ПРА ЗІМОЎКУ ТРЭБА ДУМАЦЬ З ЛЕТА

Менавіта вытворчасць малака і мяса прыносіць сельгаспрадпрыемствам асноўныя грашовыя даходы на працягу ўсяго года. Летам “фінансы”, што называецца, “цякуць” з малаком, дзякуючы багаццю зялёных кармоў.

Менавіта вытворчасць малака і мяса прыносіць сельгаспрадпрыемствам асноўныя грашовыя даходы на працягу ўсяго года. Летам “фінансы”, што называецца, “цякуць” з малаком, дзякуючы багаццю зялёных кармоў. Але ж наперадзе – чарговы зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы. Для таго, каб правесці яго паспяхова і мець добрыя паказчыкі, трэба не толькі дастаткова нарыхтаваць сена, сіласу, сенажу, але і належным чынам падрыхтаваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Аб тым, што і як робіцца ў гэтым плане ў гаспадарках нашага раёна і аб сённяшняй сітуацыі ў галіне, карэспандэнт раённай газеты гутарыў з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ларысай ЧЭРНІК.
— Ларыса Міхайлаўна, для пачатку, напэўна, давайце звернемся да спраў надзённых. Як мы сёння выглядаем па вытворчасці малака, той прадукцыі, якая штодня прыносіць грошы?
— Пакуль што не самым лепшым чынам. Некалькі адстаем па валаваму надою і прадуктыўнасці дойнага статка ад леташняга. Вядома, у пэўнай ступені тут паўплывала спёка, якая назіралася ў пачатку лета. Але ж такога спаду прадуктыўнасці не адбылося б, калі б паўсюдна выконваліся патрабаванні тэхналогіі. На апошняй нарадзе, якую вёў старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Дуцько, я ў сваім выступленні казала пра прычыны зніжэння надояў: не на належным узроўні ажыццяўляецца догляд за пашай, здараюцца перабоі з падвозам вады. Зараз, нарэшце, прайшлі дажджы, і спасылкі на спёку ўжо не маюць пад сабой ніякай асновы. Значыць, трэба асаблівую ўвагу звярнуць на тэхналогію ўтрымання статка.
— Давайце будзем спадзявацца на лепшае, на тое, што спад у вытворчасці малака ў бліжэйшы час сельгаспрадпрыемствы пераадолеюць. Але ж наперадзе – чарговы зімова-стойлавы перыяд…
— Так. І рыхтавацца да яго неабходна ўжо сёння. Я кожны раз нагадваю аб гэтым кіраўнікам і спецыялістам нашых гаспадарак. Разумею, што турбот і клопатаў у іх у гэтыя летнія дні больш чым дастаткова. Аднак падрыхтоўка ферм да работы ў зімовых умовах не павінна ні ў якім разе выпадаць з поля зроку. Бо які б багаты рацыён не атрымлівала жывёла, але калі яна трымаецца ў холадзе, стаіць на скразняках – ні добрых надояў, ні прываг ад яе мець не будзеш. Ды і людям патрэбны для выніковай працы адпаведныя ўмовы.
— І хто прыступіў ужо да рамонту і падрыхтоўкі жывёлагадоўчых ферм да зімова-стойлавага перыяду?
— У ліку першых – СВК “Круглянскі Рассвет”. Памяшканні малочнатаварных ферм, з улікам таго, што тут заканчваецца ўзвядзенне сучаснага комплексу, вялікага рамонту не патрабуюць. А вось свінаферме ён патрэбен. І зараз гэтай справай займаецца брыгада рабочых са Столінскага раёна. Людзі з гэтага ж рэгіёна працуюць сёння і на рамонце Кляпініцкай МТФ СВК “Комсенічы”. У першую чаргу там прыводзяцца ў парадак бытавыя памяшканні для жывёлаводаў. І СВК “Іскра” распачала работы па рамонту кармавога склада на жывёлагадоўчым комплексе ў вёсцы Ахімкавічы.
— А што ж астатнія?
— Ім таксама патрэбна паспяшацца. Лета – самы спрыяльны і добры час для выканання рамонтных работ на фермах: жывёла – на кругласутачным выпасе, памяшканні кароўнікаў і цялятнікаў свабодныя ажно да верасня – кастрычніка. Няма сваіх будаўнікоў – най-міце, запрасіце. Але справу на варта зацягваць. Фермы павінны быць гатовы да зімы з лета.
М. РАМАНОВІЧ.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх