ПЕСНЯЙ СЛАВІЛІ РАДЗІМУ

Днямі ў раённым Доме культуры распачаўся першы этап фестываля “Мая Кругляншчына”.

Днямі ў раённым Доме культуры распачаўся першы этап фестываля “Мая Кругляншчына”.
Гэта мерапрыемства праводзіцца ўжо не першы год і кожны раз выяўляе новыя таленты, адкрывае новыя імёны і збірае шмат энергічных і таленавітых людзей нашага раёна.
Праводзіцца “Мая Кругляншчына” у два этапы ў выглядзе “творчых справаздач”. На першым этапе свае творчыя калектывы прадстаўляюць арганізацыі і прадпрыемствы Круглага. Другі этап – творчыя справаздачы сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна. Фестываль праходзіць з мая па лістапад і заканч-ваецца канцэртам лепшых творчых калектываў і, канешне ж, узнагароджаннем пераможцаў.

28 мая свае выступленні прадставілі калектывы раённага аддзела адукацыі. Спецыялісты аддзела, школы, дзіцячыя садкі – усе прымалі ўдзел у фестывалі. Тым больш, што працаўнікі ў гэтай вобласці заўсёды адрозніваліся неардынарным складам розуму і таленавітасцю.
Распачаўся канцэрт з беларускай народнай песні “Пойдзем, пойдзем лугам”, якую выконваў фальклорны ансамбль настаўнікаў сярэдняй школы №1 г.п. Круглае. Гэты калектыў на сцэне не навічок. Сярод іншых узнагарод, ён з’яўляецца яшчэ і пераможцам раённага фестываля “Песня застаецца з чалавекам”.
Наступны выступоўца – удзельнік усіх раённых мерапрыемстваў квартэт ясляў-сада №3 г.п. Круглае з песняй “Ой, дзе ж ты была”. Дарэчы, гэты квартэт уваходзіць у састаў ансамбля “Крынічанька” раённага Дома культуры.
Калектыў дзіцячага сада №3 амаль у поўным саставе заўсёды выступае на ўсіх раённых мерапрыемствах. Таленавіты чалавек, таленавіты ва ўсім. Вось і загадчыца садка Наталля Шчацінка спявае, колькі сябе памятае.Пачынала ў далёкім дзяцінстве, потым — школа, вучылішча – увесь час песня ішла побач па жыцці. І зараз яна паспяхова сумяшчае працу загадчыка дзіцячага сада з выступленнямі на раённай сцэне.
Наступная ўдзельніца – вучаніца сярэдняй школы №2 Аня Гарусава. Гэта вельмі таленавітая дзяўчына. Яна добра вучыцца, займае прызавыя месцы на прадметных алімпіядах, з’яўляецца прызёрам абласнога і рэспубліканскага этапу конкурсу “Піянер года” і, канешне, спявае. На фестывалі яна прадставіла песню “Привет, моя Родина”.
Сучасны педагог – гэта чалавек вельмі рознабаковы. Удзельнікі ансамбля Цяцерынскай школы – не выключэнне. Яны – лаурэаты рэспубліканскага фестывалю “У вершах і песнях аб Перамозе”, удзельнікі абласнога свята “Александрыя збірае сяброў” і ўсіх раённых мерапрыемстваў. У выкананні ансамбля прагучала песня “Вечарынка”.
Яшчэ шмат таленавітых, яскравых выступленняў было ў гэты дзень у Доме культуры. Гледачы не сумавалі ні хвіліны і кожнага самадзейнага артыста праводзілі бурнымі апладысментамі.
Напэўна, няма такога чалавека, які б хоць раз у жыцці не марыў аб сцэне. Раённы фестываль “Мая Кругляншчына” дае магчымасць кожнаму здзейсніць сваю мару, раскрыць свой талент. А, калі вельмі захацець, то мары збываюцца.
В. ГАЙДУК.
Фота В. КУБЕКА.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх