МЫ МАРЫЛІ АБ ВЫЗВАЛЕННІ

Кругляншчына кожны год святкуе Дзень Перамогі і дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не праходзім міма і такой сумнай даты, як 22 чэрвеня.

Кругляншчына кожны год святкуе Дзень Перамогі і дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не праходзім міма і такой сумнай даты, як 22 чэрвеня. І ў гэтыя дні мудрымі вачыма пазіраюць на новыя пакаленні літаральна адзінкі тых, хто ваяваў на фронце, у партызанскіх атрадах. Час хаду не спыняе, і адыходзяць у светлую памяць ветэраны, удзельнікі Вя-лікай Айчыннай вайны. Што тут казаць, калі нават тым, каму ў 41-м было 17 – 18, ужо сёння пад дзевяноста.
Ёсць сярод нас і такое пакаленне, над маленствам якіх кружылі хмары вайны. Мікалай Рагавіцкі – з дзяцей вайны, жыве з жонкай ва ўласным доме па вуліцы Савецкай, недалёка ад райбальніцы. Жыве на спадчыннай зямлі, дзе жылі некалі ягоныя продкі. Дарэчы, іх род вызначаецца доўгажыхарствам. Бацька памёр ва ўзросце дзевяноста год. А майму суразмоўцу ў час вайны было зусім мала, каля васьмі год. Але дзіцячая памяць — учэпістая, і малюнкі вайны, акупацыі ў мястэчку Круглае засталіся на ўсё жыццё. Кожны сведка вайны, у якім бы ўзросце не быў – носьбіт інфармацыі аб ёй. І малюнкі ўспаміну ў кожнага свае.

На тэрыторыі цяперашняй раённай бальніцы размяшчаўся нямецкі склад, на якім апрача іншых рэчаў, захоўваліся цёплыя коўдры.
Сястра Зіна, якой было 15 год, сябравала з камсамольцамі-падпольшчыкамі, а тыя ў сваю чаргу мелі сувязь з партызанамі. Сястру хацелі сіллю адправіць у Нямеччыну, у якасці “остарбайтэра”. Брат Міколка ў сянніцы ў сене зрабіў для яе так званую нару, — схоў.
“Партызанам патрэбны цёплыя коўдры, я прыкметная, можа б ты, Коля, да склада пракраўся”, — сказала неяк Зіна. Разам з цёзкам Мікалаем Бяловым, той быў са Смаленшчыны, перасяленец, пайшлі на заданне.
Ля склада дзяжурыў ахоўнік. Удалося ўхапіць некалькі коўдраў, вынесці. Але немец прыкмеціў малых, пусціў услед аўчарку. Дзіцячыя душы былі ў жаху, бо сабака дужая, агрэсіўная з воўчымі вачыма. Але яна ў нейкім сэнсе пашкадавала малых, не рабіла тое страшнае, на што была здольная. Хапала зубамі, ікламі за порткі і разрывала іх зверху ўніз. Рабіла гэта метадычна-холадна, з “нямецкім разлікам”. Потым хлапчукі радаваліся, што не загрызла іх да смерці.
Першымі вястунамі вызвалення Кругляншчыны былі савецкія самалёты з зоркамі на крылах. Мястачкоўцы, убачыўшы такі самалёт у небе, шапталі: “Наш!”. І сэрца поў-нілася надзеяй, што хутка прыйдуць і самі вызваліцелі.
Неяк над мястэчкам пачаўся паветраны бой. Ці то быў наш самалёт-разведчык, ці іншага прызначэння, аніхто не ведаў. Савецкі “ястрабок” патрапіў у абачанне варожых. Да таго ж варожая зенітная ўстаноўка павяла агонь па ім. Супрацьстаянне было няроўным. Паветра трэслася ад рокату самалётаў, цяжкіх кулямётных чэргаў. Тубыльцы, хто як мог, сачыў за няроўным боем. Рэдкія шэрыя хмары пад небам хавалі – на развароце – то наш, то варожыя самалёты. Здавалася, само паветра сціснулася ў чаканні, чым жа скончыцца нароўны паядынак? І хлапчук Мікола Рагавіцкі таксама перажываў, жадаў перамогі, ці жаданага ўцёку нашаму экіпажу. Ці то зенітны снарад патрапіў, ці варожы стралок апярэдзіў нашага, але нечакана самалёт задыміўся. Ён упаў на схіле да ракі Друць, за цяперашняй тэрыторыяй круглянскага льнозавода. Хлапчукі прыбеглі да самалёта першымі, — ён гарэў. Лётчык, выскачыўшы з палаючай машыны, прыпадаючы на адну нагу (мо быў паранены), пабег да ракі Друць. У кабіне, ахопленай полымем, дымам, гарэла дзяўчына-радыстка. Асабліва запомнілася капна яе цёмных доўгіх валасоў.
Да палаючага савецкага самалёта пабеглі немцы з аўчаркамі. Аўчарак пусцілі па следу ўдагонку летчыку. “Ці паспеў дабегчы да вёскі Плюваткі, ці схаваўся?” – непакоіла пытанне хлапчукоў.
Адказ на гэтае пытанне і цяпер невядомы былому сведку вайны.
Першыя савецкія танкі ўварваліся ў Прабуджэнне з боку Талачына нечакана. Пры кожнай вежы — па некалькі савецкіх пехацінцаў у выгараўшых на сонцы гімнасцёрках, скатках праз плячо, з аўтаматамі напагатове.
“Пакажыце, дзе тут брод праз Друць!”, — звярнуўся да хлапчукоў камандзір. Малых падсадзілі на танк. Загарэлыя пехацінцы беражліва хавалі іх за спіну, каб якая шальная куля не патрапіла. З Круглага ў цяперашнюю вёску Казіміроўка сяляне на падводах пераязджалі праз брод. Па ім прайшоў і першы савецкі танк-вызваліцель. Гэтыя танкі выйшлі наперарэз ворагу, які ў той час яшчэ адступаў па Белай дарозе праз Ляснянскі лес, праз лес ад вескі Пасырава і да Круглага. Ворагі кідалі тэхніку, боепрыпасы, прадукты харчавання. Прадуктовыя трафеі вяскоўцам-мястачкоўцам, канешне, былі парэбны. У час наступлення не ўсе танкі знаходзілі брод праз раку Друць. Бліз берага хаваўся ў траве так званы крынічнік, рэштка старога рэчышча з падземнай плынню. “Калі спыняюся ля аднаго крынічніка, бачу вельмі іржавую ваду. Казалі, там танк утапіўся. Ці паспелі выскачыць танкісты?” – суразмоўца запытальна глядзіць на аўтара радкоў. Але вайна прынесла столькі пытанняў, столькі, як кажуць, праблем, што адказу на іх і да гэтага часу, на жаль, няма. Але ж чалавеку, у прыватнасці, Мікалаю Рагавіцкаму баліць, і ён задае пытанні. У кожнага сведкі вайны свой успамін, свая старонка памяці. Старэйшыя расказваюць аб вайне, каб ведалі ўнукі і пра-ўнукі аб яе жахлівасці і цанілі мірнае жыццё.
У. ЦІШУРОЎ.

Последние новости

Актуально

Дожди и до +24°С будет сегодня в Беларуси

17 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх