КАЛЯДА, АХ, КАЛЯДА!

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Гэта свята вясёлае. Асабліва святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – яшчэ далёка. Нават больш – на Каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, прасці, рыхтаваць дровы… Можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім добрым настроем ды радасцю.

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Гэта свята вясёлае. Асабліва святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – яшчэ далёка. Нават больш – на Каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, прасці, рыхтаваць дровы… Можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім добрым настроем ды радасцю.
Святочную праграму на пляцоўцы каля гандлёва-гасцінічнага комплексу “Ізумруд” ладзілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. Перад гледачамі выступалі вядомыя на Кругляншчыне народныя калектывы – ансамблі “Вераснянка” і “Крынічанька”, асобныя салісты РДК.
Вядома, арганізатары свята прытрымліваліся пры яго правядзенні народных традыцый. Бо былі тут і калядоўшчыкі з традыцыйнымі персанажамі – Гаспадар з Гаспадыняй, Скамарохі з Казой… Дарэчы, менавіта з Казой, як сімвалам надышоўшага года, жадалі сфатаграфавацца многія з прысутных на плошчы, і яна адчувала сябе сапраўд-най уладаркай свята.
Традыцыйнай на падобных мерапрыемствах у Круглым стала ўжо і арганізацыя займальных конкурсаў і гульняў. На гэты раз арганізатарамі каляднага дзейства была прапанавана для прысутных бяспройгрышная латарэя. А вось аматары хакею маглі скрыжаваць клюшкі на лядовай пляцоўцы.
Безумоўна, не абышлося свята без калядных гасцінцаў, якія шчодра прапаноўвалі ўдзельнікі выязнога гандлю. Асабліва многалюдна было каля прылаўка з печывам, шашлыкамі і гарачымі напоямі. Што ні кажы, а надвор’е ў той дзень стаяла па-сапраўднаму каляднае – сцюдзёнае, марознае. Па народнай прыкмеце – гэта да добрага ўраджаю. Прынамсі, да чаго імкнецца кожны сельскі працаўнік. “Шчасця, дабра, вялікага ўраджаю!” – жадалі калядоўшчыкі Гаспадару з Гаспадыняй, усім прысутным. Хай жа так і будзе!
Л. МОШУЛЬ.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024