ЯЕ СПРАВА – ПОВАР

У лютым світае позна. А Наталля Мальчэўская спяшаецца на сваё працоўнае месца, калі яшчэ зусім пуста на вуліцах гарпасёлка. Лёгкі марозік і свежае зімовае паветра адразу праганяюць рэшткі сну, і Наталля ўсміхаецца новаму дню, які яшчэ толькі толькі павінен нарадзіцца.

У лютым світае позна. А Наталля Мальчэўская спяшаецца на сваё працоўнае месца, калі яшчэ зусім пуста на вуліцах гарпасёлка. Лёгкі марозік і свежае зімовае паветра адразу праганяюць рэшткі сну, і Наталля ўсміхаецца новаму дню, які яшчэ толькі толькі павінен нарадзіцца.
Гэта яе непаўторныя світанкі. Цёплыя ці марозныя, ветраныя ці ціхія, яна любіць іх заўсёды.
Тут лёс даў ёй шчасце нарадзіцца і жыць, рабіць карысную для людзей справу, ведаць, што любоў і павага іншых залежыць ад тваіх учынкаў і адносін да працы.
У дзіцячы сад №2, дзе працуе поварам 4 разрада, Наталля Васільеўна прыходзіць у шэсць гадзін раніцы. Сняданак у групах дзіцячай установы пачынаецца на пачатку дзевятай гадзіны. І да гэтага часу на кухні ўжо прыгатавана смачная духмяная каша. Гатуе яна яе з любоўю і стараннем і радуецца, калі малышам спадабаецца.
–Наталля – повар-прафесіянал, – расказала загадчыца дзіцячай дашкольнай установы Вольга Рагавіцкая, — у нашай сталовай яна працуе ўжо пяты год, і за гэты час ніколі не было ніякіх нараканняў ці скаргаў з боку бацькоў, толькі па-дзякі. А на цяперашні час дзіцячы садок наведваюць 95 выхаванцаў. Паўнацэннае сбалансаванае харчаванне адпавядае ўзроставым фізіялагічным патрабаванням, ад яго залежыць здароўе дзяцей, іх разумовае і фізічнае развіццё. Як повар, Наталля Васільеўна ведае, што рацыён харчавання дзетак павінен быць максімальна разна-стайным. Дзякуючы шырокаму ассартыменту прадуктаў і прыёмам кулінарнай апрацоўкі гэта магчыма ажыццявіць. Тут, вядома, улічваюцца і індывідуальныя асаблівасці дзіцячага арганізма. Напрыклад, незасваяльнасць некаторымі дзецьмі асобных страў ці прадуктаў. Такія малышы атрымліваюць асобнае дыятычнае харчаванне. Павары пры-трымліваюцца прыкладнага 10-дзённага меню, распрацаванага тэхнолагам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У меню ўваходзяць мясныя, рыбныя стравы. Штодзённа дзеці атрымліваюць сокі, кампоты з ягад і садавіны і многае іншае. Харчаванне насычана вугляводамі, усім неабходным для дзіцячага арганізму. Забяспечваюць дзіцячы сад харчамі праз магазін “Северный”.
— Наталля Васільеўна — чалавек вельмі добрасумленны і адказны, – працягвала гаварыць Вольга Рага-віцкая. — Яна і яе памочнік, Наталля Гарцуева, гатуюць усё па строгай тэхналогіі. На харчаблоку заўсёды стэрыльная чысціня. Інакш нельга.
А для самой Наталлі Васільеўны самая вялікая падзяка і радасць, так сказала яна мне, аўтару гэтых радкоў, — калі бачыць, з якім апетытам ядуць малышы прыгатаваную для іх кашу, запяканкі, катлеты. Яна назірае, як падрастае новае пакаленне, і ўспамінае сваё ўласнае маленства. Наталля вырасла ў Круглым. Прыдруцкі пасёлак назаўсёды блізкі і дарагі для яе.
-Маці мая, — расказала жанчына, — працавала бухгалтарам у саўгасе “Усходні”, бацька — вадзіцелем у ПМК-266. Цяпер яны – пенсіянеры. У сям’і нас падрастала двое: я і малодшая сястра Вольга. Бацькі вучылі нас таму, каб сур’ёзна адносіліся да работы. І калі я паехала ў Шклоў у ПТВ-139 атрымліваць спецыяльнасць повара, маці давала наказ: “Калі выбрала ты, дачушка, справу, дык і павінна рабіць тое, чаму навучаць, рабіць са стараннем. А мяняць адно месца на другое не варта».
Пасля вучобы Наталля вярнулася ў Круглае і пачала працаваць у сталовай аддзела грамадскага харчавання. Цяпер сталовай, дзе пачынала працоўную біяграфію, ужо не існуе. Часу мінула нямала з той пары, а яна памятае ўсе свае хваляванні і радасці. Вопыт звычайна прыходзіць не адразу, а дабываецца ўменнем і вялікім стараннем. Так і да яе вопыт па крупінках прыходзіў.
Гатавала і на працы, і дома, блізкіх любіла парадаваць чым-небудзь смачным, незвычайным.
Шчаслівая была, калі кулінарныя здольнасці высока ацаніў і будучы муж. Аляксандр і Наталля раслі ў адным двары, сябравалі з дзяцінства. І вось ужо 15 гадоў яны разам крочаць па жыцці, выхоўваюць дачку — Вікторыя вучыцца ў дзевятым класе школы №2.
–Я вельмі рада, — казала Наталля Васільеўна, — што трапіла у дружны, зладжаны калектыў. І што разам са мной працуюць такія людзі, як памочнік повара Наталля Гарцуева, кухонны работнік і кладаўшчык Алена Равяка. І тое, што вельмі адказныя, добрасумленныя людзі – загадчыца дзіцячай дашкольнай установы Вольга Рагавіцкая, а таксама медсястра Валянціна Вепрык. Яны ў любую хвіліну падтрымаюць і дапамогуць. Таму і працаваць лёгка, і настрой адпаведны.
Пачынаецца новая раніца, і зноў яна спяшаецца на працу, туды, дзе малышы чакаюць смачны сняданак. І разумее: гэтага яе прызванне, і без гэта жыць ужо немагчыма.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Более 25 тыс. жителей японского острова Мияко покинут дома из-за угрозы наводнений и оползней

21 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко привел к присяге судью Конституционного Суда Светлану Любецкую

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси просо посеяли почти на 60% площадей

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Офтальмолог рассказала о причинах отслоения сетчатки

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Землетрясение магнитудой 5,2 зарегистрировали в Эквадоре

21 мая 2024
Читать новость
Спорт

Белоруски Иванова и Даниленко взяли медали на Кубке России по пулевой стрельбе

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В МЧС предупредили о факторах опасности в связи с грозами

21 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх