КАБ СЛАВА ПРА КРУГЛАЕ ЎСЮДЫ ХАДЗІЛА

Асаблівая адметнасць круглянцаў – іх шчырасць і працавітасць. Кожны год рэгіён “прырастае” самымі рознымі дасягненнямі як у вытворчых справах, так і ў сацыяльнай галіне. Прыйшоў час сказаць “дзякуй” і на афіцыйным узроўні. Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі — якраз і з’яўляецца той дзеяй, якая як бы вянчае працу папярэдняга года.

Асаблівая адметнасць круглянцаў – іх шчырасць і працавітасць. Кожны год рэгіён “прырастае” самымі рознымі дасягненнямі як у вытворчых справах, так і ў сацыяльнай галіне. Прыйшоў час сказаць “дзякуй” і на афіцыйным узроўні. Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі — якраз і з’яўляецца той дзеяй, якая як бы вянчае працу папярэдняга года.
Традыцыі гэтай не адзін дзесятак гадоў. Свята чакаюць намінанты на прызавыя месцы, да яго рыхтуюцца кіраўнікі раёна, работнікі культуры. На апошніх ляжыць асаблівая адказнасць. Атрымліваецца як бы два ў адным: і дзякуй перадавікам за добрасумленную працу можна сказаць прылюдна, і тэатралізаваную канцэртную праграму падарыць. Ня-гледзячы на тое, што злёт сёлета ладзіўся не ў самім Круглым, бо ідзе бягучы рамонт РДК, а за больш як дзесятак кіламетраў у аграгарадку Цяцерына, усё было арганізавана на самым высокім узроўні. Мясцовы сельскі Цэнтр культуры прыцягваў увагу шматлікіх гасцей вялізным плакатам на весніцах галоўнага ўваходу са словамі “Шчыра вітаем лепшых працаўнікоў раёна”. У фае Цэнтра разгарнулася выстава тэматычных падворкаў з самай разнастайнай прадукцыяй ды цудоўнымі маляўнічымі фотаальбомамі – плакатамі. Працавалі выязныя гандлёвыя кропкі. Прыцягальна, з намаляванымі палявымі кветкамі і буйнымі каласамі выглядала і сама святочная сцэна.
Першае слова было прадстаўлена лідару раёна – кіраўніку мясцовай “вертыкалі” Анатолю Шчуплянкову. У віншаванні старшыні райвыканкама прагучала шмат добрых слоў у адрас правафланговых спаборніцтва, а ў іх асобе і ў адрас усіх працаўнікоў прыдруцкага краю. Хаця нявыкарыстаных рэзерваў яшчэ шмат і ўдасканальваць работу, безумоўна, трэба. Бягучы 2015 год — асаблівы. Напомніў Анатоль Леанідавіч аб прадстаячых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб 70-гадовым юбілеі Вялікай Перамогі. Ёсць магчымасці для прыкладання сілаў і маладым. Гэта і іх год.
У святочнай зале – перадавікі народнай гаспадаркі, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Кругляншчыны, а таксама дэлегацыі суседніх Бялыніцкага, Магілёўскага і Талачынскага раёнаў. У кіраўнікоў гэтых дэлегацый знай-шліся шчырыя, цёплыя словы ў адрас нашых перадавікоў. Пажадалі ў сваю чаргу, каб слава аб дасягненнях круглянцаў толькі шырылася.
Спецыяльнымі прэміямі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта “Чалавек года” ушанаваны на гэты раз дырэктар ААТ “Круглянскі аграпрамтэхснаб” Андрэй Сычоў (вытворчая дзейнасць) і начальнік ДУКДБП “Круглянская перасоўная механізаваная калона №266” Мікалай Патрончык (грамадска-палітычная дзейнасць). Людзі яны добра вядомыя. Тым больш, ураджэнцы Кругляншчыны. А гэта накладвае асаблівую патрабавальнасць да іх працы. Абодва шмат год узначальваюць перадавыя калектывы, якія па праву лічацца аднымі з лепшых у абласных ведамасных структурах. І не толькі.
Самая вялікая група ўзнагароджаных (а іх –23 чалавекі) складалася з пераможцаў індывідуальнага працоўнага спаборніцтва па выніках работы за 2014 год з прысваеннем званняў “Лепшы па прафесіі”. Фотаздымкі гэтых людзей будуць таксама занесены на раённую Дошку Гонару.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024