Поспех працаю здабываецца

У народзе вельмі правільна кажуць, што
веснавы дзень год корміць. Добра разумеюць сэнс гэтай адвечнай хлебаробскай
мудрасці і працаўнікі сельскагаспадарчай галіны Кругляншчыны, пачынаючы

У народзе вельмі правільна кажуць, што
веснавы дзень год корміць. Добра разумеюць сэнс гэтай адвечнай хлебаробскай
мудрасці і працаўнікі сельскагаспадарчай галіны Кругляншчыны, пачынаючы
ад кіраўнікоў і спецыялістаў і заканчваючы
механізатарамі. Асноўны фронт работ сёння — на палетках. Аб тым, як ідзе пасяўная
ў цэлым па раёну і ў разрэзе гаспадарак ,
карэспандэнту нашай газеты расказвае
першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
райвыканкама Віталь ЛАСЯНКОЎ.

— Віталь Анатольевіч, якая плошча сёлета адведзена ў раёне пад яравыя культуры?
— Усяго земляробам нашых сельгаспрадпрыемстваў патрэбна правесці веснавую сяўбу на плошчы 15300 гектараў. Аб’ём работы, якую трэба выканаць у самыя сціслыя тэрміны, даволі значны. Аднак у нас ёсць для гэтага неабходны патэнцыял – вопытныя кіраўнікі і спецыялісты, механізатары. Дазваляе своечасова весці ўвесь комплекс глебаапрацоўчых і пасяўных работ і тэхнічны парк. Сёлета сельгаспрадпрыемствы раёна папоўнілі яго 26 трактарамі рознай мадыфікацыі вытворчасці МТЗ. Усе яны без прамаруджвання былі задзейнічаны на розных участках пасяўной. Для механізатараў распрацаваны такія ўмовы аплаты працы, якія стымулюць кожнага з іх на высокапрадукцыйную работу ў веснавым полі. Усе ўдзельнікі пасяўной забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Адным словам, зроблена ўсё для таго, каб людзі адчувалі важнасць і значнасць той справы, якую робяць, прасякнуліся высокім пачуццём адказнасці за даручаны ўчастак работы.
— І вынікі такога падыходу бачны ўжо?
— Канешне. У аптымальныя агратэхнічныя тэрміны ўсе нашы сельгаспрадпрыемствы паклалі ў глебу насенне ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур.
Мінулая зіма “падкінула” земляробам раёна непрыемны сюрпрыз: загінула прыкладна 68 працэнтаў пасеваў азімага рапсу. Прыйшлося перасяваць яго яравым. Але і з гэтай дадатковай нагрузкай нашы механізатары справіліся.
Працягвалася і працягваецца сёлетняй вясной работа па ўмацаванню кармавой базы для грамадскай жывёлы за кошт закладкі шматкампанентных участкаў пашы. Усім гаспадаркам даведзена заданне па сяўбе люцэрны — культуры, якая багата на бялок. Першыя крокі зроблены для вяртання на палеткі такой некалі шырока распаўсюджанай і неапраўдана забытай культуры, як лубін, зерне якога ўтрымлівае шмат бялку. 13 гектараў лубіну пасеяна ў СВК “Іскра”. А механізатары ЧСУП “Круглянскі-Агра” засеялі ім ажно 35 гектараў.
–Важным кампанентам зімовага рацыёну дойнага статка, маладняку буйной рагатай жывёлы з’яўляецца сілас з кукурузы. Зялёная маса гэтай культуры выкарыстоўваецца і ўлетку ў якасці высокапажыўнай падкормкі для жывёлы. Не здае свае пазіцыі “каралева”?
— Яна па-ранейшаму будзе адным з важных складнікаў рацыёну жывёлы. Пад кукурузу адведзена ў сельгаспрадпрыемствах 5430 гектараў, частка з пасеваў будзе па восені ўбірацца на зерне. Першымі прыступілі ўжо да сяўбы гэтай цеплалюбівай культуры механізатары ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” і СВК “Друць”.
— Віталь Анатольевіч, з Вашых слоў можна зрабіць выснову, што сёлетняя веснавая пасяўная ідзе на Кругляншчыне няблага.
— Так. Ды інакш і быць не павінна, бо менавіта нашаму раёну аказаны высокі гонар прымаць па восені абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2015”. А гасцей трэба сустракаць важкім караваем.
Вы цікавіліся, дзе справы на пасяўной ідуць лепш. Шчыра прызнаюся, асабліва выдзяляць кагосьці не хацеў бы: стараюцца ўсе. Але, на маю думку, варта было б адзначыць з лепшага боку СВК “Друць”, які ў ліку першых распачаў пасяўную і вядзе работы ў высокім тэмпе. Самых шчырых слоў павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць таксама калектывы СВК “Круглянскі Рассвет” і “Іскра”, ЧСУП “Круглянскі-Агра”.
— Пасяўная ў раёне выйшла на фінішную прамую. Але ж работы на палетках на гэтым не завяршаюцца.
— Вядома ж, не. Ужо трэба думаць пра догляд пасеваў азімых зерневых і зернебабовых культур, іх хімпраполку. Дарэчы, да гэтай работы прыступіў ужо ЧСУП “Круглянскі-Агра”. Не павінны марудзіць і ў іншых гаспадарках. Тут, як і на пасяўной, поспех здабываецца добрай арганізацыяй работы, адказнасцю і майстэрствам тых, хто яе выконвае.

М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024