КОНКУРС ЭСКІЗНЫХ ПРАЕКТАЎ
У выкананне пратакола пасяджэння Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці 1 верасня 2013 г.
У выкананне пратакола пасяджэння Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці 1 верасня 2013 г. Міністэрства культуры распрацавала праект палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі па 19 красавіка 2013 г. не пазней 17-00 па адрасу: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на Інтэрнэт-рэсурсе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і інш.
Індывідуальныя і калектыўныя ўдзельнікі конкурсу напачатку абавязаны аформіць спецыяльную заяўку.