ЛЕПШЫХ НАЗВАЛИ ПОЛЕ И ФЕРМА…

Па добрай традыцыі, што склалася на Круглян-шчыне, гэтыя два масавыя мерапрыемствы – падвядзенне вынікаў вясенне-палявых работ (па народнаму “маёўка”) і дзень грамадзянскай абароны — праходзяць у нас адначасова.

Па добрай традыцыі, што склалася на Круглян-шчыне, гэтыя два масавыя мерапрыемствы – падвядзенне вынікаў вясенне-палявых работ (па народнаму “маёўка”) і дзень грамадзянскай абароны — праходзяць у нас адначасова. Вось і ў мінулую суботу гарадскі стадыён сабраў сотні людзей. Уся дзея пачалася з агульнага пастраення ўдзельнікаў фарміраванняў грамадзянскай абароны і пераможцаў працоўнага спаборніцтва.
У самым цэнтры – добра ўпрыгожаная святочная імправізаваная сцэна з усім зразумелымі словамі «Дзякуй вам, працаўнікі!”.
Для гэтага, уласна кажучы, тут і сабраліся. Пасля выканання некалькіх песень патрыятычнай накіраванасці работнікі аддзела культуры, як асноўныя сцэнарысты і вядучыя святочнай праграмы, уступілі месца на сцэне кіраўнікам раёна.
Напачатку старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько уручыў Ганаровыя граматы за поспехі ў працы нядаўняму юбіляру Марыі Акулік – галоўнаму эканамісту СВК “Іскра”, а таксама Уладзіміру Ермалаеву – былому начальніку Круглянскага РАУС.
А. Дуцько павіншаваў прысутных, а ў іх асобе і ўсіх, хто добрасумленна працаваў на палях і фермах раёна, з гэтым дадатковым некаляндарным святам. Ён пажадаў усім працаўнікам і іх сем’ям зда-роўя і дабрабыту.
— Без усялякага перабольшвання, — як адзначыў асноўны дакладчык першы намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, — тут прысутнічае цвет сельскагаспадарчай галіны Кругляншчыны, сапраўдныя майстры сваёй справы. І прыемна, што праца такіх людзей заўважана і аздначана.
Яравая сяўба ў гаспадарках раёна праведзена на плошчы 16 тысяч гектараў у лепшыя агратэхнічныя тэрміны і пры высокай якасці. Прыемна адзначыць, што сёлетняя пасяўная праведзена ў асноўным уласнымі сіламі гаспадарак дзякуючы таму, што на палеткі прыйшла высокапрадукцыйная і многафункцыянальная тэхніка. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы былі выдаткаваны сродкі на набыццё насення, запасных частак, паліва і змазачных матэрыялаў. Пад поўную патрэбу раён змог набыць мінеральныя ўгнаенні і сродкі аховы раслін.
Ставіцца задача атрымаць на круг не менш 45 цэнтнераў зерня з гектара і забяспечыць валавы збор хлеба ў аб’ёме 53 тысячы тон. Усе магчымасці ў нас для гэтага ёсць. Выкананне намечанага дазволіць нашым сельгаспрадпрыемствам палепшыць сваё фінансавае становішча, разлічыцца па крэдытах, а ў канчатковым выніку павысіць матэрыяльны дабрабыт працаўнікоў палёў і ферм.
Напярэдадні свята аўтарытэтная камісія з ліку спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама абследавала засеяныя вясной палеткі і адзначыла, што пераважная большасць пасяўных плошчаў ужо сёння маюць дагледжаны выгляд.
З улікам тэрмінаў правядзення пасяўной і якасці палявых работ названы і пераможцы – як калектыўныя, так і індывідуальныя.
Узнагароды тым, хто вызначыўся, уручаў непасрэдна старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько. Дыпломы і грашовыя прэмі і за першае месца дасталіся калектывам СВК “Іскра” (кіраўнік С. Фалецкі); прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “АСБ Цяцерына” (кіраўнік М. Радзько); за другое месца – СВК “Комсенічы” (в.а. старшыні В. Тонкі) і СВК “Круглянскі Рассвет” (кіраўнік А. Сімчанка); за трэцяе месца – СВК “Калгас “Друць” (кіраўнік С. Сазонаў) і ДП “Някрасава-Агра” (кіраўнік А. Макаеў).
Рашэннем райвыканкама адзначана таксама станоўчая работа прыватнага сельгаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Круглянскі-Агра”, ААТ “Круглянскі льнозавод” і ААТ “Круглянскі аграпрамтэхснаб”.
Вядома ж, галоўную ролю ў паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі адыгралі механізатары, людзі, якія былі і будуць галоўнымі працаўнікамі на зямлі.
Сярод узнагароджаных грашовымі прэміямі райвыканкама механізатары, якія вызначыліся:
— на ўзворванні глебы
Міхаіл Чэхуноў (“Някрасава-Агра”);
Іван Сімчанка (“Круглянскі Рассвет”);
Аляксандр Марчанка (“Комсенічы”);
— на перадпасяўной апрацоўцы глебы
Міхаіл Шавароў (“Друць”);
Сяргей Дзячэня (“Комсенічы”);
Анатоль Конанаў (“Іскра”);
— на ўнясенні мінеральных угнаенняў
Сяргей Ляпёшкін (“Цяцерына”);
Васіль Пановіч (“Комсенічы”);
Сяргей Кунцэвіч (“Друць”);
— на ўнясенні арганікі
Сяргей Дземчанка (“Іскра”);
Міхаіл Шарапаў (“Цяцерына”);
Васіль Балотнікаў (РАПТС);
— на сяўбе яравых зерневых культур
Вячаслаў Мацюшэўскі (“Друць”);
Віталь Таланаў (“Круглянскі Рассвет”);
Уладзімір Бабчанка (“Комсенічы”).
Шмат увагі было ўдзелена ў той дзень і аналізу работы жывёлагадоўчай галіны. У зімова-стойлавы перыяд, які нядаўна завяршыўся, дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі.
Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод гаспадарак прызнаны:
— па малаку – ЧУП “АСБ Цяцерына”;
— па мясу – СВК “Комсенічы”.
Сярод лепшых ферм адзначаны працоўныя дасягненні калектываў МТФ “Глыбокае”, “Прыгані-2”, Міхейкаўскай МТФ, Цяцерынскага комплексу па вырошчванню і адкорму БРЖ.
Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны: аператары машыннага даення Ніна Краўцова, Надзея Палонская (“Цяцерына”), Антаніна Кавалеўская (“Комсенічы”), а таксама аператары па дарошчванню маладняку БРЖ – Зінаіда Галкоўская “Друць” і Валян-ціна Лаўрэнцьева («Іскра»); аператары па вырошчванню цёлак – Раіса Будкевіч (“Цяцерына” і Роза Курбатава (“Комсенічы); аператар па адкорму БРЖ Сяргей Іванькоў (“Цяцерына”); пастухі-даглядчыкі па абслугоўванню кароў – Георгій Блізнец (“Круглянскі Рассвет” і Юрый Бякешка (“Іскра”).
Напружаныя і адказныя задачы стаяць перад жывёлаводамі ў бягучым годзе. Пастаўлена мэта атрымаць ад кожнай фуражнай каровы па 4500 кілаграмаў малака і забяспечыць сярэднясутачныя прывагі БРЖ да 700 – 750 грамаў.
К слову сказаць, спіс узнагаро-джаных у той дзень прадоўжыў і райкам прафсаюза работнікаў АПК. Грашовыя прэміі з рук яго старшыні Мікалая Даміканава атрымалі не толькі працаўнікі СВК, але і гараджане, якія актыўна дапамагалі сяльчанам у правядзенні нядаўняй сельскагаспадарчай кампаніі.
Для лепшых працаўнікоў Кругляншчыны гучалі ў той дзень і самыя лепшыя песні ў выкананні самадзейных артыстаў РДК.
Гонар і слава – па працы!
А. ІВАНОВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ:
у час свята працы ў Круглым.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх