КАЛІ ПРАЦА ПА ДУШЫ

У ліку пераможцаў раённага спаборніцтва працаўнікоў жывёлагадоўлі за летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы ў 2011 годзе прагучала і прозвішча аператара машыннага даёння кароў Ракушаўскай МТФ ЧСУП “Круглянскі-Агра” Ж

У ліку пераможцаў раённага спаборніцтва працаўнікоў жывёлагадоўлі за летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы ў 2011 годзе прагучала і прозвішча аператара машыннага даёння кароў Ракушаўскай МТФ ЧСУП “Круглянскі-Агра” Жаны Пудзікавай. За час утрымання дойнага статка на кругласутачным выпасе Жана атрымала ад кожнай каровы сваёй групы па 2913 кілаграмаў малака.
Асеннія досвіткі познія. У 6 гадзін раніцы вёска Ракушава яшчэ ахутана густым змрокам. А Жана, перарабіўшы ўсе неабходныя дамашнія справы, управіўшыся з гаспадаркай, ужо выходзіць за весніцы: трэба спяшацца на ранішнюю дойку. Жанчына падстаўляе твар лістападаўскаму ветру і на душы робіцца лёгка і спакойна. Да пачатку дойкі яшчэ цэлая гадзіна, а на дарогу да фермы Жана затрачвае хвілін дзесяць. Побач, звычайна, крочыць і муж Дзмітрый, ён працуе на МТФ слесарам.
На ферме даяркай робіць і родная сястра Жаны Наталля Балабуева. Так што ў іх тут склаўся своеасаблівы сямейны падрад. Калісьці тут жа даіла кароў і маці, Зоя Барысава, была перадавой сярод даярак. Жана бегала на ферму ёй дапамагаць і многаму тады навучылася.
Закончыўшы школу, дзяўчына паехала ў горад, вучылася ў Магілёўскім ПТВ-18 на кандытара. Працаваць пасля вучобы прыехала ў Круглае ў аддзел грамадскага харчавання райпа.
— Я нядоўга там папрацавала, — падзялілася Жана ўспамінамі пра мінулае, — перайшла на птушкафабрыку, рабіла на інкубатары. Вы ведаеце, мне больш па душы вясковая праца, звязаная з жывёлай, з гаспадаркай. Напэўна ад бацькоў гэта ўсё перадалося.
У хуткасці лёсам дзяўчыны стаў хлопец Дзмітрый з роднай вёскі.
Пасялілася маладая сям’я жыць у доме яго бацькоў, нарадзілася дачушка Насця.
— Насця цяпер ужо вучыцца ў 11-м класе, — расказвае пра дачку Жана Мікалаеўна, — яна наша памочніца. І сынок Сярожа, яму чатырнаццаць, таксама ўсё па дамашняй гаспадарцы робіць. Мы іх змалку да працы прывучылі. А як жа інаш, я і муж цэлы дзень заняты на ферме, прыбяжым дадому ў абед на якую гадзіну-дзве, ды зноў да жывёлы спяшаемся. Я раней цялят глядзела, і вось ужо 16 гадоў кароў даю, — дадае Жана.
— Жана Пудзікава, — старанная, адказная даярка, — расказала загадчыца Ракушаўскай МТФ Галіна Рагоўская. – Жывёлу вельмі любіць. Таму і надоі добрыя. Я думаю, што гадавы паказчык у яе будзе на належным узроўні. І пра яе мужа, Дзмітрыя Пудзікава, можна сказаць толькі добрае. Ён таксама даўно працуе на ферме, адказны, добрасумленны, выконвае не толькі абавязкі слесара, але і робіць іншую работу. Добрыя надоі і ў Наталлі Балабуевай, у Валянціны Гарусавай. Гэта тры лепшых даяркі з нашай фермы, — дадала загадчыца. — На іх трымаецца ў нас вытворчасць малака.
Мы размаўлялі з Жанай Пудзікавай ва ўтульным пакоі адпачынку. І мне ўсё больш і больш падабалася гэтая шчырая вясковая працаўніца, якая вельмі любіць сваю справу.
— Мы не расходзімся з фермы пасля дойкі, — казала яна, — патрэбна яшчэ раздаць каровам караняплоды, атрымаць муку, а галоўнае — дагледзець маленькіх цялятак.
Пазней я убачыла тых цялятак, кругленькіх, чысценькіх, дагледжаных.
— Іх у мяне цяпер шэсць засталося, — патлумачыла Жана, — а яшчэ нядаўна было адзінаццаць. Адправілі на дарошчванне пасля месячнага ўзросту. Патрэбна паклапаціцца, каб малыя набіралі належныя сутачныя прывагі. А вось і муж ужо мяне кліча, пара ехаць атрымліваць муку, — прагаварыла Жана, як бы прасіла прабачэння, што перапыняе размову.
Мы развіталіся. Але я ўпэўнена, што мы яшчэ сустрэнемся з Жанай, каб зноў расказаць пра поспехі і дасягненні аператара машыннага даення невялікай фермы.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: аператар машыннага даення ЧСУП «Круглянскі-Агра» Жана Пудзікава.
Фота У. Гайдука.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх