ПРЫГАДЗІЎСЯ Ў РОДНЫМ КУТОЧКУ

Што такое шчасце? І наогул, калі чалавек можа сказаць: “Я па-сапраўднаму шчаслівы”. У кожнага наконт шчасця паняцце сваё. Па-свойму разумее яго і механізатар ЧУП “АСБ Цяцерына” Сяргей Ляпёшкін.

Што такое шчасце? І наогул, калі чалавек можа сказаць: “Я па-сапраўднаму шчаслівы”. У кожнага наконт шчасця паняцце сваё. Па-свойму разумее яго і механізатар ЧУП “АСБ Цяцерына” Сяргей Ляпёшкін. Жыве ён з сям’ёй у вёсцы Цяцерына, дзе нарадзіўся і вырас. Аднойчы і назаўсёды вырашыў звязаць жыццё, лёс з зямлёй, з хлебаробскай справай.
— Яшчэ ў школьныя гады, — пачаў размову Сяргей Аляксандравіч, – я цікавіўся тэхнікай. Мой айчым, які замяніў мне бацьку, многа чаму навучыў у жыцці, ад яго перайшла, напэўна, і любоў да зямлі, да тэхнікі, якая працуе ў полі. На механізатара я вучыўся ў суседняй вёсцы Прыгані, быў тады ў ёй філіял прафтэхвучылішча ад Бялыніч.
Пяць гадоў працаваў у тагачасным калгасе імя Калініна. Пасля некалькі гадоў адпрацаваў лес-ніком у Круглянскім лясніцтве. Але рукі сумавалі без тэхнікі. А тут яшчэ і лёс свой, каханне сваё сустрэў. Ірына з бацькамі жыла ў вёсцы Дразды. У гэтую вёску іх сям’я пераехала з Комі АССР, калі дзяўчынка вучылася ў сёмым класе.
Спадабалася мне яна, неўзабаве згулялі вяселле. Спачатку жылі ў бацькоў Ірыны ў Драздах. Ірына працавала даяркай на мясцовай МТФ. А потым мы абое перайшлі працаваць у саўгас “Цяцерына”. Я сеў на трактар, жонка пайшла даіць кароў на ферму. Нарадзілася дачушка Паліна. Цяпер яна ўжо вучыцца ў другім классе. Ад гаспадаркі нам вы-дзелілі жыллё. З 2003 года жывём у Цяцерыне. Адчуваеш ад кіраўніцтва клопат аб сабе, дык і працаваць хочацца з належнымі вынікамі.
А вынікі яго працы самыя найлепшыя. Праца механізатара, хлебароба прынесла Сяргею Ляпёшкіну сапраўдную пашану і славу. Заўсёды ён у ліку лепшых працаўнікоў. І па выніках раённага спаборніцтва сярод механізатараў на асенне-палявых работах 2011 года па ўнясенню мінеральных тукаў. Унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2778 гектараў. На раённым свяце сельскай гаспадаркі атрымаў заслужаную падзяку і грашовую прэмію.
Святы бываюць не часта. А будні сельскага працаўніка да краёчкаў напоўнены клопатамі. У зімовы час вывозіцца арганіка на палеткі, рамантуецца тэхніка.
— Даводжу да ладу і я свой МТЗ-1221, — працягвае гаварыць механізатар. — Пройдзе зіма, сыйдзе з палёў снег — тады зноў прычаплю да трактара агрэгат SILKY, буду займацца ўнясеннем у глебу мінеральных угнаенняў, падкормкай раслін. Летнім часам звычайна прымаю ўдзел у нарыхтоўцы кармоў. Тады шчырую ў полі на сваім МТЗ-1221 у агрэгаце з граблямі. А восенню зноў пераходжу на унясенне мінеральных угнаенняў. Гэта мая асноўная справа.
На вуліцы зіма. Ляцяць з неба лёгкія сняжынкі, усцілаюць наваколле. І толькі на хвіліну здаецца, што жыццё ў зімовы час у вёсцы замірае. На самой справе яно ідзе наперад сваім зладжаным тэмпам, не збаўляючы рытм. І ў механізатараў таксама спраў не менее.
— Таму я зараз і спяшаюся ў майстэрню, — патлумачыў Сяргей.
У яго словах адчуваліся ноткі, якія выдавалі сапраўднага руп-лівага гаспадара, адказнага і добрасумленнага.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: перадавы механізатар ЧУП «АСБ Цяцерына» Сяргей Аляксандравіч Ляпёшкін
Фота В. Кубека.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024