” ЛЯЦЕЛА ПЕСНЯ ЎДАЛЯЧЫНЬ, РАДЗІМЕ ПРАЗНАВАЛАСЯ Ў КАХАННІ”

Нядаўна ў рамках раённага фестывалю народнай творчасці “Мая Кругляншчына” на адкрытай пляцоўцы центра адпачынку “Будаўнік”, прайшла творчая справаздача калетыву ДУКДБП “Круглянская ПМК-266”.

Нядаўна ў рамках раённага фестывалю народнай творчасці “Мая Кругляншчына” на адкрытай пляцоўцы центра адпачынку “Будаўнік”, прайшла творчая справаздача калетыву ДУКДБП “Круглянская ПМК-266”.
Для пачатку зазначу, што крыху больш, чым год назад, у прадпрыемства з’явіўся свой ведамасны эстрадны ансамбль, які атрымаў назву “Праспект”. Яго стваральнік мастацкі кіраўнік – спецыяліст па рабоце з моладдзю Леанід Шаўцоў. Музычны кіраўнік творчага калектыву – добра вядомы мясцовым жыхарам выкладчык цэнтральнай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Бараноўскі. У саставе ансамбля сёння – Наталля Мігаль (клавішныя інструменты, вакал), музыкі і салісты бацька і сын Адрэй Іваноў -старэйшы і Андрэй Іваноў-малодшы, Максім Чуськоў (сола-гітара), Аляксандр Нікіценка (ударныя інструменты), Таццяна Быкава (вакал). “Наш ансамбль заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, з чыіх вуснаў збегла ўсмешка, бо музыка не можа не радаваць, яна прымусіць павесялець нават самых панурых, таму, што наша творчасць нясе ў сабе ўсё толькі самае пазітыўнае”. Менавіта такія словы, да якіх не патрэбны каментарыі, былі сказаны вядучым Л. Шаўцовым на пачатку выступлення ансамблю. Ён, дарэчы, адкрываў канцэртную праграму прыгожай інструментальнай кампазіцыяй “Боса-нова”. У выкананні гэтага творчага калектыву гучалі яшчэ многія цудоўныя мелодыі, у тым ліку – народная “Полька беларуская”, калі ногі, здавалася, самі прасіліся ў скокі, балазе, дзейства адбывалася на адкрытым месцы. І ляцела песня ўдалячынь, Радзіме прызнавалася ў каханні. Песня “Беларусь”, аўтар і выканаўца якой Леанід Шаўцоў, сапраўды кранала цеплынёй пачуццяў, шчырасцю кожнага радка, які, здавалася, ідзе ад самага сэрца. Народныя мелодыі, дзе фальклор цесна пераплёўся з тонкім гумарам, даўно палюбіліся беларусам розных пакаленняў. Таму шчырымі апладысментамі сустрэлі гледачы вядомую народную песню “А ў полі ля крынічанькі…” у выкананні Андрэя Іванова-малодшага. Свой “Букет из белых роз” дарылі прысутным Наталля Мігаль і Леанід Шаўцоў…
Вельмі прыемна, што ў справа-здачным канцэрце праслаўленай будаўнічай арганізацыі прымалі ўдзел і дзеці работнікаў ПМК-266. Аб гэтым хочацца сказаць асобным радком. Так, навучэнец Круглянскай ДШМ Дзіма Цэнкер на саксафоне выканаў адзін з самых прыгожых творчаў сучаснай класікі — “Андантына” Арана Хачатурана. Маленькая Марыта Плахоцкая з дзіцячай непасрэднасцю і пачуццём прадэкламавала верш Карнея Чукоўскага “Цуда-дрэва”.
«У гэтай дзяўчыны – прамы шлях на сцэну», — адзначыў у размове з нашым карэспандэнтам Аляксандр Бараноўскі, расказваючы пра творчыя здольнасці старшакласніцы Сняжаны Кухлеўскай. Яна валодае тым унікальным пявучым і зычным голасам, які прафесіяналы называюць “народным”. У Сняжаны – і адпаведны песенны рэпертуар. На гэты раз яна парадавала публіку беларускімі народнымі песнямі “Ой, вясна” і “Ой, гульба мая, гульба”.
Свет творчасці – бязмежны. І круглянскія будаўнікі ў чарговы раз даказалі, што яны ўмеюць не толькі выдатна працаваць, але і валодаюць творчымі здольнасцямі, палётам фантазіі. Песня не развітваецца з чалавекам – у працы, у жыцці… А самадзейныя артысты з “Праспекта” пастаянна пераконваюць у гэтым мясцовых жыхароў. У ансамбля, які радуе круглянцаў выступленнямі на адкрытай сцэне кожныя пятніцу і суботу – ужо шмат пры-хільнікаў. І, бясспрэчна, такое прызнанне члены гэтага творчага калектыву заслужылі спаўна.
Л. МОШУЛЬ.
НА ЗДЫМКУ: радасныя імгненні дорыць круглянцам сваёй творчасцю ансамбль “Праспект”.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Белстате подвели финансовые итоги работы организаций за I квартал 2024 года

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-апреле вырос на 12,1%

17 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко вышла в финал турнира WTA-1000 в Риме и сыграет со Свентек

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Дожди и до +24°С будет сегодня в Беларуси

17 мая 2024
Читать новость
Спорт

Чергейко завоевал два серебра в третий день Кубка России по пулевой стрельбе

17 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В Круглянском РОВД напомнили о мерах безопасности на воде

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх