Я – З СЯМ’І ПАРТЫЗАНСКАЙ

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы партызан Пётр Майсеевіч Дзерашаў жыве ў вёсцы Крывуліна. Кожнай раніцай выходзіць ён з хаты на двор, удыхае свежасці на поўныя грудзі і радуецца цішыні і спакою. Добра ведае ветэран, колькі заплочана за тое, каб на зямлі была цішыня.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы партызан Пётр Майсеевіч Дзерашаў жыве ў вёсцы Крывуліна. Кожнай раніцай выходзіць ён з хаты на двор, удыхае свежасці на поўныя грудзі і радуецца цішыні і спакою. Добра ведае ветэран, колькі заплочана за тое, каб на зямлі была цішыня.
Калісьці такую цішыню ў вёсцы разарвалі гукі матацыклетных матораў. Чужынцы ўз’ехалі на іх вуліцу. Быў пачатак ліпеня, гарачыня. Фашысты спыніліся, бралі ваду з калодзежа якраз насупраць хаты Дзерашавых.
Пётр Майсеевіч добра памятае тую ліпеньскую раніцу. У 1941 годзе яму споўнілася шаснаццаць.
–Я сядзеў на гарышчы сваёй хаты, — успамінае ветэран. — Назіраў праз маленечкае акенца, як паводзяць сябе ворагі. А чужынцы, упэўненыя ў хуткай перамозе, гучна размаўлялі на сваёй мове, смяяліся. Я вельмі шкадаваў, што не маю ў руках зброі…
А яны запасліся правізіяў: налавілі курэй па дварах, выносілі з хат малако, яйкі, набралі вады і паехалі далей.
Пацягнуліся дні акупацыі. Нечакана вярнуўся дадому старэйшы брат Яфім. Да вайны ён быў партыйным актывістам, займаў пасаду старшыні сельскага Савета ў Галоўчыне. На пачатку вайны трапіў у палон, цудам вырваўся з варожых лап. Яфім і не думаў заставацца дома. Ён наладзіў сувязь з партызанамі і пайшоў у атрад. Але ворагі вельмі хутка даведаліся аб тым, што наша сям’я – партызанская. Заставацца дома стала небяспечна. Я, сястра Ева і маці, каб пазбегнуць расправы фашыстаў, таксама падаліся ў лес да партызан.
Маці Пятра знайшла занятак на партызанскай кухні, а Ева, дзяўчына смелая і рызыкоўная, прыпісалася да групы разведчыкаў.
Пятра шкадавалі, а хлопец рваўся да справы, хацеў помсціць ворагам за сваю скалечаную зямлю, растаптаныя каванымі ботамі світанкі і надзеі.
Як цень хадзіў хлопец тады, калі прынеслі ў атрад вестку аб смерці сястры: група разведчыкаў нарвалася на нямецкую засаду, завязаўся няроўны бой, у якім і загінула Ева.
Бачачы рашучасць юнака, гатоўнасць помсціць ворагу, Пятра залічылі ў баявую групу. І на свае першае заданне ішоў ён рашуча і смела, кіпела ў душы нянавісць да ворага. Пасля Пётр удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. А партызаны не давалі дыхнуць чужынцам: грамілі гарнізоны, падрывалі чыгунку, уздымалі ў паветра масты, знішчалі здраднікаў. На барацьбу з ляснымі змагарамі фашысты кінулі вялікія сілы. Пачалася блакада. Партызаны ішлі праз балота, прабіраліся праз твань і гразь. А над лесам кружылі нямецкія бамбар-дзіроўшчыкі. Яны кідалі бомбы і ў балотную прорву. Уздыблівалася чорная, бы жывая, твань, пакрывала пырскамі кусты і дрэвы. Лес гудзеў, стагнаў ад разрываў. А як жа людзі?
Яны ляжалі ў такія хвіліны ў ліпкай твані і чакалі, калі пацішэе. На адкрытае месца нельга было вытыркнуцца, кожная прагаліна пагражала смерцю.
Пасля воіны-партызаны зноў прабіраліся наперад, ішлі насустрач Чырвонай Арміі.
У адным месцы, пры прарыве праз адкрытую паляну, Пятра закранула асколкам.
–Моцна мяне секанула тады па грудзях, — успамінае былы партызан. – Я страціў прытомнасць. Не памятаю, як неслі сябры на самаробных насілках, выбіраліся з акружэння. Выжыў, хоць і доўга лячыўся ў шпіталі. Адзін я вярнуўся ў родны дом пасля вайны. Пяцёра нас, дзяцей, было ў сям’і, чацвярых забрала вайна. Брат Яфім пад Варшавай злажыў галаву, Піліп і Мікалай пад Сталінградам загінулі. Сястра Ева — каля вёскі Вушлаў.
Вярнуўшыся ў родную вёску, Пётр даведаўся, што суседская дзяўчына Алена вярнулася з нямецкай няволі. «Жывая!» – радаваўся хлопец. Вельмі падабалася Пятру гэта дзяўчына — спрытная, працавітая, разумная. Прыйшоў Пётр да Алены ў той памятны вечар, радаснай была іх сустрэча. Толькі ўжо не тая дзяўчынка, якой была да вайны, глядзела цяпер на Пятра. Пасталела яна, прайшоўшая ўсе жахі вайны, нямецкага рабства. Зусім па-іншаму, сур’ёзна глядзела яна цяпер на жыццё. Ды і Пётр стаў іншым.
Пабраліся ў хуткасці шлюбам і пачалі ладзіць сямейнае жыццё. Нарадзілася дачушка Тамара, а пасля лёс падараваў шчаслівай пары і двух сыноў: Мікалая і Віктара.
Пётр Майсеевіч працаваў шафёрам у калгасе імя Калініна. Вельмі любіў сваю работу, душу ёй аддаваў. Пасля зацікавіўся кавальскай справай. І стаў добрым кавалём. 23 гады грымеў яго молат у мясцовай кузні.
Алена Півонаўна ў калгасе шчыравала на розных работах. Паважалі людзі сям’ю Дзерашавых, добрыя словы казалі пра іх у вёсцы. А час прамільгнуў так непрыкметна, не паспелі і азірнуцца. І вось у Пятра Майсеевіча ўжо дзевяць дзесяткаў за спіной. Няма побач Алены Півонаўны: пайшла яна з жыцця. Падтрымліваюць ветэрана дзеці, унукі, праўнукі. Ды і сам ён яшчэ тупае па двары, робіць няхітрую работу па гаспадарцы. І радуецца кожнаму мірнаму дню.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024