ПАСЯЎНЫЯ АГРЭГАТЫ — У ПОЛІ

Як ніколі раней, запозненай выдалася сёлетняя вясна. На палетках зямля яшчэ пераўвільготнена, цяжкія пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты пакуль не могуць уключыцца ў работу.

Як ніколі раней, запозненай выдалася сёлетняя вясна. На палетках зямля яшчэ пераўвільготнена, цяжкія пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты пакуль не могуць уключыцца ў работу. Але ж ёсць участкі, даступныя ўжо для тэхнікі. Аднымі з першых у раёне яшчэ ў канцы мінулага тыдня прыступілі да пасяўной у поўным разуменні гэтага слова хлебаробы ЗАТ «АСБ-Агра Цяцерына» і СВК «Іскра». Менавіта ў «Іскры» і пабывалі нашы карэспандэнты.
Вось у ліку першых вывеў у поле свой энегранасычаны трактар “Беларус-3022” у агрэгаце з дыскатарамі Міхаіл Конанаў, адзін з вядомай усяму раёну хлебаробскай дынастыі. Ён рыхтуе да засявання палетак за вёскай Літоўск. У адным звяне з ім шчыруюць на трактарах МТЗ-82 і МТЗ-920 з раскідвальнікамі мінеральных угнаенняў Генадзь Кірыленка і Аляксандр Саксонаў.
—За светлавы дзень, — расказвае рабочы-палявод Дзмітрый Медзвядкоў, — загружаем у бункеры іх агрэгатаў па 20 – 25 тон сыпучых тукаў. Вядома, для мяне з напарнікам нагрузка вялікая. Аднак стараемся, нездарма ж у народзе кажуць, што веснавы дзень год корміць. Працуем ад світання да змяркання. Эканамічная служба распрацавала сістэму аплаты працы, якая дазваляе за два тыдні, а менавіта такія сціслыя тэрміны адведзены ў нас на пасяўную, зарабіць добрыя грошы. Кіраўніцтва паклапацілася і пра забяспячэнне ўсіх удзельнікаў веснавой пасяўной гарачым харчаваннем. Абед і вячэру роўна ў вызначаны час нам дастаўляюць са сталовай гаспадаркі. Цана – сімвалічная. Ежа смачная і каларыйная.
На адным ускрайку вялікага палетка, што прытуліўся да лесу, ідзе перадпасяўная падрыхтоўка глебы, зямля сілкуецца мінеральнымі ўгнаеннямі, а на другім поўным ходам ідзе сяўба аўса. Штодня перавыконвае норму выпрацоўкі адзін з вопытнейшых механізатараў Вячаслаў Міцькоў. Своечасовую запраўку насеннем забяспечвае яшчэ адзін з механізатараў Конанавых — Сяргей. Насеннае зерне, якое засыпаецца ў бункер камбінаванавай сеялкі RАBЕ, што агрэгатуецца з трактарам ATLES , папярэдне пратручана, апрацавана хімікатамі ад хвароб і шкоднікаў.
Брыгадзірам, калі так можна сказаць, у механізатараў, што працуюць на палетку паблізу Літоўска, з’яўляецца Віктар Наглы — адзін са старэйшын механізатарскай гвардыі гаспадаркі. Шаноўны ўзрост ужо не дазваляе Віктару Міхайлавічу шчыраваць за рулём трактара. А вось ягоныя парады вельмі дарэчы маладзейшым калегам.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
В мире

19 человек погибли в ДТП с грузовиком и автобусом в Нигерии

30 апреля 2024
Здоровье

Что делать, если ребенка укачивает в машине? Отвечает педиатр

30 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 30 апреля: что нельзя делать на Зосима Пчельника

30 апреля 2024
Спорт

Баскетболисты “Уралмаша” сравняли счет в четвертьфинальной серии с питерским “Зенитом”

30 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
В прокуратуре района

Вынесен обвинительный приговор

30 апреля 2024
В мире

Китай ввел запрет на судоходство в устье реки Янцзы

30 апреля 2024
Общество

Отличник в труде и в общественной жизни

30 апреля 2024
Официально

Вас выслушают

30 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024