КІРМАШ У КРУГЛЫМ
У пятніцу ў раёне прайшоў чарговы сель-скагаспадарчы кірмаш. Ладзіўся ён непасрэдна на цэнтральнай плошчы ў г.п. Круглае. Мяса, зерне, гародніну жыхарам і гасцям райцэнтра прапаноўвалі мясцовыя СВК, фермеры.
У пятніцу ў раёне прайшоў чарговы сель-скагаспадарчы кірмаш. Ладзіўся ён непасрэдна на цэнтральнай плошчы ў г.п. Круглае. Мяса, зерне, гародніну жыхарам і гасцям райцэнтра прапаноўвалі мясцовыя СВК, фермеры. Парадаваў сваёй прадукцыяй і рыбгас “Свіслач”, што ў Асіповіцкім раёне. У той дзень у Круглае прыехалі аж дзве іх спецаўтамашыны з жывой рыбай. Адна брыгада вяла гандаль непасрэдна на кірмашы, другая — каля адміністрацыйнага будынка УКП “Жылкамгас”.
Для шматлікіх наведвальнікаў працавалі палатачныя гандлёвыя павільёны ПМК-266.