Праз горыч і боль успамінаў

Вёска Зарэчча патанае ў зеляніне садоў. У канцы

Вёска Зарэчча патанае ў зеляніне садоў. У канцы
мая белыя пялёсткі квецені ўжо асыпаліся долу, настаў час завязі пладоў. Міне яшчэ ты-дзень, і заружавее ўсімі адценнямі цёплых фарбаў лета. Вольга Ціханаўна Касмакова вельмі любіць такі час, любіць пасядзець на лавачцы ў сваім двары, адкуль добра відаць наваколле. Глядзіць удалеч на прырэчны луг, праз які няспынна нясе свае воды Друць, і бачыць сябе маладой. А можа і не засталося ззаду дзевяць дзесяткаў гадоў, бо як жа непрыкметна прамільгнулі яны, не паспела і азірнуцца. Вось толькі маладосць, самую шчаслівую пару, адабрала вайна.
Сёння я папрасіла Вольгу Ціханаўну расказаць пра той час і абудзіла яе ўспаміны, нялёгкія ўспаміны. У няпоўныя 18 гадоў — у самы росквіт жыцця, трапіла Вольга на прымусовыя работы ў Германію, амаль тры гады правяла далёка ад роднага дома, у фашысцкай няволі.
–Я вось у гэтай хаце і нарадзілася. Толькі перабудоўвалі яе некалькі разоў за доўгі час,– пачала расказваць Вольга Ціханаўна,– тут прайшло жыццё. Нялёгкім яно было, але як ужо Бог даў. На зіму да дачкі ў Санкт-Пецярбург з’ездзіла, а ўлетку не магу я там, так добранька ў сваім куточку, на сваёй зямельцы. Яна мяне заўсёды ўраджаямі радавала: гарбузы вырасталі — не падняць, гуркі радзілі. Я ж на гародзе зямлю ўсю за шмат годзікаў пальчыкамі перабрала, перамяла. Пакуль на сваіх нагах яшчэ, зноў бульбачку, бурачкі пасадзіла. Сын дапамагае па гаспадарцы, дык чаго я ў тым горадзе сядзець буду.
Ажно дванаццаць дзяцей гадавалася ў сям’і,– працягвала яна ўспаміны,– бацька цяслярнічаў. Калі стварыліся калгасы, запісаўся ў калектыў. І маці ў калгасе працавала, дзеці ў той час рана рабі-ліся самастойнымі, падрасталі і ішлі працаваць нароўні з дарослымі. У 1941 годзе ў жніўні мне споўнілася шаснаццаць.
Страшным быў пачатак вайны, назаўсёды чорным болем урэза-ліся ў памяць Вольгі Ціханаўны яе першыя дні.
— Вунь, бачыце, адгэтуль добра відаць гара паміж Зарэччам і Цяцерына, там, дзе Друць раздзяляе вёскі. З таго боку прыйшлі ў наш куток немцы на пачатку ліпеня 1941 года,– ўдакладніла яна.– Спачатку з самалёта скінулі варожы дэсант ля дубоў за вёскай, адтуль ворагі ішлі да Зарэчча. Я несла ў глінянай пасудзіне дзёгаць для змазкі коннай падводы, а тут, адкуль ён узяўся, проста перада мной немец з вінтоўкай цераз плячо: «Кіндэр, млека»,– паказаў на гарлач. Я кінула пасудзіну і ўцякаць хутчэй, толькі чула ззаду чужы голас і смех.
Пацягнуліся дні жыцця пад акупацыяй, пад страхам быць павешанымі, расстралянымі. Асабліва жорстка распраўляліся ворагі з яўрэйскімі сем’ямі.
Жыла ў Круглым яўрэйская сям’я, з якой мае бацькі былі ў вельмі добрых адносінах. Яўрэйка спрабавала ўратаваць ад ворагаў свайго сына. Яна прывяла яго да нас у Зарэчча, а сама вярнулася ў Круглае. Мы потым даведаліся, што яе расстралялі немцы на тым месцы, дзе і знаходзяцца цяпер яўрэйскія могілкі. А хлопчыка мы схавалі і ўратавалі ад расправы. Пасля вайны ён жыў у Ленінградзе.
Вользе Ціханаўне цяжка гаварыць, памяць ахоплівае адразу ўсе падзеі, якія адбываліся ў той час у яе родным куточку.
– Лютавалі ворагі, за малейшую правіннасць пагражалі расстрэлам, а людзі ўступалі ў барацьбу з імі, у лесе з’явіліся партызаны, якіх падтрымлівалі вяскоўцы. На могілках у Зарэччы патаемна пахавалі партызана, які загінуў у няроўнай сутычцы з немцамі. Пасля яшчэ адзін смяльчак-партызан трапіў у засаду ля гары, на якой умацаваліся ворагі, і таксама загінуў. У вёсцы Ліхінічы паспелі папярэдзіць яго сям’ю, каб схавалася ад расправы.
У 1942 годзе немцы з паліцаямі наехалі ў вёску, ўчынілі аблаву на моладзь. Я з сёстрамі схавалася ў падполлі, бацькі не прызнаваліся, дзе дзеці, і іх забралі і павезлі ў Цяцерына. Каб выратаваць сваіх родных, мы таксама напрамую праз кладку на Друці падаліся ў Цяцерына. А на другім баку нас перапыніў паліцай: ідзіце назад, сказаў нам, я ўсіх адпусціў і сам пайду ў партызаны. Вось так уратаваліся мы ў першы раз ад Нямеччыны, але ненадоўга. Зноў наехалі ў вёску ворагі і схавацца больш не ўдалося. Шмат дзяўчат з Зарэчча і з суседніх вёсак па-бралі ў той дзень у няволю.
Пагналі вязняў у Талачын, а надалей цягніком працягваўся гаротны шлях.
Я апынулася у горадзе Дорсен, дзе працавала на чыгунцы. Ад непасільнай працы зусім змарнела, заўсёды мроіўся цёплы хлеб, выняты з печы і заўсёды так хацелася есці… Кармілі так,што слабейшыя не вытрымлівалі, іх вывозілі назаўсёды. І кожны са страхам чакаў сваёй чаргі. З Дорсена мяне перавялі ў Аберхаўзен, дзе вязні будавалі вялікі басейн для нейкай нямецкай знаці. У 1944 апынулася за калючым дротам у лагеры ”Бісмарк” з якога забраў да сябе на працу бауэр. Яго гаспадарка знаходзілася за сем кіламетраў ад мяжы з Галандыяй. Вы і ўявіць сабе не можаце, як я тады выглядала, худая- худая, у лахманах, на нагах драўляныя галошы. А як цяжка было бегчы ў гэтых галошах, калі перад самым вызваленнем у 1945 годзе пачалася моцная бамбёжка і страляніна. Беглі мы, дзяўчаты-вязні, у цемры ночы і нейкім чынам трапілі на чыгуначны прыпынак. Быццам сам Бог дапамог. Гарадок занялі амерыканскія войскі, яны і прынеслі вызваленне. Пачаўся для нас зваротны шлях на радзіму. Адпраўкі чакалі доўга і толькі восенню вярнулася я ў родную вёску. Хацела напіцца з дарогі, зайшла ў родны двор, а калодзежа няма. У нас ля самай хаты біла празрыстая крыніца, бацька зрабіў зруб – атрымаўся кало-дзеж, і не было нідзе вады смачней, чым наша. Цяпер на месцы калодзежа вільгатнеў пясок. З жалем даведалася ад бацькоў, што верхавыя немцы спачатку напаілі коней, а потым атруцілі ваду. Бацька заўважыў, як яны сыпнулі туды нейкі белы парашок, і хуценька закапаў ваду. Ключ болей, нават праз шмат гадоў на тым месцы на паверхню не выйшаў.
Аправілася я дома, падужала, і на працу ў калгас пайшла. А ў хуткасці і жаніх прыехаў у сваты. Ягор родам з Оршы, а пазнаёміліся мы з ім у Германіі, яму таксама давялося прайсці праз пекла фашысцкай няволі. Пачалі жыць у маёй бацькоўскай хаце, нарадзілася двое дзяцей. Але нядоўгі век быў адмераны мужу: усяго тры гадочкі я з Ягорам пражыла і памёр ён, падарвала здароўе вайна. Адна падымала дзяцей на ногі, цяжка давялося, але ўсё вытрымала, ўсё перажыла. За траіх у калгасе працавала: і кароў даіла, і ў полі лён ірвала. Цяпер дачка Валянціна жыве ў Санкт-Пецярбургу, сын Сяргей — са мной. Ужо і дзеці мае — пенсіянеры, а я маю чацвёра ўнукаў, адзінаццаць праўнукаў і дваіх прапраўнукаў. Вось якая я цяпер шчаслівая,– дадала Вольга Ціханаўна,– таму і жыву доўга, каб на іх нарадавацца.
Цёплы ветрык крануў яе твар, разгладзіў маршчынкі, і ўсміхалася яна цяпер нечаму свайму, мне пакуль не зразумеламу.Тое,што адчувала яна зараз, адчуваць могуць толькі тыя, хто пражыў доўгі век, шмат пабачыў і шмат перажыў.
С.Варапаева.
На здымку: В.Ц.Касмакова.
фота А. Паўлава.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024