайлаўка, дзе засталося ўсяго некалькі жылых сядзіб, такая першародная чысціня паветра і зеляніны – не надыхацца, не наталіцца яе водарам.

Пасля пыльнага шляху мы трапілі проста-такі ў райскі куточак. У вёсцы Міхайлаўка, дзе засталося ўсяго некалькі жылых сядзіб, такая першародная чысціня паветра і зеляніны – не надыхацца, не наталіцца яе водарам. За хатамі, у зарасніку вішанніку і бэзу спрабаваў нясмелыя рулады салавей.
Ля хаты Пятра Сцяпанавіча і Соф’і Цімафееўны Пахомавых магутны стогадовы ясень вартуе цішыню і спакой. Ён памятае больш, чым гаспадары хаты. Пасадзіў дрэва яшчэ дзед Соф’і, калі яна была маленькай дзяўчынкай. Соф’я Цімафееўна памятае той час, калі яна бесклапотна бегала пад набіраючым сілу дрэўцам. Ясень перажыў вайну, выстаяў, як і людзі вёскі. У даваенны час у Міхайлаўцы, па словах Пятра Сцяпанавіча, налічвалася каля дваццаці двароў.
— А я непадалёку ад вёскі на хутары Альхоўка нарадзіўся, цяпер нават і месца не пазнаць, дзе калісьці стаяла бацькава хата, — працягваў ён гаварыць, успамінаючы мінулае. – Чацвёра дзяцей гадавалася ў сям’і. Сярод іх быў я самым малодшым.

Старэйшыя браты Уладзімір і Міхаіл у 1941 годзе пайшлі на фронт. Уладзімір, прайшоўшы ўсю вайну, застаўся жывы, а Міхаіл злажыў галаву на самым яе пачатку, пахаваны на ўкраінскай зямлі.
22 чэрвеня 1941 года для нас быў звычайным працоўным днём. Мы яшчэ не ведалі, што пачалася вайна. Дзесьці гадзін у дванаццаць я вяртаўся з поля. На вуліцы гаманілі мужчыны, і сярод іх быў адзін з суседняй вёскі. Ён першы прынёс навіну, што пачалася вайна. Тое слова вайна, паўторанае некалькі разоў, так балюча разанула па сэрцы.
Памятаю, як увайшлі немцы ў Міхайлаўку: на машынах, на матацыклах рухаліся яны праз вёску, нахабныя, злыя, самаўпэўненыя, з вінтоўкамі наперавес. Спыніліся ля калодзежа, пілі нашу чысцюткую ваду, а нам хацелася, каб яна стала для іх атрутай.
Жылі мы на акупіраванай тэрыторыі пад заўсёднай трывогай. Помніцца, як ля вёскі Забалоцце ішоў моцны бой партызан з немцамі. Вясковыя людзі казалі, што партызаны прарываліся праз дарогу, шмат палажылі на тым месцы фашыстаў.
Непадалёку, у вёсцы Сіваі, размясціўся нямецкі гарнізон. Фашысты часцяком наведваліся ў Міхайлаўку. А аднойчы не абмінулі і хутар Альхоўка. Ніколі не забыць Пятру Сцяпанавічу тую сакавіцкую зорную ноч. З вечара хлопцу чамусьці вельмі не хацелася класціся спаць, хоць і напрацаваўся ўдзень. Быццам сэрца што адчувала. А пад раніцу хлопца, які толькі-толькі звёў вочы, разбудзіў моцны стук у дзверы. – Немцы, — прагаварыла маці, запаліла газнічку і пайшла адчыняць дзверы. Падхапілася напалоханая сястра Шура. Пятру і Шуры загадалі збірацца. Усцягнуў хлопец на сябе саматканую вопратку, на ногі надзеў абутак на драўлянай падэшве. Маці паспела пакласці дзецям хлеб на дарогу.
Пагналі вязняў на зборны пункт у вёску Крывуліна. Адтуль павезлі ў Талачын на чыгуначную станцыю.
— Вельмі шкада было дзяўчат, — успамінае Пётр Сцяпанавіч, — як яны галасілі, бедныя. А мая сястра Шура быццам акамянела, глядзела на ўсіх сухімі вачыма. Слёзы былі ў яе ўнутры. Ехалі мы ў Нямеччыну доўга, у дарозе вязняў зусім не кармілі. Хлеб, узяты з дому, раздзялілі з іншымі. Гэта быў сорак чацвёрты год. Пагналі нас у рабства незадоўга да вызвалення беларускай зямлі.
У Германіі Шуру з братам разлучылі. Пётр разам з іншымі вязнямі трапіў у барак за калючым дротам. Кожную раніцу, ледзьве пачынала віднець, вязняў выганялі пад канвоем у горад расчышчаць завалы пасля бамбёжкі. Вярталіся назад у барак позна ноччу, знясіленыя валіліся на насціл. На сон адводзілася па чатыры-пяць гадзін і зноў праца ў пыльным, разбураным горадзе. Падтрымка жыцця – 200 грамаў хлеба за суткі, кіслая бручка, буракі. Жыццё тое ледзь цяплілася ў змучаных целах. А жыць хацелася, хацелася пачуць жаданае слова: Перамога!
Аднаго разу Пятру з групай хлопцаў удалося здзейсніць уцёкі з нямецкага палону. Але куды было ісці ў незнаёмым месцы? Іх злавілі і адправілі ў нямецкую турму. Пратрымалі там тры тыдні і вярнулі назад на працу.
— А для нас якая розніца: ці там, ці тут турма, — гаворыць Пётр Сцяпанавіч. Здзекі цярпець даводзілася аднолькава.
Добра памятае Пётр Сцяпанавіч і тую сонечную раніцу:
— Прачнуліся мы, а навокал ні каменданта, ні варты. Непадалёку чутны гарматныя раскаты. Ля дзвярэй стаяў кацёл з паранай бручкай – ежа для вязняў. – Не дакранайцеся да яе, — крыкнуў нехта, — немцы маглі атруты насыпаць.
Вязні пабеглі ў горад, які занялі савецкія войскі. Вызваленым палоннікам загадалі з’явіцца на зборныя пункты, дзе іх размяркоўвалі па групах. Каго рыхтавалі для адпраўкі дадому, каго ў дзеючую армію.
Служыць пайшоў і Пётр. Яго далучылі да часці, разам з якой пехатой дваццаць два дні ішоў у Польшчу, у г. Кольдэрг. Пяць гадоў адслужыў Пётр у Арміі. – Спецыяльнасці ўсе вайсковыя асвоіў, — усміхаецца ён зараз, — і танкістам быў, і артылерыстам, і кулямётчыкам. Дэмабілізаваўся ў 1950 годзе, вярнуўся ў родную вёску.
Ён спачатку не пазнаў Соф’ю, такой прыгажуняй яна стала.
— А ты мяне не забыла?
Яна ўсміхнулася ў адказ цёплай усмешкай.
Пётр у родным куточку доўга не затрымаўся. Паехаў на вучобу ў школу механізацыі у Чэрыкаўскі раён. Соф’я зноў засталася чакаць яго. І толькі ў 1954 годзе, калі пасля вучобы Пётр вярнуўся ў Міхайлаўку і пачаў працаваць трактарыстам у саўгасе “Шлях Леніна”, ён і Соф’я злучылі ў адно свае лёсы. Пачалі жыць у Міхайлаўцы, у хаце Соф’іных бацькоў. Пазней Пётр перабудаваў тую хату, зрабіў яе больш прасторнай і светлай. Трое сыноў вырасла ў гэтай шчаслівай сям’і. Усе яны, Аляксандр, Віктар і Валерый, жывуць у Магілёве. Маюць Пётр Сцяпанавіч і Соф’я Цімафееўна чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў.
Пётр Сцяпанавіч усё жыццё ад-працаваў механізатарам, быў і брыгадзірам трактарнай брыгады. Мае заслужаныя працоўныя ўзнагароды, быў удзельнікам ВДНГ. У 1974 годзе ўступіў у рады Камуністычнай партыі.
Пятру Сцяпанавічу ўжо восемдзесят пяць, але ён яшчэ трымае ў гаспадарцы каня, з якім сам добра ўпраўляецца.— Вёска ж наша аддаленая, — гаворыць, — запрог каня ў калёсы і едзь, куды табе патрэбна. Вось сёння з’ездзіў на ФАП у Комсенічы. Конік спакойны, прывык я да яго.
Соф’я Цімафееўна і Пётр Сцяпанавіч выйшлі на ганак. Хата іхняя — самая крайняя ў вёсцы. Далей раскінуліся аблогай шырокія палі гаспадаркі. Ясень зашапацеў веццем, быццам таксама нешта ўспомніў і хацеў расказаць. Як шкада, што не навучыліся мы разумець мову дрэў. Пётр Сцяпанавіч дакрануўся далонню да шурпатай кары. – Моцнае яшчэ дрэва, — прамовіў ён, — будзем жыць!
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024