ПАМЯЦІ ЎДЗЯЧНАЙ СВЯТЛО

У чытальную залу цэнтральнай раённай бібліятэкі заходзяць наведвальнікі. Людзі рознага ўзросту прыпыняюцца ля стэлажа, дзе размешчана выстава «Вайна. Перамога. Памяць. Кругляншчына гераічная». Падрыхтавана яна да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У чытальную залу цэнтральнай раённай бібліятэкі заходзяць наведвальнікі. Людзі рознага ўзросту прыпыняюцца ля стэлажа, дзе размешчана выстава «Вайна. Перамога. Памяць. Кругляншчына гераічная». Падрыхтавана яна да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Амаль 70 год мінула з таго часу, як адкацілася вайна ад нас на Захад, пакінуўшы руіны гарадоў, папялішчы вёсак, безымянныя магілы. Шмат гадоў занатоўвалі падзеі гераічных дзён, каб ведалі на-шчадкі аб героях-салдатах, якія ўратавалі свет, і наогул аб вайне –найвялікшым зле, вынайдзеным чалавецтвам. На верхняй паліцы стэлажа выстаўлена «Храналогія важнейшых падзей Вялікай Айчыннай вайны (Круглянскі раён, 1941-1944г.г.).
«Я дзякую, зямля, табе за тое,
Што ты такая ціхая, зялёная,
Што над табою сонца залатое
І неба сіняе, бездоннае».
Чацверасцішша з верша Г.Бураўкіна, выстаўленае па цэнтры выставы, прыпыняе кожнага, прымушае ўдумацца ў натхнёныя словы. А далей ужо цягнецца рука, каб узяць і разгарнуць кнігу «Памяць. Круглянскі раён», кнігу вядомага партызанскага камбрыга С.Г. Жуніна «Ад Дняпра да Буга». І спыняецца погляд на партрэтах Герояў Савецкага Саюза, імёны якіх звязаны з круглянскай зямлёй. Сцяпан Лавянецкі, Рыгор Шыбанаў, Сяргей Жунін, Мамадалі Тапівалдыеў, Леанід Лукашевіч… Гэтыя імёны кожны павінен ведаць.
–Такія выставы патрэбны дзеля таго, каб ведалі і помнілі. Каб на-шчадкі ганарыліся гераічным мінулым і малай, і вялікай Радзімы, ведалі імёны тых, хто аддаваў жыццё за мірныя світанкі, — гаворыць бібліятэкар чытальнай залы Кацярына Трыпуціна.
Школьнікі, якія наведваюць выставу, у душы хочаць быць падобнымі на прадзедаў, герояў тых падзей.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Республиканский субботник проходит в Круглянском районе

12 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Чудесный  вечер – семейный  квиз

11 апреля 2025
Читать новость
80 лет Победы

Они прошли сквозь тяготы неволи

11 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 11 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

11 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Водитель пострадал в ДТП в Полоцком районе

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем