ПОМНЮ Я ПЯХОТУ, ПОМНЮ СВАЮ РОТУ

Над Зарэччам кружыў бусел. Ён лёгка планіраваў над хатамі, пасля апусціўся на недалёкі луг. Мірная карціна чэрвеньскага дня падаравала душы спакой.

Над Зарэччам кружыў бусел. Ён лёгка планіраваў над хатамі, пасля апусціўся на недалёкі луг. Мірная карціна чэрвеньскага дня падаравала душы спакой.
На ганку хаты, што туліцца на ўзгорку, побач са шляхам Круглае – Шапялевічы, стаяў стары чалавек сярэдняга росту. Ён таксама бачыў бусла, назіраў за ім, пасля заўважыў мяне і цёпла, прыветліва ўсміхнуўся.
Гэта і быў яшчэ адзін удзельнік мінулай вайны, франтавік-пехацінец Мікалай Міхайлавіч Владыка. Яму ўжо восемдзесят сем, але не здае яшчэ жыццёвыя пазіцыі былы салдат. – Добра стала жыць, дык і пажыць яшчэ хочацца, — прамовіў ён, — усяго ў мяне хапае, пенсію добрую атрымліваю. Але самае галоўнае для мяне, што ўлады не забываюць. Адчуваецца вялікая павага да людзей нашага пакалення, асаблівы клопат пра тых, хто ваяваў. Нездарма мы ваявалі. Цяпер хочацца яшчэ нацешыцца на ўнукаў і праўнукаў.
— Я і нарадзіўся тут, у Зарэччы, — працягваў ён далей, аддаўшыся ўспамінам, — не на гэтым месцы, а крыху далей стаяла хата бацькоў. Яна згарэла ў вайну. У 1944 годзе ў Шапялевічах гітлераўцы спалілі 130 двароў, загінула 106 жыхароў. Спалена была і вёска Зарэчча.
У сям ‘і нас было шасцёра: дзве старэйшыя сястры, я, пасля яшчэ дзве сястры і самы малодшы брат. Да вайны я паспеў закончыць сем класаў. Далейшыя планы ў мяне былі – застацца працаваць у калгасе. Перад самай вайной жыццё ў вёсцы наладжвалася, людзі ўжо ахвота ішлі ў калектыўную гаспадарку. Побач з Зарэччам вёска Шапялевічы. Прыгожай вёскай была яна ў даваенны час. У цэнтры ўзвышалася царква, за вярсту былі бачны яе купалы. Па абсаджанай ліпамі вуліцы цягнуўся рад прыгожых домікаў, у якіх жылі яўрэйскія сем’і.
День 22 чэрвеня 1941 года чорнай паласой прайшоў па душы кожнага з нас. Першым вестку аб пачатку вайны данёс начальнік пошты Ціт Дунісаў. Ён прамовіў: “Хлопцы, вайна!”. І больш не змог вымавіць ні слова. Я добра ведаў, што з Германіяй падпісалі пакт аб ненападзе. Выбегшы на вуліцу, усё думаў: выйшла нейкая недарэчная памылка. І баяўся каму-небудзь сказаць пра пачутае. А ў нашай вёсцы людзі збіраліся натоўпам, жанчыны плакалі.
Прайшло яшчэ некалькі тыдняў.
Па дарозе на Шапялевічы адступалі нашы часці. Многія вяскоўцы, рызыкуючы жыццём, давалі ў сябе прытулак параненым акружэнцам. Вёска Шапялевічы ў час акупацыі змянілася да непазнавальнасці. Апусцелыя яўрэйскія дамы наганялі страх. Не хацелася думаць, што мірных, ні ў чым не павінных людзей фашысты загубілі.
У Шапялевічах размясціўся нямецкі гарнізон, казармы, дзоты. Але як ні ўмацоўваліся фашысты, яны ўсё роўна баяліся лясных змагароў. Партызаны начамі часцяком наведвалі і нашу хату. Маці давала ім хлеб, адзенне.
У 1944 годзе, калі перажыўшы дні акупацыі, людзі дачакаліся вызвалення, Мікалая прызвалі ў дзеючую армію. Спачатку трапіў ён у вучэбку пад Вільнюсам. А з вучэбкі, дзе прайшоў курс маладога байца – у склад 2-га Беларускага фронта на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Трапіў у пяхотную роту, у самае пекла вайны. Мікалай Міхайлавіч замоўк на хвіліну, нешта прыпамінаючы. А можа цяжка вяртацца яму нават у памяці туды, дзе плавілася, гарэла зямля. У траншэях сядзелі байцы з ручнымі кулямётамі і са звязкамі гранат, чакалі каманды: наступаць. Мікалай Міхайлавіч пера-браў некалькі фотаздымкаў. Фатограф паспеў сфата-графаваць яго разам з сябрамі ў час перадышкі паміж баямі. Яны да гэтай пары захоўваюцца ў ветэрана побач з баявымі ўзнагародамі – медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За Перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
— А тады, — пачаў зноў размову ветэран, — мы не думалі аб узнагародах.Вышэйшая ўзнагарода, калі пасля цяжкага бою застаешся жыць. На тэрыторыі Усходняй Прусіі ішлі цяжкія баі. Немцы адступалі, але трымаліся за кожную пядзю зямлі. Адна з атак працягвалася ўсяго хвілін дзесяць, але была настолькі моцнай, што здавалася, сярод белага дня наступіла ноч, зямля сарвалася з арбіты. Ад грамыхання разрываў неба змяшалася з зямлёй. Наша артпадрыхтоўка біла па фрыцах, а тыя адказвалі суцэльным агнём. Узялі нашы тую вышыню, прарвалі абарону праціўніка. Калі ўсё сціхла, сеў я на край траншэі і думаю: жывы ці не? Многія з маіх сяброў-пеханінцаў, з якімі дзяліў апошнюю цыгарэту і кроплі вады ў салдацкай флязе, засталіся на той вышыні назаўсёды.
У адным з баёў пад Кёнігсбергам Мікалай быў паранены: асколак трапіў у шчаку. Яго спачатку адправілі ў медсанбат, а пасля ў шпіталь.
— Раненне было, на шчасце, лёгкае, — успамінае ён, — прабыў я ў шпіталі тыдні тры. Пасля выздараўлення мяне накіравалі ў запасны полк. Дзень Перамогі сустрэў у цягніку. Запасны полк адпраўлялі на Далёкі Усход, дзе ішла падрыхтоўка да вайны з Японіяй. Так апынуўся я аж у Кітаі, у партовым горадзе Порт-Артур на Жоўтым моры. Трапіў я ў ахову, ахоўвалі стадыён і штаб 39-й арміі. Моцна захварэўшы, лячыўся ў шпіталі. Пры шпіталі працавалі вайсковыя шаўцы, шылі верхняе адзенне, шынялі, плашчы. Навучыўся і я шыць. Бо, калі сказаць праўду, то яшчэ з дзяцінства ляжала душа да гэтай справы. Паўтара года прабыў я ў Порт-Артуры, працаваў краўцом у шпіталі .
З Порт-Артура доўга плылі мы параходам да Уладзі-вастока. Там я дэмабілізаваўся і доўгімі шляхамі дабіраўся да роднай Беларусі. Тыдзень пагасціў у старэйшай сястры Марусі ў Маскве, а пасля паехаў да Талачына.
Вось і дабраўся дадому. Вёска згарэла ў вайну. Людзі толькі-толькі пачалі адбудоўвацца. Пачаў і я ставіць новую хату. Хацелася, каб была яна светлай, прасторнай, каб многа сонца ў вокны. Цягаў цяжкія круглякі-бярвенні, абкорваў іх сякерай.
Хату пабудаваў — любата! А пасля ажаніўся. Добра пражылі мы з Надзеяй. Траіх сыноў выгадавалі. Толькі, — да яго голасу прымешваецца сум, — сыночка Мішы ўжо няма ў жывых. Надзея Кірылаўна цяжка захварэла, дзеці забралі яе даглядаць да сябе ў Мінск. За- стаўся я адзін у хаце. Чакаю прыезду дзяцей, унукаў. Маю я шэсць унукаў і адну праўнучку. Яны мне дапамагаюць трымацца за жыццё. Цяжка ўжо што-кольвек рабіць, гады даюць аб сабе ведаць. Мікалай Міхайлавіч шкадуе, што не можа працаваць так, як раней. А рабіў ён усё жыццё ў калгасе. Спачатку ў паляводстве, а пасля, дваццаць два гады, загадчыкам свінагадоўчай фермы ў Шапялевічах.
Удзячны Мікалай Міхайлавіч і сацыяльнаму работ-ніку, якая штодня наведваецца ў яго дом. Жыццё, ня-гледзячы ні на што, працягваецца, і верыць ветэран: яго ўнукаў, праўнукаў, прапраўнукаў ніколі не закране чорнае крыло вайны.
С. ВАРАПАЕВА.

.

Последние новости

Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Актуально

Конкурс военно-патриотической песни «В песнях останемся мы» прошел сегодня в Круглом

1 мая 2024
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Общество

Председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания РБ по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Валерий Малашко поздравляет жителей Круглянского района с Праздником труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление с Праздником труда от председателя районного объединения профсоюзов

1 мая 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
В мире

19 человек погибли в ДТП с грузовиком и автобусом в Нигерии

30 апреля 2024
Здоровье

Что делать, если ребенка укачивает в машине? Отвечает педиатр

30 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 30 апреля: что нельзя делать на Зосима Пчельника

30 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024