НАВАГОДНЯЕ ПАДАРОЖЖА ДЗЕДА МАРОЗА

Восень сёлета доўга трымала
Свой апошні фарпост – лістапад,
Праўда, сонца дарыў ён замала,
Ды затое цяплом быў багат.
Але снежань, пасланнік зімовы,
Крэпасць восені сходу ўзяў –
Падмарозіў лясы і дубравы

Восень сёлета доўга трымала
Свой апошні фарпост – лістапад,
Праўда, сонца дарыў ён замала,
Ды затое цяплом быў багат.
Але снежань, пасланнік зімовы,
Крэпасць восені сходу ўзяў –
Падмарозіў лясы і дубравы
І бялюткі дыван разаслаў.

Напачатку ён хватка ўзяўся,
Халадамі ўсіх так напужаў,
Што падумалі ўсе мы: няйначай
Ледніковы перыяд настаў.
А ўрэшце, зімой быць павінна:
Снег у полі, на сажалках лёд,
Каб было ўсё прыгожа і чынна –
На парозе ж ужо Новы год!
Год надзеяў і клопатаў новых,
Прынясе ён нам добрае штось,
Скажа ўсім сваё важкае слова
Дзед Мароз – паважаны наш госць.
…Ноч ужо над зямлёй гаспадарыць,
Ды не гаснуць у вокнах агні,
І над гэтым прыціхлым абшарам
Чуцен бомаў знаёмы разліў:
З Талачынскіх пагоркаў, як вецер,
Мчыцца лёгкі Марозаў вазок.
Абляцеў перад святам паўсвету,
Ды пра нас не забыўся Дзядок!
На спатканне пад покрывам ночы
Завітаў на Кругляншчыну ён,
Каб пабачыць на ўласныя вочы,
Як жыве, як працуе раён?
…Дзед прывычна ля ёлкі спыніўся,
Што на плошчы цэнтральнай у нас,
Прыгажуняй лясной падзівіўся:
— Рады, рады, круглянцы за вас.
Паважаю ваш род працавіты –
Як рабіць вы – дык шчыра рабіць.
І на свята не лыкам вы шыты…
Малайцы, зноў хачу паўтарыць.
Зноў я твары знаёмыя бачу,
Вочы даўніх і верных сяброў.
З Навагоддзем, са шчасцем, удачай
Віншаваць вас так рады ізноў!
Ну, а зараз, давай жа, Мікола,
Да мяне падсядай у вазок.
Я гляджу, памяняўся пасёлак,
Многа зменаў у добры тут бок,
Пакуль ехаў па Круглым па вашым,
Часу дарам, павер, не губляў.
Паліклініку вашу пабачыў,
У бальніцы ўжо пабываў.
Усё ўтульна, дагледжана, чыста,
Клопат шчыры аб людзях відзён.
Перадай: Дзед Мароз асабіста
Шле за працу Турко свой паклон.
“Уладанні” Сычова наведаў
І наказ яму гэткі вось даў:
— Каб у годзе наступным ён Дзеда
Важкім поспехам зноў сустракаў.
…Да Сашко завіталі ў госці,
Шчырых словаў Дзед не шкадаваў:
— Калектыву спрыяе хай поспех,
Каб пазіцый сваіх не здаваў!
Камунгасаўцам словы падзякі
Дзед праз Мелеха ўсім перадаў.
Даў высокую працы адзнаку,
Плёну, шчасця ўсім пажадаў.
— Ну, а зараз давай жа, Мікола,
Да Патрончыка мы зазірнём.
Бачыш – ззяе тут ёлка-вясёла
На ўвесь будаўнічы раён.
Павітаўся з начальнікам чынна
І, як добрага сябра, абняў.
— Ну, Васільевіч, ты – малайчына,
На “дзесятку” ізноў папрацаваў!
Стаў заслужаным, брат, ганаруся:
Званне гэтае ты заслужыў.
Для Кругляншчыны, для Беларусі
Калектыў твой так многа зрабіў!
Ад Круглага, Шклова, — да Магілёва
Фронт работы пралёг ПМК.
Справу робіце вы адмыслова,
Ва усім твая бачна рука.
Будаўніцтву аддадзены сэрцам,
Не прывык ты ў “сярэдзінцы” быць.
Усіх даброт табе поўнаю меркай,
Жыць прыгожа, няўрымсліва жыць!
Калектыву вялікаму – плёну,
Прымнажаць перамогаў адлік.
Важкіх поспехаў у працы штодзённай
Усім, хто ў званні такім – Будаўнік!
З Баразной і Шафранскім таксама
Госць не стаў наш эмоцый хаваць:
— Працавалі па поўнай праграме,
Так і далей вам, хлопцы, трымаць!
А затым па зімовай дарозе
Пралягаў наш у вёскі маршрут.
Словы добрыя чуў ад Мароза,
У які б не заехалі кут.
— Я сачу, брат, за вашым раёнам.
І, прызнаюся шчыра, так рад,
Што на фермах, і ў хлебных загонках
У вас поспех усюды і лад.
Зорак з неба няхай не хапалі,
А ў гасцях на “Дажынках” былі.
Важкі хлеб, як заўсёды, сабралі,
І ўдосталь кармоў запаслі.
Адраджаецца вёска, мацнее.
З аптымізмам глядзяць землякі.
Дораць веру і дораць надзею
Збудаваныя ў вас гарадкі.
Шэсць цэнтральных сядзібаў вясковых
Ужо статус такі набылі.
І дыханне адкрылася новае
У тых , чые карані ў зямлі.
Новай тэхнікай самай сучаснай
Парк тэхнічны папоўнілі свой:
Што ў полі рабілі калгасам –
То пад сілу машыне адной.
Два сучасныя комплексы-супер
Набіраюць праектны разгон.
Там працэс кантралюе камп’ютар,
І паўнее малочны бітон.
І такіх пераменаў выдатных
У раёне пабачыў я шмат.
За людзей працавітых і здатных,
За ўсіх вас я, Мікола, так рад!
Прымнажайце ж вы добрую славу,
Прымнажайце працоўны свой плён,
Каб у годзе наступным па-праву
Стаў у вобласці лепшы раён.
З Навагоддзем яшчэ раз вітаю,
Дарагія круглянцы мае,
Усім здароўя і шчасця жадаю,
Толькі добрых і светлых падзей!
Запісаў Мікола ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Генпрокуратура напомнила о мерах по обеспечению безопасности детей на отдыхе и дома

6 мая 2024
Читать новость
Официально

МИД Беларуси: с нашей территории не будет исходить угроза и не может быть совершена агрессия

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Минприроды проводит конкурс на лучшую публикацию с экологической тематикой

6 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Правительство повысило финансирование детского санаторно-курортного лечения в 2024 году

6 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В прошлом году судебные исполнители взыскали 1,67 млрд рублей

6 мая 2024
Читать новость
В мире

Число пострадавших при наводнениях на юге Бразилии возросло до 175

6 мая 2024
Читать новость
В мире

Конгресс США допустил отправку американских войск в Украину в случае ее поражения

6 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
Спорт

«Байер» продлил беспроигрышную серию в различных турнирах до 48 встреч

6 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Стрелка вверх