ЯКОГА КОЛЕРУ ВАЙНА, АДКАЖА ВАМ БЫЛЫ САЛДАТ

— Расстралялі мяне ў 1942 го-дзе, сярод мёртвых я павінен быў быць, — пачаў ён са мной размову, — а вось бачыце, жывы застаўся, пашанцавала.

— Расстралялі мяне ў 1942 го-дзе, сярод мёртвых я павінен быў быць, — пачаў ён са мной размову, — а вось бачыце, жывы застаўся, пашанцавала. Мы з сябрам-аднавяскоўцам, даведаўшыся, што ягонаму брату, партызанскаму сувязному з вёскі Гатоўшчына, пагражае небяспека, вырашылі папярэдзіць. Напрамкі праз поле пабеглі да суседняй вёскі. Не здагадваліся, што па шляху ў той жа бок рухаецца нямецкая аўтакалона. Але нешта ўсё ж прыцягнула нашу ўвагу. Мы затаіліся на мяжы, хвіліну паназіралі за шляхам, перабеглі да бліжніх кустоў, чырвоных ад іван-чаю. Зноў затаіліся, прыслухоўваючыся да яшчэ невыразнага далёкага гулу матораў. А ў полі дыхалася так лёгка. Не хацелася зусім думаць аб тым, што за год з лішкам акупацыі намі перажыта многа гора і трывог.
Ад нечаканага ўскрыку: “Хальт!” Аляксея аж падкінула ўгару. Два фашысты, наставіўшы на хлопцаў вінтоўкі, загадалі рухацца да бярэзніку, што бялеў непадалёку. Там і шлях пралёг зусім блізка. Тады з-за павароткі выехалі нямецкія машыны.
— Не паспелі, — пранеслася роспачная думка. – Аляксей раптам зразумеў, куды іх вядуць. За адну хвіліну прамільгнула ў вачах усё былое жыццё, такое кароткае, абарваныя вайной надзеі.
Успомніліся раніцы ў роднай хаце, дымкі над стрэхамі Марцьянавіч, пах калодзежнай вады і бацькаў голас: “Сынок, пара на сенакос”. Усё адабралі праклятыя фашысты: шчасце, вучобу, працу. А цяпер і жыццё вырашылі адабраць, быццам маюць на гэта права.
Перад вайной Аляксей працаваў на чыгунцы ў Оршы. Атрымаўшы, як дапрызыўнік, павестку з ваенкамата, вярнуўся ў родную вёску. У суседніх Паўлавічах па загаду ад ваенкамата два малодшых лейтэнанты абучалі моладзь дапрызыўнага ўзросту ваеннай справе: вучылі, як абыходзіцца са зброяй. Праходзілі хлопцы і іншыя неабходныя навыкі. Адбывалася ўсё тое ў сакавіку 1941 года. Пасля пачалася гарачая пасяўная пара і Аляксей разам з аднавяскоўцамі працаваў у полі. Забуяла на палетках густая збажына, зацвіталі грэчка і лён. Блакітнае і белае злівалася ў адно і не было тугі для моладзі ў абдымках лета і шчасця. Усё абарвалася нечакана адным страшным словам: “Вайна”!
Мужчыны пайшлі на фронт. У першую чаргу прызывалі механізатараў, тых, хто ўмеў абыходзіцца з тэхнікай, і медработнікаў. Аляксей тады яшчэ ў лік прызыўнікоў не патрапіў. Старшыня сельскага Савета загадаў браць параконку і адвезці ў ваенкамат у Круглае ваеннаабавязаных. Дванаццаць чалавек змясцілася на павозцы. Галасілі жанчыны, а Аляксей моўчкі паганяў коней і вельмі крыўдаваў, чаму ён не ў ліку тых, хто прымасціўся ззаду на падводзе. Над шляхам праляцелі варожыя самалёты, але не бамбілі, відаць, для іх быў выдзелены важнейшы аб’ект, чым адзінокая параконка на шляху. Павозку пакінуў у ваенкамаце, а назад вярнуўся верхавым наезднікам, здаў коней брыгадзіру.
А на наступную ноч глуха шумелі старыя бярозы ля шляху. Ноч апусцілася ніц трывожнай цішынёй. Аляксей з групай хлопцаў затаіўся пад тымі бярозамі. Ім, кожнаму, выдалі паляўнічае ружжо і некалькі патронаў. На выпадак, калі будзе высаджвацца нямецкі дэсант – страляць. Ноч прай-шла, усё было ціха і спакойна, і зноў не верылася, што ў свеце лязгае гусеніцамі і сее смерць фашысцкая навала. Няма даўно тых старых бяроз на шляху, столькі гадоў праляцела. І часам здаецца, што мінулае – трывожны сон.
Было ганенне ў фашысцкую няволю. Пашанцавала Аляксею, адпусцілі немцы яго з Талачына, пабачыўшы высыпку на целе і напалохаўшыся тыфу. Ля дамоў, у дварах капалі зямлянкі вясковыя людзі і дбайна іх замаскіроўвалі, хаваліся там у час наезду немцаў. Знаходзілася такая зямлянка і ў двары Князевых. Некалькі разоў сядзеў у ёй Аляксей з блізкімі. Немцы грукалі зверху каванымі ботамі, быццам цвікі ў сэрца заганялі. Многае ўспомнілася Аляксею ў тыя хвіліны.
– Цяпер нам ужо наўрад ці пашанцуе, — думаў, гледзячы на сябра. Чуў, як шаркаюць ззаду па траве цяжкія боты і злосна дыхае вораг.
Аляксея стралялі першым, таму ён не пачуў іншыя стрэлы і не бачыў, як падаў сябар у іванчакі пад бярозай. Вострым болем апякло галаву і ўсё знікла з вачэй, правалілася ў цемру.
Іх выпадкова знайшлі партызаны. Сябар загінуў, а Аляксей быў яшчэ жывы. Калі адплюшчыў вочы, то доўга не мог зразумець, дзе ён і што з ім. Калі канчаткова дайшоў да свядомасці, зразумеў, што яму зноў пашанцавала: страціў шмат крыві, але застаўся жыць.
Лячылі яго родныя вельмі доўга. У той дзень, калі ўжо самастойна стаў на ногі, помніць, што гарэла суседняя вёска Паўлавічы. Гітлераўцы спалілі 125 двароў, загубілі 16 жыхароў. Фашысты ўсё больш звярэлі, адчуваючы свой непазбежны крах.
Прайшла яшчэ адна трывожная ваенная зіма, за ёй вясна праляцела. Зноў чэрвень даспяліў тугія ўкосы траў. Самых моцных касцоў і аратых пакасіла вайна.
На ўсю беларускую зямлю, у ціхую вёсачку Марцьянавічы прыйшло вызваленне. А Аляксей развітаўся з роднымі і пайшоў франтавымі шляхамі- дарогамі. Спачатку трапіў у 183 запасны полк, які стаяў пад Вілкавішкамі на Літве. Там атрымаў першае, не зусім звычайнае баявое хрышчэнне.
— Не паспелі нам яшчэ зброю выдаць, — успамінае Аляксей Арцёмавіч, — а тут вораг пайшоў у наступленне. Кепска прыйшлося б нам, калі б не паспелі на падмогу самалёты.
Далей вызваляў салдат Польшчу. Ваяваў у складзе Другога Беларускага фронту, артылерыстам у 757 стралковым палку. Быў паранены ў баях за Варшаву. Перамогу сустрэў пад Берлінам.
— Помню, — са слязамі на вачах успамінае ветэран, — ляжым мы ў акопах, чакаем загаду і раптам, як гром сярод яснага неба: “Перамога!”. Што там пачалося, нельга апісаць словамі. І ніколі-ніколі не пагасне значэнне гэтага слова – Перамога! Нашчадкі павінны ведаць, што вайна знішчае ўсе колеры, пакідаючы толькі чорны і белы – колеры смерці. Перамога ўратавала свет, вярнуўшы яму ўсе колеры жыцця. Беражыце іх, як зрэнку вока.
І прайшоўшы праз усе жахі вайны, праз агонь і дым, салдат вярнуўся да роднага парога. З жонкай Еўдакіяй Сцяпанаўнай пражыў Аляксей Арцёмавіч ужо больш за шэсцьдзесят гадоў, разам выгадавалі дзвюх дачок і трох сыноў. Маюць адзінаццаць унукаў і трох праўнукаў.
А ў той цяжкі пасляваенны час абодва рабілі ў саўгасе “Круча”. У 1961 годзе Аляксей закончыў завочнае гадзічнае навучанне па падрыхтоўцы пчаляроў калгасных і саўгасных пчальнікоў. Працаваць даводзілася вельмі шмат.
— Але больш за ўсё помніцца мне рэспубліканскі дзяржаўны заказ, звязаны з васкова-мядовымі пірамідамі, — успамінае той час стары вопытны пчаляр. — Ставілі мы пчолам блінападобныя секцыі розных памераў, а далей ужо іх справа: маленькія працаўніцы спраўна абляплялі іх воскам і запаўнялі мёдам. Дзве такіх піраміды ў паўтара метра дастаўлялі мы ў Маскву на ВДНГ. За адну з іх Аляксей Князеў арымаў сярэбраны медаль, за другую – бронзавы.
Да баявых узнагарод прыбавіліся новыя: менавіта за дасягненні ў галіне пчалярства атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, прысвоілі яму і званне “Ударнік камуністычнай працы”. Захоўваюцца ў Аляксея Арцёмавіча Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Памочнікам пчаляра разам з мужам працавала і Еўдакія Сцяпанаўна.
Непрыкметна, нястрымана ляцяць гады. А яны разам выходзяць сустракаць світанкі і даражаць кожным пражытым днём. І вельмі хочацца, каб яшчэ шмат гадоў не гасла святло ў гэтым утульным доміку.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКАХ: ветэран вайны і працы А.А. Князеў сёння; яго мядовая піраміда для ВДНГ.

Фота А. Івановіча і з сямейнага архіву.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх