Подзвігу пакланіліся

На нашай Магілёўшчыне ёсць шмат мясцін, дзе абавязкова патрэбна пабываць, каб адчуць еднасць з мінулым. Раёны вобласці моцна звязаны паміж сабой памяццю аб партызанскіх паходах, аб загубленых чужынцамі вёсках.

На нашай Магілёўшчыне ёсць шмат мясцін, дзе абавязкова патрэбна пабываць, каб адчуць еднасць з мінулым. Раёны вобласці моцна звязаны паміж сабой памяццю аб партызанскіх паходах, аб загубленых чужынцамі вёсках.
Даўно хацела наведацца на мемарыяльны комплекс “Усакіна”, які знаходзіцца ў Клічаўскім раёне. І вось такая магчымасць выпала. З раніцы на машыне мы ад-правіліся ў не вельмі блізкі шлях, каб дакрануцца да балючай памяці вайны.
Мінулі Бялыніцкі, Бярэзінскі раёны. Шлях цягнуўся найбольш лесам. Адкінуць 73 гады назад і перанесціся ў думках у мінулы ваенны час тут было зусім не цяжка. Бо здавалася, што нават майскае паветра напоўнена водгуллем таго часу. У гэтых мясцінах партызаны наводзілі сапраўдны жах на ворага.
Вёска Усакіна за дванаццаць кіламетраў ад Клічава. Векавая пушча, якая блізка падступае да яе, хавае таямніцу. Крыху бліжэй па шляху да Усакіна дзве вёскі — Сялец і Вязень. Яны былі. Да той пары, пакуль жнівеньскай раніцай 1942 года сюды не наведаліся карнікі. За сувязь з партызанамі ворагі загубілі 140 жыхароў гэтых вёсак, пусцілі з дымам хаты. Цяпер тут вартуе цішыню помнік ахвярам фашызму. А цішыня такая, што аж цісне на вушы. Пачынае кукаваць зязюля, і раптам абрывае сваё ку-ку на першай паўноце. Няма каму лічыць гады. Але пасля яна зноў падае свой голас. Усё гучней і гучней лічыць шмат гадоў для тых, хто нарадзіўся пасля. На доўгі век і без вайны.
–Няўжо яны дзяцей не пашкадавалі, — пытаецца сын, чытаючы надпіс на помніку.
— Не пашкадавалі нікога. Дзеці згарэлі жывымі ў агні. Вы толькі пачынаеце жыццё. Паміж вашым нараджэннем і вайной ляжыць ужо працяглы час. Але вы павінны ведаць: вайна — гэта страшна. Трэба берагчы мір. Вы павінны бываць у такіх мясцінах, каб пачуць з нябыцця галасы нявінных ахвяр. Вось яны, высечаныя на помніку балючыя жывыя словы:
“Тут скрываўлены ранак быў
Чорны ад горкага дыму.
І дрыжэла зямля
ад смяротнага стогну ахвяр.
Боль пякучы ў сэрцах стрымайце,
Беражыце Радзіму,
каб ніколі не выбухнуў
Новы ваенны пажар!”
Хлопчык маўчыць. А потым ціха пытаецца: «Вайна больш не паўторыцца?”
Аддаўшы даніну памяці ахвярам спаленых вёсак, паехалі далей.
За лесам вёска Усакіна. Поле, прырэчны лужок, і зноў пушча. У 1942 годзе тут была партызанская зона. Мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Усакіна” размешчаны ў знакамітых лясах, якія займаюць плошчу каля сямі тысяч гектараў. Раскінуліся яны з усходу на захад праз увесь Клічаўскі раён ад мяжы з Магілёўскім да Бярэзінскага, з поўначы на поўдзень — ад Бялыніцкага да Клічава.
У пушчы размяшчаўся партызанскі аэрадром, які прымаў самалёты з “Вялікай зямлі”.
У гэтых лясах шмат сыноў і дачок радзімы самаахвярна змагаліся з ворагам. Рух па чыгунцы быў практычна паралізаваны. А калі адгрымелі баі, у лясным масіве засталіся сотні магіл слаўных змагароў. Да святкавання 40-годдзя Вялікай Перамогі яны былі перапахаваны на партызанскіх могілках мемарыальнага комплексу “Усакіна”. Тут, пад векавымі соснамі, 18 брацкіх магіл, пахавана больш за чатыры сотні партызан і партызанак. Над магіламі ўзвышаецца сцяна памяці з надпісам: «Вечная слава партызанам і партызанкам, аддаўшым жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.” Прозвішчы загінуўшых.
Ад помніка лясная сцежка вя-дзе да партызанскіх зямлянак, якія абсталяваны так, як і ў ваенны час. Паўстаюць перад вачыма моманты жыцця народных мсціўцаў.
Партызанская друкарня, зямлянкі медыцынскай службы, опергрупы, хлебапякарня. Размешчаны тут жа зямлянкі сакратара Клічаўскага падпольнага райкама партыі Я.І.Зайца і Магілёў-скага абкама партыі Д.С.Маўчанскага. Побач з зямлянкамі яшчэ адзін напамінак аб вайне: некалькі варонак ад бомбаў. Відаць, трапілі яны сюды ў той час, калі карнікі ўчынілі блакаду лясных змагароў. У глыбокіх варонках застыла цёмная вада.
Надыходзіў майскі надвячорак. Ціха-ціха было ў лесе. Здавалася, гэтую цішыню ніколі і нішто не парушала. Але месца партызанскай стаянкі напамінала аб тым, што калісьці тут ваявалі. Памяць аб слаўных героях жыве ў сэрцах людзей.
Святлана Варапаева.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024