ПРАЦАВАЦЬ НА ЗАЎТРАШНІ ДЗЕНЬ

У панядзелак на некалькі гадзін Кругляншчына «прырасла» больш чым сямю дзесяткамі чалавек. А завіталі да нас старшыні ўсіх райвыканкамаў вобласці, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па механізацыі, спецыялісты абласных службаў, кіраўнікі рамонтных арганізацый, каб абмеркаваць два вельмі надзённыя пытанні: арганізацыя рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2015 года і арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання даільных залаў малочнатаварных ферм.

У панядзелак на некалькі гадзін Кругляншчына «прырасла» больш чым сямю дзесяткамі чалавек. А завіталі да нас старшыні ўсіх райвыканкамаў вобласці, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па механізацыі, спецыялісты абласных службаў, кіраўнікі рамонтных арганізацый, каб абмеркаваць два вельмі надзённыя пытанні: арганізацыя рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2015 года і арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання даільных залаў малочнатаварных ферм.
Паколькі падобныя семінары ў апошнія гады праводзіліся ў нас даволі часта, то Кругляншчына для пераважнай большасці запрошаных — край добра знаёмы. Само сабой зразумела, дэталёвую інфармацыю аб раёне, яго магчымасцях і патэнцыяле, кіруючых кадрах, працоўных калектывах маюць і прыбыўшыя на семінар памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і першы намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Алег Чы-кіда. А вось для новага старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага падобны візіт стаў першым. У нейкай ступені гэта нават ганарова, што знаёмства са справамі аграрыяў прыдняпроўскага краю ён пачаў менавіта на Кругляншчыне.
Увогуле часу на падрыхтоўку (звычайна такое маштабнае мерапрыемства рыхтуецца некалькі дзён – рэд.) да семінару ў нас не было. Інфармацыя па тэлефоне аб месцы і часе паступіла ў той жа дзень каля 8 гадзін раніцы. Значыць, арганізатары нарады ведалі, што Круглянскі раён не працуе на паказушнасць і парадак у нас і на машынных дварах, і на жывёлагадоўчых фермах падтрымліваецца заўсёды. Так, зразумела, калі б загадзя рыхтаваліся да сустрэчы высокіх гасцей, то дзесьці штосьці абавязкова б падмарафецілі (як тое бывае ў любой сям’і, калі некага чакаюць). Але і так усё прайшло дастойна.
А пабывалі ўдзельнікі семінара ў час яго практычнай часткі на машынным двары і на малочнатаварным комплексе СВК “Круглянскі Рассвет”. Вёў семінар першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, які патлумачыў асобую актуальнасць абмяркоўваемых тэм. Што, па яго словах, можа быць важней падрыхтоўкі ў гэтыя зімовыя дні сель-скагаспадарчай тэхнікі да прадстаячай пасяўной. А час праляціць хутка. Для нашага рэгіёна ў параўнанні з паўднёвымі абласцямі палявыя работы скарачаюцца да мінімуму. Уся надзея на спраўную тэхніку. А самі механізатары на падвядуць. К слову, сёння ёсць магчымасць падвучыць іх яшчэ большаму прафесіяналізму на самых розных курсах. Адным словам, надзейная тэхніка і кваліфікаваныя кадры павінны стаць гарантамі правядзення палявых работ у сціслыя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні. Сёння ж найпершая задача — ужо да 1 лютага паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці.
Што датычыць другога пытання, то ў галіне жывёлагадоўлі, якая ў апошнія гады прырасла самымі сучаснымі фермамі, вельмі актуальнай становіцца праблема гаспадарскіх адносін да даільных залаў, іх кваліфікаванае тэхналагічнае абслугоўванне. І тут прыйшоў час гаварыць не толькі пра даступнасць дылерскіх цэнтраў, іх аператыўнасць, але і пра мясцовых спецыялістаў. Пра тых, якія павінны здымаць бягучыя праблемы менавіта штодня. Іх трэба шукаць з ліку самых адказных лю-дзей і вучыць, вучыць… Без высокакваліфікаваных кадраў мы не зможам больш поўна і эфектыўна выкарыстоўваць генетычны патэнцыял дойнага статку, а ў рэшце рэшт і дынамічна нарошчваць вытворчасць і рэалізацыю малочнай прадукцыі. А ў Беларусі, нікому не сакрэт, малако – прадукцыя стратэгічная.
Вопытам работы свайго сельгаспрадпрыемства падзяліўся перад удзельнікамі абласнога семінара старшыня СВК “Круглянскі Рассвет” Аркадзь Сімчанка. У аднаго з самых вопытных кіраўнікоў-аграрыяў ёсць чаму павучыцца. Многае высокія госці ўбачылі самі. Машынны двор, хаця і не мае нейкіх сучасных памяшканняў, утрымліваецца ў вельмі добрым стане. Ён абгароджаны, ёсць на-дзейныя вароты, працуе ахова. Уражваюць роўненькія, як пад лінейку, рады дагледжанай тэхнікі.
Размова па абмяркоўваемых тэмах была прадоўжана на плянарным пасяджэнні непасрэдна ў Круглянскім райвыканкаме. Тут да абмеркавання актыўна падключыліся губернатар вобласці Уладзімір Даманеўскі і памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
Са справаздачай аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2014 годзе і задачах, намечаных у раёне на год сёлетні, выступіў старшыня Круглянскага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў.
Як было адзначана, аграпрамысломы комплекс з’яўляецца асноўнай галіной эканомікі раёна. У 2014 годзе намалочана 65,2 тысячы тон зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы). З кожнага гектара сабраны 51 цэнтнер зерня. (Гэта лепшыя паказчыкі за ўсю гісторыю раёна-рэд.). Сельскагаспадарчымі арганізацыямі павялічаны таксама збор рапсу да адпаведнага перыяду 2013 года на 34 працэнты.
У раёне забяспечаны рост вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, дасягнута павелічэнне колькасці пагалоўя кароў, узрасла прадуктыўнасць дойнага статка. За 2014 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна будзе рэалізавана 31,4 тоны малака, што на 9 % больш мінулагодняга. Таварнасць малака павялічана на 2 працэнтных пункты і скла-дзе 91,2 працэнта ад вытворчасці.
Чакаемыя вынікі па вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі дазволяць забяспечыць тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 102,8 працэнта.
2014 год, бясспрэчна, для нас у многім быў выніковым. Круглянскі раён у апошнія гады актыўна набірае абароты – гэта падкрэсліў ад імя калегаў і кіраўнік суседняга Шклоўскага раёна Аляксандр Бойка.
Але ад зробленага трэба ісці далей. Гэта разумеем і мы самі. На гэта ўказаў і губернатар Уладзімір Даманеўскі. Зразумела, агучаныя пралікі характэрныя і для пераважнай большасці іншых рэгіёнаў вобласці. Застаецца адно — шукаць незадзейнічаныя рэзервы.
Дарэчы, як падкрэсліў губернатар, цяпер падобныя дэталёвыя справаздачы перад кіраўнікамі вобласці будуць праходзіць ва ўсіх раёнах.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024