Наша партызанская газета

Пачатак мая 1943 года. Глухі куток лесу ў раёне вёсак Заазер’е і Задні Бор, дзе дыслацыруецца 8-ы партызанскі атрад ваенна-аператыўнай групы С. Жуніна.

Пачатак мая 1943 года. Глухі куток лесу ў раёне вёсак Заазер’е і Задні Бор, дзе дыслацыруецца 8-ы партызанскі атрад ваенна-аператыўнай групы С. Жуніна. Раніцой сюды прыбылі сакратар Круглян-скага падпольнага райкама партыі П. Новікаў і начальнік асобага ад-дзела Д. Чагін. Выклікаюць мяне ў штабную зямлянку. Я тады з’яўляўся палітруком роты. Пагутарылі. Прапанавалі мне арганізаваць выпуск газеты — органа падпольнага райкама КП(б)Б, стаць яе рэдактарам. Паўплывала, відаць, тая акалічнасць, што перад самай вайной я закончыў Магілёўскі педінстытут. Тым не менш, гэта прапанова спачатку здалася мне малаверагоднай і неажыццявімай. На той час не было ні вопыту газетнай работы, ні друкарскага абсталявання. Не адразу, але згадзіўся.
На дапамогу мне прыйшлі загадчыкі аддзелаў прапаганды падпольных райкамаў партыі і камсамола I. С. Рудзянок і Ф. Я. Латыш. Мы ўсведамлялі важнасць стварэння падпольнай газеты. Слова мае такую ж сілу, як і зброя. Бо павінна яно расказваць насельніцтву праўду аб вайне, аб фашыстах, аб нашых перамогах, процістаяць ілжывай фашысцкай прапагандзе.
Ніякай сваёй матэрыяльнай базы мы пакуль не мелі. I таму дзеля выпуску першага нумара газеты мы з двума штабнымі разведчыкамі рушылі ў Клічаўскія лясы, дзе знахо-дзілася друкарня газеты Магілёў-скага падпольнага абкама партыі «За Радзіму». Тут нам выразалі клішэ назвы нашай газеты — «Партызанскі шлях». Такую назву мы далі ў процівагу гітлераўскаму выданню-падбрэхічу “Новы шлях”, газеце, якая выдавалася ў Барысаве і распаўсюджвалася на тэрыторыі дыслакацыі нашай брыгады. Надрукавалі першы нумар.
Далейшы выпуск газеты ажыццяўлялі з дапамогай друкарні газеты Шклоўскага падпольнага РК КП(б)Б. Гэта бліжэй да нас.
Карэспандэнтаў аказалася многа. Гэта былі камандзіры і камісары атрадаў, палітрукі рот, радавыя партызаны. Яны інфармавалі аб баявых дзеяннях сваіх атрадаў, рот, асобных груп.
Разведчыкі давалі звесткі аб ворагу, яго намерах. Праз сувязных паведамлялася нам аб цяжкім жыцці, аб зверствах над мясцовым насельніцтвам.
А вось як адбываўся працэс друкавання. У нашых суседзяў-шклоўцаў мелася каса для шрыфтоў, але не было друкарскай машыны. Мы набіралі першую паласу газеты. Шчыльна замацоўвалі набор у спецыяльна зробленай скрыначцы. Гумавым валікам наносілі фарбу на набор, а затым другім чыстым ва-лікам праводзілі па паперы. Такім жа чынам — і другая паласа. Замест кас служылі нам «кішэнькі», прышытыя да палатна, якое вісела на суках, між двума дрэвамі. А скрыначка стаяла на пні.
Газета выходзіла не рэгулярна. Калі таго патрабавала абстаноўка, прыходзілася адкладваць пяро і браць у рукі зброю. Ды і праблема была з забеспячэннем паперай. Нярэдка раёнка друкавалася на абгортачнай паперы.
Тым не менш, выхад падпольнай газеты меў вялікае значэнне. У кожным нумары змяшчаліся зводкі Саўінфармбюро. З газеты насельніцтва акупіраванай тэрыторыі ведала пра ўсе падзеі на франтах і пра барацьбу народных мсціўцаў. Газеты засылаліся таксама і ва ўсе варожыя гарнізоны, у выніку чаго многія паліцаі пачалі пераходзіць на бок партызан. Падпольныя выданні адыгралі нямалаважную ролю ў пазбаўленні нашых людзей і ад угону ў Германію.
Акрамя раённай газеты ў некаторых партызанскіх атрадах выпускаліся напісаныя ад рукі баявыя лісткі і нават часопісы.
Наша падпольная партыйная прэса палымяным словам заклікала народ на свяшчэнную барацьбу з захопнікамі і гэтым уносіла ўклад у набліжэнне Перамогі.
Адгрымелі залпы Айчыннай вайны. Працоўныя Кругляншчыны прыступілі да ўзнаўлення народнай гаспадаркі. Назва газеты «Партызанскі шлях» не адпавядала духу часу і раённая газета, рэдактарам якой заставаўся я, стала называцца «Ленінскі сцяг». Яна цяпер клікала жыхароў Кругляншчыны на хутчэйшае ўзнаўленне народнай гаспадаркі раёна. Са сваёй задачай яна таксама справілася нядрэнна.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024