НА ПАСАДЗЕ ГАЛОЎНАГА – ТРЫ ДЗЕСЯЦІГОДДЗІ

Сельскагаспадарчая вытворчасць – гэта тая галіна, якая мае асаблівую патрэбу ў талковых, граматных спецыялістах.

Сельскагаспадарчая вытворчасць – гэта тая галіна, якая мае асаблівую патрэбу ў талковых, граматных спецыялістах. Але на першым плане тут не столькі адукацыйны ўзровень, колькі адданасць нялёгкай хлебаробскай справе, гатоўнасць працаваць у дні напружаных сельскагаспадарчых кампаній, не лічачыся з асабістым часам. Бо якая карысць ад чалавека, які мае “чырвоны” дыплом, а працуе спусціўшы рукавы.
Што датычыцца Вячаслава Іванавіча Гарапека, галоўнага інжынера аднаго з буйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кругляншчыны – КСУП “Някрасава-Агра”, то ў яго ёсць сапраўдная хлебаробская хватка, пачуццё высокай адказнасці за вытворчыя справы калектыву. Гэта ён пацвярджае самаадданай працай на такой адказнай пасадзе на працягу вось ужо трыццаці гадоў.
— Калі, скажам, — разважае Вячаслаў Іванавіч, — заа-тэхнік адказвае за вытворчасць малака, мяса, ветурач – за здароўе пагалоўя жывёлы, то кіраўнік інжынернай службы мае самае непасрэднае дачыненне і да раслінаводства, і да жывёлагадоўлі. Бо ад надзейнай работы тэхнікі залежыць своечасовае і якаснае правядзенне пасяўной, уборкі вырашчанага ўраджаю сельскагаспадарчых культур, забеспячэнне ферм кармамі ў стойлавы перыяд утрымання жывёлы. Пасада вельмі клопатная і адказная.
Вячаслаў Іванавіч – не з мясцовых, хаця, як прызнаецца сам, Кругляншчына даўно стала для яго другой радзімай, такой жа блізкай і дарагой, як і тая, дзе нарадзіўся, рос і сталеў.
А нарадзіўся ён у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, у звычайнай вясковай сям’і. Маці працавала настаўніцай, бацька — у пажарнай часці. Апрача Вячаслава ў сям’і гадаваліся дзве дачкі – Алена і Святлана.
— Зараз сёстры жывуць і працуюць у Брэсце, — працягвае размову Гарапека. – Часта сустракацца ўсім у родным бацькоўскім доме не выпадае: у кожнага свае жыццёвыя клопаты і турботы. Але затое колькі радасці для ўсіх нас, калі ўсё ж надараецца магчымасць пабачыцца! Ганаруся, што і Алена, і Святлана таксама маюць вышэйшую адукацыю, любімую працу, дружныя сем’і.
Атрымалася жыццё і ў Вячаслава Іванавіча. Няхай не заўсёды ўсё ў яго складвалася роўна ды гладка. Але ж ён ніколі не шукаў лёгкіх шляхоў, лёгкага хлеба.
Пасля заканчэння сярэдняй школы юнак паступіў ў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. І гэты выбар быў зусім не выпадковым, бо да тэхнікі хлопца цянула яшчэ з маленства. Неўпрыкметку праляцелі гады вучобы. І ў далёкім ужо 1980-м Вячаслаў атрымаў накіраванне ў колішні саўгас “Някрасава”, дзе і пачаў самастойны працоўны шлях на пасадзе кіраўніка цэха механізацыі (былі па тым часе такія структурныя падраздзяленні) гаспадаркі. І за-круцілі маладога спецыяліста хлебаробскія клопаты. Усякага пабачыў за час работы. Але нават у самых складаных сітуацыях ніколі не апускаў рукі, не адчайваўся і не адступаў ад пастаўленай мэты.
— Асабліва няпроста прыйшлося, калі да нашага і без таго немаленькага сельгаспрадпрыемства далучылі суседні “Рубеж”, — узгадвае Вячаслаў Іванавіч. – Аб’ёмы работ павялічыліся ў разы, тэхнікі катастрафічна не хапала. І мы сталі набываць яе па лізінгу, бо зразумелі, што з наяўным тэхнічным “арсеналам” з такой нагрузкай не справіцца.
Толькі за 2009 – 2011 гады сельгаспрадпрыемства на ўмовах лізінгу набыло 5 збожжаўборачных камбайнаў айчыннай вытворчасці, 3 энерганасычаныя трактары Беларус-3022 са шлейфам глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, кормаўборачныя камбайны КГ-6 і КЗР-10. Усё гэта дазваляе сёння гаспадарцы ўпраўляцца з сельгасработамі на палетках у ліку першых.
Трапіўшы па накіраванню ў сельгаспрадпрыемства, В.І. Гарапека не толькі сталеў тут як прафесіянал і гаспадарнік. Тры дзесяткі гадоў мінула з таго часу, як ён напаткаў сваю “другую палавінку” – узяў у жонкі дзяўчыну Ніну з вёскі Баканава. У сям’і Гарапека нарадзіліся тры дачкі. Дзве старэйшыя, якія зараз працуюць у ВА “Інтэграл”, маюць ужо свае сем’і і падарылі дзядулю з бабуляй унука і трох унучак. Самая малодшая дачка навучаецца ў рэспубліканскім эканамічным каледжы. Вячаслаў Іванавіч і Ніна Альбертаўна ганарацца дочкамі, якія пайшлі ў сваіх бацькоў – такія ж шчырыя, руплівыя і адказныя.
Сёлетні год для В.І. Гарапека стаў асабліва адметным. Ён толькі-толькі вярнуўся з Маладзечна, дзе праходзіў 15-ы па ліку фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, свята, на якое запрашаюцца лепшыя з лепшых прадстаўнікоў хлебаробскай гвардыі. Заслужыў такі высокі гонар і ён, Вячаслаў Іванавіч Гарапека, галоўны інжынер КСУП “Някрасава-Агра”, сапраўдны прафесіянал з трыццацігадовым стажам работы. На фестываль ў Маладзечна ён быў запрошаны як адзін з пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2011 годзе сярод галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў. Яго праца адзначана грашовай прэміяй.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер КСУП “Някрасава-Агра», удзельнік рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2011” В.І. Гарапека.
Фота А. Івановіча.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024