” ПЯЮ ТАБЕ, ЧЫСТАЯ БЕЛАЯ РУСЬ…”

У рамках раённага фестывалю “Мая Кругляншчына” нядаўна на сцэне РДК адбывалася чарговае мерапрыемства — творчыя справаздачы калектываў мастацкай самадзейнасці УКП “Жылкамгас”, РКЦ5 філіяла ААТ “Белаграпрам

У рамках раённага фестывалю “Мая Кругляншчына” нядаўна на сцэне РДК адбывалася чарговае мерапрыемства — творчыя справаздачы калектываў мастацкай самадзейнасці УКП “Жылкамгас”, РКЦ5 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” і ДРБУ-214. Атрымалася не толькі яркае незабыўнае дзейства, дзе ў любові да роднай краіны ў песнях і вершах прызнаваліся нашы таленавітыя і працавітыя землякі , але і выявіліся новыя таленты, адкрыліся новыя імёны на “зорным” небасхіле Кругляншчыны.
Сапраўды народным і самабытным каларытам была насычана канцэртная праграма – творчая справаздача працаўнікоў УКП “Жылкамгас”. Пра таленты гэтых самадзейных артыстаў, дарэчы, не аднойчы паведамлялася на старонках раённага друку. І на гэты раз у зале не было ні аднаго раўнадушнага гледача, шчодрымі апладысментамі яны дзякавалі кожнаму з выступоўцаў. А адкрывала праграму яе вядучая Таццяна Маркава – у прыгожым нацыянальным касцюме з вяночкам на галаве, сімвалізуючы сабой вобраз Беларусі. Пранікнёна і прачулена гучыць у яе выкананні верш У. Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”.
Цешылі гледачоў у каторы раз сваім выступленнем “Аксаміткі” – жаночы вакальны ансамбль, у складзе якога, акрамя Таццяны Маркавай, супрацоўнікі жылкамгаса Таццяна Мацюшэўская, Алена Дудкевіч, Вольга Смольская (салісткі), Галіна Цыпянкова, Вольга і Ганна Вакар, Вольга Дзмітрыева.
У іх выкананні гучалі песні патрыятычнага зместу мясцовых аўтараў: “Зямлі круглянскай партызаны” (словы В. Бяляцкага, музыка Я. Шаблінскага), “Тры бярозы” (словы М. Кушнярова, музыка Л. Галыгінай) і іншыя.
Вельмі цікавай у выкананні гэтых жа самадзейных артыстаў атрымалася фальклорная кампазіцыя “Купалле”. Гэта сапраўдны купальскі эцюд з народнымі песнямі, карагодамі, дзействам. Тут былі і дзяўчаты з вяночкамі, і рабяткі – памочнікі Купалінкі…
Дарэчы, дзеці працаўнікоў прадпрыемства заўсёды актыўныя на сцэне. І ў гэты раз пелі і танцавалі для публікі Аня Малюкова, Яўгенія Мінчукова, Таццяна Часновіч, Кацярына Мацюшэўская і Яна Лукашэвіч.
Як прызнаваліся потым, першы раз выйшлі на раённую сцэну ўдзельніцы жаночага вакальнага калектыву, якія прадстаўлялі творчую справаздачу РКЦ5 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. А гэта шасцёра абаяльных і прывабных спецыялістаў данай банкаўскай установы – Іна Чарняева, Наталля Салавей, Алена Гукетлава, Наталля Грыцава, Марыя Новікава і Людміла Сазановіч. Дарэчы, Алена Гукетлава тут дэбютавала і як дыкламатар, яна выканала верш пра родную Кругляншчыну мясцовага паэта Віктара Бяляцкага, а Марыя Новікава распачала на раённай сцэне сольную “кар’еру”.
Невялікай, але даволі яркай і рознапланавай была канцэртная праграма, падрыхтаваная ўдзельнікам і мастацкай самадзейнасці ДРБУ-214. Інжынер-лабарант прадпрыемства Алена Астапенка выступіла як салістка з песняй “Птушка”. “Серебряной метелью” парадавала прысутных у глядацкай зале Леакадзія Максімава. Спадабаўся ўсім і танцавальны нумар у выкананні Алены Астапенка і Марыны Гутаравай (аператар ЭВМ). Дарожны рабочы Дзмітрый Гронскі мае талент ігры на гітары, пад асабісты акампанемент ён выканаў песню У. Высоцкага “Канатоходец”. А больш за ўсіх апладысментаў дасталася юнаму Арцёму Бараўцову за ігру на акардэоне і майстэрскае выкананне сучаснай байкі. Тата хлопчыка, Ігар Уладзіміравіч – інжынер па ахове працы ДРБУ-214, быў вельмі рады за сына. Пасля заканчэння канцэрта “вердыкт” гледачоў быў аднолькавым: “Вельмі спадабалася”. У людзей узняўся настрой, загарэліся вочы, як бывае звычайна, калі штосьці вельмі ўражвае. Любоў да прыгожага, роднай Айчыны – бясконцыя і вечныя пачуцці…
Л. МОШУЛЬ.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх