ПАМЯЦЬ ПРА РАКУШАВЫХ ЖЫВЕ

ВЁСКА Ракушава да 1967 года насіла назву Ліхінічы. Перайменавана яна была Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у памяць аб актыўных барацьбітах за Савецкую ўладу Вавіле Іванавічу Ракушаве і яго сынах Фёдары і Рыгоры.

ВЁСКА Ракушава да 1967 года насіла назву Ліхінічы. Перайменавана яна была Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у памяць аб актыўных барацьбітах за Савецкую ўладу Вавіле Іванавічу Ракушаве і яго сынах Фёдары і Рыгоры.
Яшчэ задоўга да Кастрычніцкай рэвалюцыі нястача, жорсткі прыгнёт і беднасць завялі селяніна Вавілу Ракушава на барыкады класавых баёў, за што царскім урадам яму былі наканаваны турма і сібірская катарга. Разам з сотнямі тысяч такіх жа зняволеных ён быў вызвалены пасля рэвалюцыі. Вярнуўшыся ў родныя Ліхінічы, пачаў агітаваць сялян з’ядноўвацца ў камуну.
Сын Вавілы Іванавіча Фёдар — адзін з першых беларускіх селькораў. Ён актыўна супрацоўнічаў з газетамі “Новая деревня” (Гомель), “Соха и молот” (Магілёў), “Крестьянская газета” (Москва). Нястомны ліхініцкі селькор выпускаў у сваёй вёсцы насценную газету “Факел” — адну з першых у краіне, арганізаваў хату-чытальню, гурткі па ліквідацыі непісьменнасці. Ён стаяў ля вытокаў стварэння школы для мясцовых дзяцей.
Хоць сям’я жыла ў беднасці, але ён просіць рэдакцыі, куды пасылае свае матэрыялы, не слаць яму аўтарскі ганарар, а выпісваць замест яго газету. Фёдар імкнуўся, каб ліхініцкія камсамольцы чыталі перыядычны друк, кнігі, марыў стварыць бібліятэку ў вёсцы.
У той час бедната не мела грошай на падпіску. Але Фёдар прапанаваў камсамольцам выйсце з такога становішча, і яны вырашылі выпісваць газеты ў складчыну. Такім жа чынам куплялі літаратуру.
У сваіх допісах, на сялянскіх сходах і ў сценгазеце Ф. Ракушаў адкрыта выступаў супраць колішніх багацеяў-заправілаў, якія імкнуліся захапіць уладу ў свае рукі. Апошнія, відаць, і затаілі злосць.
У пачатку 1925-га два з іх прабраліся ў будынак, дзе размяшчалася Круглянская міліцыя, каб дабыць зброю. Узброіўшыся да зубоў, яны неўзабаве былі выкрыты і арыштаваны. Па дарозе ў Оршу, куды накіравалі затрыманых, бандыты забілі канваіра-міліцыянера і збеглі.
… Была студзеньская раніца, калі стары Вавіла Ракушаў устаў, збіраючыся ісці глядзець жывёлу. За некалькі хвілін да гэтага на двор выйшаў яго 14-гадовы сын Міша. I раптам пачу-ліся стрэлы. Гэта бандыты адкрылі агонь па хлапчуку. Бацька кінуўся яму на дапамогу, але ўпаў на парозе, падкошаны куляй. Міхаіл паспеў пераскочыць цераз плот і кінуўся бегчы на суседні хутар. Уварваўшыся ў хату, бандыты паранілі жонку Вавілы Іванавіча і забілі двух яго сыноў — Фёдара і Рыгора.
Так у росквіце сіл загінуў 23-гадовы Фёдар Ракушаў — шчыры прапагандыст друкаванага слова, рашучы змагар супраць непісьменнасці. Ён марыў аб тым, каб яго землякі ўмелі чытаць і пісаць, бо толькі адукацыя адкрывала перад імі шлях у новае жыццё, магла вывесці іх з цемры і дапамагчы пабудаваць новы быт у вёсцы.
Забойства выклікала глыбокае абурэнне ў сялян. Тысячы людзей, якія прыйшлі на пахаванне, патрабавалі самага суровага пакарання забойцам. Стоячы над трунамі бацькі і братоў, Міхаіл Ракушаў даў клятву працягваць іх справу. На магіле Ракушавых, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку справа ад будынка вучэбна-вытворчага камбіната, стаіць помнік. Іх прозвішча жыве не толькі ў назве вёскі і адной з вуліц райцэнтра, але і ў памяці народа, дзеля якога аддалі сваё жыццё бацька і сыны Ракушавы.
Матэрыял падрыхтавала
да друку В. САЗАНОВІЧ.

Последние новости

Актуально

Республиканский субботник проходит в Круглянском районе

12 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Чудесный  вечер – семейный  квиз

11 апреля 2025
Читать новость
80 лет Победы

Они прошли сквозь тяготы неволи

11 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 11 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

11 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Водитель пострадал в ДТП в Полоцком районе

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем