НАШЧАДКІ, ПАМЯЦЬ ЗБЕРАЖЫЦЕ

Непрыкметна мінае час, і ўжо хутка 70 гадоў адлічым мы з той пары, калі прагрымелі над светам першыя салюты Вялікай Перамогі. Выраслі ўнукі, праўнукі тых, хто змагаўся за светлы май на зямлі.

Непрыкметна мінае час, і ўжо хутка 70 гадоў адлічым мы з той пары, калі прагрымелі над светам першыя салюты Вялікай Перамогі. Выраслі ўнукі, праўнукі тых, хто змагаўся за светлы май на зямлі.
А што ведаюць цяперашнія дзеці аб той самай жорсткай и кровапралітнай вайне, як яны працягваюць зберагаць святую памяць, перададзеную ў спадчыну?
— Іменна галоўнай мэтай правядзення ўрока памяці з вучнямі 8 класа Філатаўскага НПК і стала тое, каб паказаць вучням усенародны характар барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, — патлумачыла іх класны кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Іванаўна Матошка, — выхаваць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму. Мы робім гэта на прыкладзе барацьбы з ворагам у гады вайны ў роднай вёсцы Філатава. Вучні павінны добра ведаць пра падзеі таго часу, якія адбываліся ў іх мясцовасці. Кожная беларуская вёсачка мае сваё гераічнае мінулае, і наша Філатава – не выключэнне. За вёскай знаходзяцца лясы, па якіх былі пракладзены партызанскія сцежкі.
Урок памяці праходзіў па некалькіх накірунках. Спачатку прагарталі старонкі кнігі С. Жуніна “Ад Дняпра да Буга” і знайшлі ў ёй апісанне падзей, якія і тычацца іменна вёскі Філатава і бліжайшых да яе мясцін.
Потым успаміналі расказы тых людзей, якім давялося перажыць вайну ў вёсцы.
У восьмым класе вучыца дзяўчынка Ксенія Нікіціна, праўнучка Эміліі Адамаўны Грудзіна, якую напаткаў нялёгкі лёс. У гады вайны ёй было шаснаццаць і яна часта ўспамінала, як хаваліся ад ворагаў, як плакалі, галасілі, уцякаючы ў лес пад час аблавы на моладзь. Ксенія на ўроку памяці ў класе і падзялілася ўспамінамі бабулі. Дзяўчынка добра ведае, што яе роднае Філатава ўваходзіць у спіс тых 9000 беларускіх вёсак, якіх дашчэнту спалілі фашысты ў вайну. У жніўні 1943 года гітлераўцы спалілі 51 двор, загубілі 5 жыхароў. Пасля вайны, на шчасце, вёска адбудавалася.
А Эмілія Адамаўна казала, што тады магло загінуць значна больш людзей, а выратаваў усіх адзін чалавек, выратавай цаной свайго жыцця.
Немцы са станцыі Трацылава па суседніх вёсках часта ездзілі на веласіпедах. І ў той раз, калі яны накіроўваліся на “чарговае паляванне”, партызаны ўчынілі ворагам засаду і перабілі ўсіх. Аднекуль немцы даведаліся пра тое, што група рухаецца па полі недалёка ад Філатава, партызанам паведаміў чалавек з Філатава. Мірных жыхароў сагналі ў цэнтр вёскі да мясцовай крамы, устанавілі кулямёт…
–Хто ведае пра партызан, хто расказаў партызанам пра тое, што па полю едзе група нямецкіх веласіпедыстаў, хай зробіць два крокі наперад, — крычаў злосна паліцай, выконваючы загад германцаў. – Інакш усе будуць расстраляны. Лічу да трох. І тады з натоўпу выйшаў стары Даніла Панкрацьеў: “Я расказаў партызанам, — прамовіў ён”. Вось так цаной свайго ўласнага жыцця ён уратаваў вяскоўцаў. Ворагі загубілі Данілу Панкрацьева. Але яны ўсе больш і больш не мелі спакою ад народных мсціўцаў. Немцы панічна баяліся партызан.
Партызанскімі сцежкамі прайшоў і ўраджэнец суседняй вёскі Варгуцьева Іосіф Ігнатавіч Мачульскі. Яго няма ўжо ў жывых, але засталіся ўспаміны, якія пакінуў нашчадкам.
–Вайна мінула, — працягвала гаварыць Галіна Іванаўна, — 70 год ужо сплывае ў вечнасць, а рэха мінулага адгукаецца ў сэрцах. Нясуць удзячныя нашчадкі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза С.А. Лавянецкаму. Ён, ураджэнец вёскі Філатава, вызначыўся ў баі супраць гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі Венгрыі ў 1944 г. Там і загінуў. Нясуць кветкі і да абеліска ў скверы ля школы, дзе ўшанавана памяць 262 землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе.
Наведваюцца валанцёры ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, франтавіка, заслужанага настаўніка В. Д. Еўдакіменкі. Васілю Дзмітрыевічу ў мінулым сакавіку споўнілася 95 гадоў, але мае ён яшчэ светлую памяць і многае можа расказаць.
Памяць нам патрэбна для таго, каб вайна ніколі не паўтарылася, каб ведалі, якой цаной заваяваны мір на Зямлі.
І верыцца, што гэты ўрок памяці, праведзены настаў-ніцай у школе, будзе мець свой працяг у сэрцах тых, хто прыгарнуўся да яе, гэтай горкай памяці вайны.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024