КНІГІ АДЗНАЧАЮЦЬ ЮБІЛЕІ

–Выдадзеныя класікамі беларускія творы ніколі не старэюць. Яны толькі адзначаюць свае чарговыя юбілеі.

–Выдадзеныя класікамі беларускія творы ніколі не старэюць. Яны толькі адзначаюць свае чарговыя юбілеі. – З гэтымі словамі звярнулася да вучняў 6 “Б” класа настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г.п. Круглае С.Г. Мілеўская. Святлана Генадзьеўна правяла з вучнямі на класнай гадзіне мерапрыемства пад назвай “Кніжная мазаіка”, прысвечанае кнігам-юбілярам 2014 г. беларускіх пісьменнікаў.
Сярод кніг-юбіляраў у гэтым годзе — раман І. Шамякіна “Атланты і карыятыды”, напісаны 40 гадоў назад. 50 гадоў назад прыйшла да чытачоў «Альпійская балада» Васіля Быкава, а 55 гадоў спаўняецца зборніку вершаў П. Броўкі “Пахне чабор”. 80 гадоў мінула з таго часу, як пабачыла свет коласаўская “Дрыгва”. А п’еса Я. Купалы “Тутэйшыя” была надрукавана 90 гадоў назад.
Мерапрыемства праводзілася ў форме завочнай экскурсіі ў плане асобных прыпынкаў жыцця і творчасці класікаў. Першым прыпынкам стаў праспект пісьменнікаў. Вучні як бы зазіралі да іх у госці, праходзілі жыццёвы і творчы шлях, завочна пабывалі ў месцах нараджэння творцаў. Другі прыпынак – кніжны бульвар. Гэта ўжо непасрэднае знаёмства з кнігамі, іх рэклама. Вызначэнне, які з твораў старэйшы па ўзросту. Дзеці чыталі вершы, прыводзілі цытаты, радкі з праграмных вершаў паэтаў. І трэці прыпынак “Не сумуй-ка” прайшоў у форме віктарыны. Успаміналі У. Караткевіча, Я. Коласа, Я. Купалу, П. Броўку і іншых класікаў беларускай літаратуры. Угадвалі, з якога твора цытаты, і многае іншае. А пераможцай віктарыны стала Насця Прылепка. Яна і атрымала прыз — білет на канцэрт “Бацькі атамана”, які праходзіў у Круглянскім РДК.
Радуе тое, што вось на такіх невялікіх мерапрыемствах, якія падрыхтоўваюць і праводзяць настаўнікі, дзеці вучацца любіць сваю родную мову, чытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў. І вядома, любіць сваю родную зямлю, якая такая шчодрая на неўміручыя таленты.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024
В мире

Президент Колумбии анонсировал разрыв дипломатических отношений с Израилем

2 мая 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления французского жюльена с грибами, курицей и сливочным соусом

2 мая 2024
В мире

На юге Китая обрушился участок скоростной дороги: погибли 36 человек

2 мая 2024
Калейдоскоп

Названы самые талантливые и творческие знаки зодиака

2 мая 2024
Калейдоскоп

Подкормите ежевику этими простыми средствами – ягоды будут огромными

2 мая 2024
Здоровье

До 3-й стадии лучше не доводить – узнали, как лечить плоскостопие во взрослом возрасте

2 мая 2024
Здоровье

Медик объяснил, что такое синдром беспокойных ног и из-за чего он появляется

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024